Навіны на тэму: выбары-2008

17.09.2008 Барысаўская друкарня "падставіла” кандыдатаў у дэпутаты ад АГП

Барысаўская друкарня адмовіла лідэру Аб'яднанай грамадзянскай партыі і кандыдату ў дэпутаты Анатолю Лябедзька, а таксама яшчэ чацвярым сталічным кандыдатам у друкаванні іх агітацыйных матэрыялаў.

Глыбокае: Паштальёны дапамагаюць праўладным кандыдатам

17.09.2008 Глыбокае: Паштальёны дапамагаюць праўладным кандыдатам

16 верасня жыхары Глыбокага, якія штодня заглядваюць у паштовыя скрынкі, разам са свежымі газетамі знайшлі агітацыйную ўлётку праўладнага кандыдата ў дэпутаты Уладзіміра Андрэйчанкі.

17.09.2008 У Гародні зноў дазволілі пікеты апазіцыянерам. Кандыдаты ад улады на пікеты да выбаршчыкаў не выходзяць.

У Гародні па 99 пікетаў дазволена правесці кандыдатам ад БНФ Вадзіму Саранчукову і Сяргею Антусевічу. Кандыдат ад АГП Яраслаў Раманчук запрасіў дазвол на 24 пікеты, якія таксама былі дазволеныя.

17.09.2008 Гародня. Кандыдат не можа сустрэцца з выбаршчыкамі

Кандыдат у дэпутаты па Гарадзенскай сельскай акрузе №52 Віктар Падчыненкаў не можа сустрэцца з скідзельскімі выбаршчыкамі. Па раскладзе яго сустрэча павінна была адбыцца ў Скідзельскім ліцэі ў мінулую пятніцу. Але намесніца дырэктара па ідэалагічнай рабоце, спаслаўшыся на нейкія нязручнасці, прапанавала яму перанесці сустрэчу на сераду. А ў аўторак заявіла, што дырэктар ліцэя Сяргей Клімовіч не можа на тое пайсці, спаслаўшыся на працоўны час. Таму пакой для сустрэчаў адміністрацыя можа выдзеліць, але такая сустрэча пройдзе без выбаршчыкаў.

16.09.2008 29 сябраў участковых камісій на адной акрузе вылучаныя незаконна

Шэраг парушэньняў зафіксавана падчас выбарчай кампаніі на Салігорскай сельскай акрузе №76. Дваццаць дзевяць чалавек, вылучаных у склад выбарчай камісіі ад працоўых калектываў, на самой справе не зьяўляюцца супрацоўнікамі тых калектываў, якія іх вылучаюць, - паведаміў прэсавай службе аргкамітэту па стварэньні БХД Віктар Віктаравіч Дашкевіч, які зьяўляецца назіральнікам на названай акрузе.

16.09.2008 Віцебск: Няроўныя ўмовы для кандыдатаў

Сёння адбылася сустрэча кандыдата ў дэпутаты па Віцебскай-Чыгуначнай выбарчай акрузе №19 Андрэя Левінава з асабістым складам АУС адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г.Віцебску.

16.09.2008 У Кангрэсе ЗША пройдуць слуханьні, прысьвечаныя парлямэнцкім выбарам у Беларусі

Хельсінкская камісія Кангрэса ЗША 16 верасня правядзе слуханні, прысвечаныя маючым адбыцца ў Беларусі парламенцкім выбарам. Як паведамляе прэс служба Кангрэса, падчас слуханняў будзе абмяркоўвацца сітуацыя з дэмакратыяй і правамі чалавека, а таксама выкананне беларускімі ўладамі сваіх абавязацельстваў перад АБСЕ напярэдадні прызначаных на 28 верасня выбараў у Палату прадстаўнікоў.

16.09.2008 Чарговыя затрыманьні ў Салігорску

Чарговае затрыманьне валянцёра незалежнага выданьня "Свабодны Салігорск" адбылося ўвечары 15 кастрычніка. Гэтым разам была затрымана маладафронтаўка Хрысьціна Самойлава, якая ля ўнівэрмага "Салігорск" распаўсюджвала апошні нумар газэты прысьвечаны вызваленьню палітвязньняў і набліжаючымся выбарам у Палату Прадстаўнікоў.

16.09.2008 Браслаўскія перадвыбарчыя ініцыятывы

У Браславе мясцовы райкам БРСМ поўны рашучасьці зноў забясьпечыць дэпутацкае месца цяперашняму “палатніку” – кндыдату Ўладзіміру Скавародку. Першы сакратар Галіна Паніч пераконвае, што моладзь узварушыць “балота агітацыі”:

16.09.2008 Дзяніс Садоўскі атрымаў два папярэджанні

Кандыдату у дэпутаты па Мінскай Масюкоўшчынскай выбарчай акрузе №103 Дзянісу Садоўскаму акруговая выбарчая камісія за ўчорашні дзень вынесла адразу 2 папярэджанні – за заклік на сустрэчу з Аляксандрам Мілінкевічам і за распаўсюд “Народнай Волі”.

16.09.2008 Вадзіму Саранчукову вынесена папярэджанне

Выбарчая акруговая камісія Гродзенскай – Занёманскай акругі №49 вынесла папярэджанне кандыдату ў дэпутаты парламента, кіраўніку гарадской суполкі партыі Беларускі народны фронт Вадзіму Саранчукову.

15.09.2008 Баранавічы: Артыкул у газеце заклікае да датэрміновага галасавання

У дзяржаўнай газеце “Ляхавіцкі веснік” (№ 71 за 13.09.08 г.) з’явіўся артыкул, які фактычна заклікае да датэрміновага галасавання грамадзян. Артыкул распавядае, што практыка датэрміновага галасавання распаўсёджаная ва ўсім свеце. Праўда, матэрыял супярэчыць сам сабе, бо далей там гаворыцца, што гэта патрэбна, “Калі чалавек у дзень выбараў знаходзіцца далёка за межамі сваёй акругі...”.

15.09.2008 Баранавічы: Кандыдата ў дэпутаты не пусцілі на роднае прадпрыемства

Кандыдата ў дэпутаты ПП НС РБ па Баранавіцкай сельскай выбарчай акрузе № 7, слесара Баранавіцкага вытворчага баваўнянага аб’яднання Рыгора Грыка ў панядзелак, 15 верасня 2008г. спрабавалі не пусціць на роднае прадпрыемства, на прахадной яго затрымалі, праверылі торбу, у якой была газета “Товарищ” і дакументы, і паведамілі, што раз ён у адпачынку, то на прадпрыемства прайсці яму нельга.

15.09.2008 БРСМ прапануе выбарцам кідацца бульбай

Акцыі накшталт "Пойди на выборы вместе с нами", "Приведи на выборы друзей" і нават "Убей в себе овощ" пройдуць на Віцебшчыне.

15.09.2008 Першыя перадвыбарчыя суды над актывістамі ў Берасці

На затрыманых у 2 гадзіны ночы на праспекце Рэспублікі берасцейскіх актывістаў Міхася Ільіна і Яўгена Скрабца склалі пратаколы ў парушэньні артыкула 17.1. “дробнае хуліганства” КаАП РБ, нібыта за спраўленьне малой патрэбы на вуліцы. Нагадаем, што ў юнакоў былі знойдзеныя налепкі “Байкот”. Зараз яны чакаюць суда, які мусіць адбыцца ў судзе Маскоўскага раёна Берасця.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства