Навіны на тэму: выбары-2008
28.08.2008 Гомельшчына: Улады Гомельскай вобласці не адказалі на ліст грамадзянкі
Жыхарка Рэчыцы Алена Агафонава не атрымала адказ ад гомельскіх абласных уладаў на свой ліст с просьбай растлумачыць, чаму яе не ўключылі ў акруговую выбарчую камісію. Заканадаўства прадугледжвае, што адказы на лісты грамадзян павінны быць даны на працягу 2-х тыдняў.
28.08.2008 Папярэднія вынікі рэгістрацыі кандыдатаў
Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў завяршілася 28-га жніўня. Пакуль даступны толькі папярэднія дадзеныя аб выніках рэгістрацыі.
28.08.2008 Рэдактар «Борисовских новостей» складае скаргу ў ЦВК
Сёньня камісія Барысаўскай гарадзкой выбарчай акругі №62 адмовіла ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў уласьніку і рэдактару недзяржаўнай газэты «Борисовские новости» Анатолю Букасу.
28.08.2008 У Барысаве не зарэгістравалі двух кандыдатаў ад апазіцыі
Сёння раніцай адбыліся паседжанні акруговых выбарчых камісій па дзвюх Барысаўскіх акругах № 62 і 63. У выніку Барысаўская сельская выбарчая акруга №63 застаўся безальтэрнатыўнай. У рэгістрацыі ў якасці кандыдата ў дэпутаты было адмоўлена сябру партыі БНФ Сяргею Салашу, і за дэпутацкі мандат будзе "спаборнічаць" толькі генеральны дырэктар Рэспубліканскага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства "Барысаўхлебпрам" Васіль Гур'янаў.
28.08.2008 На Гарадзеншчыне зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты першы прадстаўнік АДС
Сёння раніцай адбылося паседжанне акруговай камісіі Гродзенскай сельскай выбарчай акругі № 52. Кандыдатамі ў дэпутаты сярод трох прэтэндэнтаў зарэгістраваныя старшыня раённай арганізацыі БРСМ Мікалай Гарбачонак і прадстаўнік партыі АГП Віктар Падчыненкаў. А вось былы старшыня Саюзу палякаў на Беларусі, выкладчык Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы Тадэвуш Кручкоўскі нечакана для многіх незалежных назіральнікаў не зарэгістраваны.
28.08.2008 Кандыдатамі ў дэпутаты сталі 67 сябраў дэмакратычных палітычных партый
Сярод зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў аказаліся 92 прадстаўнікі палітычных партый, у тым ліку 67 чалавек - сябраў дэмакратычных палітычных партый.
28.08.2008 Менск: Выбаршчыкаў заклікаюць адазваць свае подпісы за Ю. Карэтнікава
Юрый Карэтнікаў, вылучаны кандыдатам у дэпутаты ў Палату прадстаўнікоў па 99-ай Паўднёва-Заходняй выбарчай акрузе, паведаміў, што акруговая камісія заклікае выбаршчыкаў, якія падпісаліся ў яго падтрымку, адазваць свае подпісы.
27.08.2008 Ярмошына адказала на скаргу Паўла Наздры
Мазырскі назіральнік ад Беларускага Хельсінкскага камітэту і сябра аргкамітэту БХД Павал Наздра атрымаў адказ старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай, у якім яна падцвердзіла правамернасць дзеянняў акруговай выбарчай камісіі.
27.08.2008 Агітацыя за байкот выбараў не забаронена
"Агітацыя за байкот выбараў у Беларусі не забаронена". Аб гэтым у інтэрв'ю БелаПАН паведаміў сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік.
27.08.2008 Зняважаныя і абражаныя: дык у чым жа абвінавачваюць Сяргея Салаша?
Сёння, 27 жніўня, у 10 раніцы сябра БНФ Сяргей Салаш, які падаў у Барысаўскі райвыканкам заяву аб рэгістрацыі ў якасці кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Барысаўскай сельскай акрузе №63 шляхам збору подпісаў грамадзян, наведаў упраўленне ўнутраных спраў Барысаўскага райвыканкама. Высветлілася, што яму інкрымінуюць здзяйсненне адміністрацыйнага правапарушэння, якое падпадае пад артыкул 9.2 КаАП РБ "Паклёп".
27.08.2008 Апазыцыя мае першага кандыдата ў дэпутаты
Сёньня на ранішнім паседжаньні камісіі Жодзінскай выбарчай акругі №66 кандыдатам у дэпутаты Нацыянальнага сходу зарэгістраваны вылучэнец Аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандар Валчанін.
26.08.2008 Алесь Анціпенка: «Калі нічога не адбываецца, можна ствараць толькі жоўтую прэсу»
Сёння ў офісе ГА «БАЖ» адбылася чарговая прэс-канферэнцыя, што тычылася выхаду ў свет чацвертага нумару бюлетэню «Асвятленне парламенцкіх выбараў 2008 года ў беларускіх СМІ». Як адзначыў падчас сустрэчы з журналістамі медыя-эксперт, сябра Рады БАЖ Алесь Анціпенка, у сродках масавай інфармацыі знізіўся інтарэс да выбарчай кампаніі. У гутарцы з прэс-службай БАЖ эксперт распавёў, з якіх прычын, на ягоную думку, журналісты перасталі пісаць пра выбары.
26.08.2008 Рэчыца: назіральнікам своечасова паведамляюць аб паседжаннях камісіі
У акруговай камісіі Рэчыцкай выбарчай акругі ў ліку назіральнікаў дзейнічаюць сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі і Партыі БНФ. Назіральнікам тут своечасова паведамляюць аб датах правядзення паседжанняў камісіі.
26.08.2008 Скаргу ў ЦВК напісаў Іван Шэга
Слонімскі прэтэндэнт на дэпутацтва ў Палаце прадстаўнікоў здзіўлены трактоўкай сваіх паводзін з выбаршчыкамі.
26.08.2008 Барысаў: Спроба правакацыі або абраза?
Сябра партыі БНФ Сяргей Салаш, які падаў дакументы на рэгістрацыю ў якасці кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Барысаўскай сельскай выбарчай акрузе № 63 шляхам збору подпісаў грамадзянаў, учора ўвечары, 25 жніўня, знайшоў у сваёй паштовай скрыні позву з міліцыі. Намеснік начальніка аддзела прафілактыкі правапарушэнняў Барысаўскага РАУС Алег Воўкаў запрашаў Сяргея Салаша з'явіцца для дачы тлумачэнняў з нагоды адміністрацыйнага правапарушэння 18 жніўня да 10 раніцы.