Навіны на тэму: выбары-2008

03.09.2008 Кандыдату ў дэпутаты забаранілі называць сайт партыі

Учора большасць кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў завяршыла запісы сваіх выступаў на дзяржаўным тэлебачаньні і радыё. Ад заўтрашняга дня ў эфіры пачнуць гучаць іх прамовы.

02.09.2008 Тры кандыдаты ў дэпутаты АДС здымаюць свае кандыдатуры

Цягам панядзелка тры вылучэнцы Аб’яднаных дэмакратычных сілаў на выбары ў палату прадстаўнікоў заявілі, што здымаюць свае кандыдатуры. Усе тры выпадкі зафіксаваныя на Гомельшчыне.

02.09.2008 «Белсат» прапануе эфір кандыдатам у дэпутаты

Тэлеканал «Белсат» прапануе кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў магчымасць пазнаёміць са сваёй выбарчай праграмаю ў эфіры. Кожны грамадзянін, зарэгістраваны Цэнтральнай выбарчай камісіяй Рэспублікі Беларусь у якасці к­андыдата ў дэпутаты, без увагі на прыналежнасць да палітычнай партыі ці погляды, мае права бясплатна выступіць перад гледачамі напрацягу 8 хвілін.

02.09.2008 У ЦВК паступіла 50 скаргаў

На 10 гадзінаў раніцы 2 верасьня у Цэнтральную выбарчую камісію паступіла роўна 50 скаргаў ад незарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты Пра гэта паведаміў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік.

Ён сказаў, што 3 верасьня Цэнтарвыбаркам будзе разглядаць скаргі прадстаўнікоў рэгіёнаў, на наступны дзень — сталіцы. Пры неабходнасьці ЦВК зьбярэцца і 5 верасьня.

02.09.2008 Горкі: Кандыдату ў дэпутаты пагражаюць зменамі ў аўтабіяграфіі і забаронай друку перадвыбарчай праграмы

Кандыдату ў дэпутаты ад ГА БНФ “Адраджэньне” Андрэю Юркову акруговая выбарчая камісія №81 пагражае зменамі ў аўтабіяграфіі і забаронай друку перадвыбарчай праграмы ў мясцовай газеце.

02.09.2008 Назіральнік ад СНД прывёў несапраўдныя дадзеныя

Каардынатар місіі назіральнікаў СНД па Гомельскай вобласці Іван Катлабай станоўча ацаніў падрыхтоўку да выбараў у Палату прадстаўнікоў.

02.09.2008 ЦВК пачне разгляд скаргаў з 3-га верасня

ЦВК Беларусі на пасяджэнні 3 верасня пачне разгляд скаргаў на адмову ў рэгістрацыі кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік.

01.09.2008 Хрысціянскія-дэмакраты здымуць сваіх кандыдатаў у дэпутаты

Сябры аргкамітэта па стварэнні грамадскага аб'яднання "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" здымуць сваіх кандыдатаў з перадвыбарчай кампаніі да 23 верасня.

01.09.2008 Барысаў: Салаш атрымаў адпіску

Сяргей Салаш, які звярнуўся ў акруговую камісію па Барысаўскай сельскай выбарчай акрузе №63 з патрабаваннем азнаёміць яго з матэрыяламі праверкі сапраўднасці подпісаў грамадзян, на падставе якой яму адмовілі ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ, атрымаў афіцыйны адказ.

01.09.2008 Жлобін: сцэнар з "запасным" кандыдатам не атрымаўся

Уладзімір Батан і Валерый Рыбчанка зарэгістраваны кандыдатамі ў дэпутаты. Першага з іх лічаць праўладным, другога – дэмакратычным.

29.08.2008 Кандыдаты Гомельшчыны здымаюцца з выбараў

Cёньня ў Гомелі прадстаўнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Партыі БНФ, незарэгістраванай Партыі свабоды і прагрэсу і Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі заявілі, што будуць байкатаваць выбары.

29.08.2008 Партыйнае прадстаўніцтва на выбарах зменшылася

Бягучая выбарчая кампанія вызначаецца тым, што ў параўнанні з папярэднімі парламенцкімі выбарамі ў тры разы зменшылася партыйнае прадстаўніцтва сярод вылучэнцаў. Аб гэтым заявіла сёння на прэс-канферэнцыі старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына.

29.08.2008 Дэбатаў на дзяржаўных радыёхвалях не будзе

Дзяржаўнае беларускае радыё адмовіла Аб’яднаным дэмакратычным сілам у правядзенні дэбатаў кандыдатаў у дэпутаты у часе кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.

29.08.2008 М.Лазавік: Ва ўдзельнікаў байкоту ёсць магчымасць не вяртаць грошы

Зарэгістраваныя кандыдаты ў дэпутаты ў выпадку зняцця сваёй кандыдатуры перад днём галасавання будуць вымушаныя вярнуць дзяржаве грошы, якія даюцца на выраб агітацыйнай друкаванай прадукцыі. Нагадаем, гэта - 1 мільён 750 тысяч рублёў. Аднак у кандыдатаў ёсць магчымасці грошы не вяртаць.

28.08.2008 Апазіцыя лічыць адмову ў рэгістрацыі кандыдатаў палітычным рашэннем

У апошні дзень рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў акружныя выбаркамы не зарэгістравалі цэлы шэраг дэмакратычных кандыдатаў. Прычыны адмовы ў рэгістрацыі стандартныя: частка подпісаў за іх прызнана несапраўднай, альбо выяўленая незадэклараваная маёмасць. Прадстаўнікі ўладаў кажуць, што іх экспэрты працавалі адказна і сумленна. Апазыцыянеры гавораць, пра палітычную матывацыю адмовы ў рэгістрацыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства