Навіны на тэму: акцыі
08.11.2013 Баранавічы: запланаваны пікет пад лозунгам “Дзеянні ўлады – пад грамадскі кантроль”
Да сваёй пісьмовай заявы ў гарвыканкам Рыгор Грык прыклаў асабістае абавязальніцтва заяўніка масавага мерапрыемства і копіі дамоў з ЖКГ, паліклінікай і міліцыяй. У выпадку забароны пікету грамадскі актывіст просіць чыноўнікаў патлумачыць канкрэтную прычыну, па якой яму забаранілі масавае мерапрыемства ў дазволеным месцы.
08.11.2013 Суд на гомельскім актывістам адбудзецца 13 лістапада
Сёння з 10 гадзін раніцы намеснік старшыні АГП Васіль Палякоў знаходзіцца ў начальніка аддзелу грамадскага парадку Новабеліцкага РАУС Гомеля, падпалкоўніка Генадзя Хількевіча. Супраць яго тут склалі адміністрацыйны пратакол аб парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў.
06.11.2013 У міліцыю выклікаюць гомельскіх апазіцыянераў за мясцовыя «Дзяды»
Намеснік старшыні АГП Васіль Палякоў атрымаў позву ў Навабеліцкі РАУС. 10 лістапада ён павінен з'явіцца да начальніка аддзелу грамадскага парадку Хількевіча. Вядома, што шукалі для ўручэння позвы і іншых гомельскіх апазіцыянераў.
06.11.2013 Жыхароў Глыбокага пазбавілі магчымасці праводзіць масавыя акцыі
Райвыканкам вырашыў унесці змены ў сваё рашэнне наконт арганізацыі масавых мерапрыемстваў – змяніць месца для іх правядзення. Высветлілася гэта, калі мясцовыя актывісты вырашылі зладзіць пікет салідарнасці з палітвязнямі. Паводле атрыманага імі ліста з адмовай, масавыя мерапрыемствы фактычна забароненыя на нявызначаны тэрмін.
05.11.2013 Кіраўнікі дыпламатычных місій краін ЕС наведалі Курапаты і Трасцянец
Дыпламаты традыцыйна наведваюць гэтыя месцы з нагоды Дзядоў, Дня памінання продкаў, каб аддаць даніну павагі памяці ахвяраў.
05.11.2013 Віцебская міліцыя адмаўляецца падпарадкоўвацца рашэнню гарвыканкама
Гэта вынікае з адказа, дасланага актывістам Аляксею Гаўруцікаву і Хрыстафору Жаляпаву, якія паспрабавалі заключыць дамову з міліцыяй на ахову ўдзельнікаў масавай акцыі. Папярэднага заключэння дамоваў патрабуе Віцебскі гарвыканкам.
05.11.2013 Баранавічы: грамадскія актывісты зладзілі талаку ля Крыжа ахвярам рэпрэсій 1939-1953 гг.
Традыцыйна прадстаўнікі баранавіцкіх недзяржаўных грамадскіх арганізацый і палітычных партый арганізавалі 2 лістапада 2013 года на Дзяды талаку па добраўпарадкаванню тэрыторыі ў скверы каля Крыжа
03.11.2013 У Воршы на Дзяды згадалі ахвяраў сталінскіх рэпрэсій
Як і штогод, грамадзкія актывісты сабраліся ва ўрочышчы Кабыляцкая гара пад Воршай. Гэта другое ў Беларусі — пасьля менскіх Курапатаў — афіцыйна прызнанае месца расстрэлу мірнага насельніцтва ў 1930-50-я гады.
03.11.2013 У Мінску прайшлі Дзяды (онлайн+фота)
Адбылося традыцыйнае шэсце і мітынг у Курапатах - памяці продкаў, загінулых падчас бальшавіцкага тэрору. Грамадскае назіранне ладзілі праваабаронцы з ПЦ "Вясна" пры ўдзеле БХК ды іншых валанцёраў.
31.10.2013 Акцыя салідарнасці з палітвязнямі ў Кіеве
У Кіеве адбылася акцыя салідарнасці з палітычнымі вязнямі Украіны і Беларусі. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Камітэт вызвалення палітвязняў і Рух Салідарнасці "Разам", актывісты якога прыехалі ў Кіеў з Беларусі. На Майдане Незалежнасці прайшоў пікет у падтрымку украінскіх і беларускіх палітвязняў. Пасля заканчэння акцыі ўдзельнікі адправяць паштоўкі палітвязням, адзначыў Вячаслаў Сіўчык.
31.10.2013 Уладзімір Арлоў расказаў, як здабывалі незалежнасць Беларусі
Восенню 1988-га пісьменнік Уладзімір Арлоў выступіў перад людзьмі, якіх чакаў жорсткі разгон за жаданне ўшанаваць памяць ахвяр у Курапатах. Праз 25 гадоў ён расказаў "Салідарнасці" некалькі вясёлых і сумных гісторый з таго часу, якія не пакінуць вас абыякавымі.
30.10.2013 У Брэсце ўшанавалі памяць ахвяр палітычных рэпрэсій
Мясцовыя прадстаўнікі грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!” і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) наведалі Трышынскія могілкі, дзе ўсталяваны помнік тым, хто пацярпеў ад рэпрэсій у савецкія часы.
29.10.2013 У Бабруйску будуць збіраць сведчанні сталінскіх рэпрэсій
На вечарыне, якая прайшла ў Бабруйску, узгадалі рэпрэсаваных творцаў, расстраляных ў сутарэннях турмы НКУС у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года.
28.10.2013 У Бялынічах заклікалі адмовіцца ад смяротнага пакарання
У гарадскім пасёлку Бялынічы грамадскія актывісты заклікалі мясцовых жыхароў далучыцца да акцыі супраць смяротнага пакарання ў Беларусі. Мясцовыя актывісты Партыі БНФ і кампаніі “Гавары праўду” распаўсюдзілі сярод бялынічанаў паштоўкі “Мы супраць смяротнага пакарання”.
27.10.2013 У Бабруйску пройдзе вечарына памяці рэпрэсаванай інтэлігенцыі
Грамадская актывістка Вольга Піманава расказала пра вечар памяці рэпрэсаваных творцаў, які мае адбыцца ў Бабруйску 28 кастрычніка.