Навіны на тэму: выбары-2008
08.09.2008 Незадаволеных кандыдатаў ЦВК накіроўвае ў суд
Еўрарадыё вырашыла даведацца, ці ёсць яшчэ шанцы ў прадстаўнікоў апазіцыі, у спісах на вылучэнне якіх кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Цэнтравыбаркам знайшоў “несапраўдныя” подпісы, вярнуцца на дыстанцыю перадвыбарнага марафона.
08.09.2008 Драгічынскія чыноўнікі прасоўваюць праўладнага кандыдата
Падзеі, якія адбываюцца ў Днепра-Бугскай выбарчай акрузе №10, сведчаць пра вялікія намаганні ўлады правесці на трэці тэрмін дэпутата Палаты прадстаўнікоў з 8-гадовым стажам, кандыдата ад улады Уладзіміра Здановіча.
08.09.2008 Кандыдат падае скаргу на Радыё «Сталіца»
¬Кандыдат у дэпутаты, адзін з лідэраў прадпрымальніцкага руху Віктар Гарбачоў сёння плануе падаць скаргу ў Цэнтрвыбаркам на радыёстанцыю «Сталіца».
05.09.2008 Кандыдат у дэпутаты Віктар Янчурэвіч збіраецца правесці ў Мінску 23 пікеты
Заяўку на правядзенне 23 пікетаў падае кандыдат у дэпутаты па Каліноўскай выбарчай акрузе сталіцы, прыхільнік Руху “За Свабоду” Віктар Янчурэвіч.
04.09.2008 Газэта “Рэспубліка” не хоча друкаваць праграму апазыцыянэраў
Тры кандыдаты ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі — Анатоль Лябедзька, Станіслаў Багданкевіч і Ганна Ягорава — аднесьлі ў газэту “Рэспубліка” сваю праграму для публікацыі. Але ім адмовілі ў рэалізацыі іх законнага права.
04.09.2008 Мікола Статкевіч пойдзе ў Вярхоўны суд
Былы палітвязень Мікола Статкевіч лічыць, што рашэньне ЦВК не рэгістраваць яго кандыдатам на дэпутата супярэчыць Канстытуцыі.
04.09.2008 Вiталь КАРАТЫШ: «Здымацца з выбараў я не збiраюся»
Незалежна ад таго, цi стане 24-гадовы Вiталь Каратыш дэпутатам Палаты прадстаўнiкоў, у найноўшую гiсторыю Беларусi ягонае iмя будзе запiсана дакладна. Справа ў тым, што хлопец, якi балатуецца ў дэпутаты ў Лунiнцы, стаў першым у гiсторыi прэтэндэнтам на дэпутацкi мандат, якi непасрэдна ў ходзе выбарчай кампанii быў прызваны ў войска...
04.09.2008 Апазіцыянеры не будуць прасіць дазволу ўладаў на перадвыбарныя акцыі
Анатоль Лябедзька, каб дакрычацца да выбарцаў, пойдзе з мегафонам у метро. Яраслаў Берніковіч без дазволу ўладаў будзе ладзіць штодзённыя пікеты. Сяргей Калякін плануе перахапіць выбарцаў на выйсці з крамы “Рыга”. Мікола Статкевіч паедзе ў тур па Беларусі. А Сяргей Вазьняк усе магчымыя забароны выканкамаў на пікеты кандыдатаў называе незаконнымі.
04.09.2008 Сёньня Цэнтарбываркам разгледзіць 21 скаргу
4 верасня Цэнтарбываркам разгледзіць 21 скаргу незарэгістраваных кандыдатамі ў дэпутаты. Сярод іх скаргі В. Вячоркі, В. Івашкевіча, М. Статкевіча, А. Макаева, А. Лагвінца.
04.09.2008 Гомель: назіральнікі АБСЭ пра байкот выбараў
На Гомельшчыне да назіраньня за парлямэнцкімі выбарамі прыступілі чатыры доўгатэрміновыя назіральнікі АБСЭ/БДІПЧ. Учора й сёньня ў рэгіёне знаходзіўся й кіраўнік місіі назіраньня амбасадар Герт Арэнс. Ён пабываў у Гомелі й Мазыры.
04.09.2008 Друкарня адмовілася рабіць улёткі на “тарашкевіцы”
Паводле Тацяны Севярынец, якая балятуецца па Віцебскай-Горкаўскай акрузе №17, адмову друкаваць яе інфармацыйныя ўлёткі яна пачула ад начальніцы вытворчага аддзелу дзяржаўнай віцебскай друкарні.
03.09.2008 Гарадзеншчына: Ірына Вештард дамагаецца справядлівасці
Не зарэгістраваная Смаргонскай акруговай камісіяй №59 у якасці кандыдата ў дэпутаты Ірына Вештард, якая прадстаўляе партыю БСДП (Г) і кааліцыю аб’яднаных дэмакратычных сілаў на Гарадзеншчыне, накіравала скаргу ў Цэнтральную выбарчую камісію.
03.09.2008 Гомельшчына: На вёсцы "палітінфармуюць"
У сельскіх выканкамаў ёсць адмысловая форма працы з грамадзянамі - адзіныя дні інфармавання. З набліжэннем выбараў гэтыя дні інфармавання становяцца ўсё больш падобныя на адзінае палітагітаванне.
03.09.2008 Кандыдат у дэпутаты Ірына Яскевіч: Яны разумелі, што я на гэтым не спынюся
Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў кандыдатам у дэпутаты прадпрымальніка з Віцебску Ірыну Яскевіч. Высветлілася, што акруговая камісія няправільна праверыла подпісы, сабраныя ў яе падтрымку. Таксама Яскевіч не верылі, што яна з'яўляецца дырэктарам фірмы, хоць яна і мела адпаведны дакумент
03.09.2008 Берасцейшчына: Надрукаваны спісы кандыдатаў па ўсіх выбарчых акругах
Сёння, 3 жніўня, у Берасці выбаршчыкі пазнаёміліся з надрукаваным спісам зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па ўсіх 16 выбарчых акругах, створаных у вобласці.