Навіны на тэму: выбары-2008
10.09.2008 Кандыдату не давалі выступіць перад выбаршчыкамі
Незалежны кандыдат у Гарадзенскай-Занёманскай акрузе № 49 Сяргей Кузьмянок даведаўся, што кандыдат ад улады Аляксандар Антоненка выступае ў канцы дня ў аўторак перад выбаршчыкамі ў школе № 34. Выявілася, што сустрэча была арганізаваная для аднаго дэпутата, хаця ў акрузе іх чатыры.
10.09.2008 Хэльсынкская камісія ЗША правядзе слуханьне аб выбарах у Беларусі
Слуханьне адбудзецца 16 верасьня, у цэнтры ўвагі будзе сытуацыя з дэмакратыяй і правамі чалавека ў Беларусі. Ініцыятарам слуханьняў выступіў кангрэсмэн Элсі Гэйстынгс (на фота).
09.09.2008 Вярхоўны суд задаволіў дзве скаргі незарэгістраваных кандыдатаў
Вярхоўны суд Беларусі ў аўторак разгледзеў 9 скарг грамадзян у сувязі з адмовай у рэгістрацыі кандыдатамі ў дэпутаты. Дзве з іх былі задаволеныя: кандыдатамі сталі Аляксей Туровіч і Ўладзімір Маркаў.
09.09.2008 Барысаў: Заўтра судом будзе разглядацца справа Сяргея Салаша
Заўтра, 10 верасня, у Барысаўскім раённым судзе будзе разглядацца справа аб абвінавачванні незарэгістраванага кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Барысаўскай сельскай акрузе №63 Сяргея Салаша ў здзяйсненні правапарушэння, прадугледжанага артыкулам 9.2 КаАП РБ.
09.09.2008 Баранавічы: Гарадская пракуратура ўхіляецца ад прававых ацэнак
Кандыдат у дэпутаты з Баранавічаў Мікалай Чарнавус напісаў заяву на імя пракурора горада, у якой просіць правесці экспертызу па факту нібыта падробкі дат у падпісных лістах, калі збіраліся подпісы на карысць Чарнавуса.
09.09.2008 Вярхоўны суд адмовіў Міколе Статкевічу
Судзьдзя Вярхоўнага суду Юхнавец палічыла, што Мікола Статкевіч з-за ягонай непагашанай судзімасьці мае права галасаваць на выбарах, але не балятавацца кандыдатам у дэпутаты.
09.09.2008 “Выбуховая” камэра кандыдата ў дэпутаты
Сёньня пасьля запісу выступу на Гомельскім тэлебачаньні быў затрыманы кандыдат у дэпутаты парлямэнту ад АДС у Буда-Кашалёўскай выбарчай акрузе № 38 Кастусь Жукоўскі.
09.09.2008 Ляхавічы: Няма дзе праводзіць агітацыю?
Ляхавіцкі райвыканкам вызначыў сваім рашэннем месцы, дзе дазволена размяшчаць агітацыйныя матэрыялы па выбарах – дошкі аб’яў, вітрыны (вокны) гарадскіх і сельскіх крамаў, а таксама прадпісаў, дзе сустракацца кандыдатам з выбаршчыкамі. Такімі месцамі стануць дамы культуры горада і райаграсервісу, стадыён “Колас” і сельскія клубы. Але ж далёка не ва ўсіх вёсках ёсць клубы, а ў такую гарачую пару людзі ў горад на сустрэчы паехаць не змогуць.
09.09.2008 Баранавічы: Для дэмакратаў і кандыдатаў ад улады – розныя ўмовы запісу для эфіру
Кандыдат у дэпутаты Мікалай Чарнавус, прадпрымальник з Баранавічаў адзначае, што неаднолькавыя ўмовы для кандыдатаў ад улады і кандыдатаў ад дэмакратычных сіл створаныя не толькі пры вылучэнні і рэгістрацыі, а нават і пры запісу для эфіру.
09.09.2008 15 з 19 вылучэнцаў ад БНФ супраць байкоту
Яны зьвярнуліся да Сойму партыі з просьбай перагледзець рашэньне аб зьняцьці кандыдатаў.
09.09.2008 Сяргей Антусевіч: “Нават пенсіянеры стаміліся чакаць падарункаў ад гэтай улады”
У інтэрв’ю “Салідарнасці” старшыня пярвічнай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюза работнікаў ААТ “Гродна Азот”, член Сойма Партыі БНФ Сяргей Антусевіч расказаў, навошта выставіў сваю кандыдатуру на выбары, як рэальна патрапіць у парламент і чаму ён збіраецца праігнараваць рашэнне партыі байкатаваць выбары.
09.09.2008 Звальняюць за ўдзел у выбарах?
Актывісты аргкамітэту дзеля стварэньня Беларускай Хрысьціянскай дэмакратыі заяўляюць пра перасьлед сваіх сяброў у часе сёлетняй выбарчай кампаніі. Некалькі чалавек, якія самі спрабавалі зарэгістравацца ў якасьці кандыдатаў, страцілі працу ці вучобу. Некалькі актывістаў ініцыятыўных груп таксама пазбавіліся працы.
09.09.2008 Давераныя асобы не вытрымліваюць ціску
Літвінаў Юрый – давераная асоба кандыдата ад Беларускага саюзу афіцэраў па Днепра-Бугскай выбарчай акрузе №10 Ткачука Мікалая – напісаў заяву аб выхадзе з выбарчага штабу Ткачука.
08.09.2008 Ад незалежнага кандыдата Сяргея Кузьмянка патрабуць тлумачэнняў
Незалежны кандыдат у дэпутаты беларускага парламента па Гродзенскай-Занёманскай выбарчай акрузе №49 Сяргей Кузьмянок будзе вымушаны даваць тлумачэнні выбарчай камісіі наконт дзеянняў, якія датычаць яго агітацыйнай кампаніі.
08.09.2008 Светлагорск: актывісты дэмакратычных сіл абмеркавалі ход выбарчай кампаніі
У Светлагорску прайшла сустрэча мясцовых прадстаўнікоў дэмакратычных сіл, на якой абмеркаваны ход кампаніі па выбарах у Палату прадстаўнікоў. На сустрэчу былі запрошаны актывісты, якія падчас выбараў займаюцца рознымі накірункамі дзейнасці. Удзельнікі сустрэчы адзначылі, што афіцыйныя сродкі масавай інфармацыі прапагандуюць толькі кандыдата ад улады.