Навіны на тэму: выбары-2008

26.11.2008 Справа Аляксандра Сілкова: як караюць былых кандыдатаў у дэпутаты

Ва ўпраўленьні дэпартаменту фінансавых расьследаваньняў па Магілёўскай вобласці Камітэта дзяржкантролю Беларусі 26 лістапада складзены пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні на былога кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў юрыста Аляксандра Сілкова за нібыта не прадстаўленую дэкларацыю аб даходах і маёмасьці.

20.11.2008 Былога кандыдата абавязалі вярнуць “выбарчыя” грошы

Сёньня судзьдзя Цэнтральнага раёну Гомеля Жана Андрэйчык разгледзела з удзелам перакладчыка пазоў акруговай камісіі на спагнаньне “выбарчых” грошай з былога кандыдата ў дэпутаты ад Аб’яднаных дэмсілаў Кастуся Жукоўскага. Спадар Жукоўскі абавязаны вярнуць са сваёй кішэні на рахунак Буда-Кашалёўскага райвыканкаму больш як мільён семсот тысяч рублёў, якія былі выкарыстаныя на перадвыбарчыя ўлёткі.

20.11.2008 Cябра выбарчай камісіі пакаралі за фальсіфікацыю

Сенненскі раённы суд аштрафаваў на 20 базавых велічынь – 700 тысяч беларускіх рублёў члена ўчастковай выбарчай камісіі, настаўніцу пачатковых класаў сярэдняй школы вёскі Ходсы Сенненскага раёна Наталлю Нікіціну. 26 верасня, падчас датэрміновага галасавання, сябры ініцыятыўнай групы кандыдата ў дэпутаты Сяргея Вазняка літаральна схапілі яе за руку, злавіўшы за фальсіфікацыяй дакументаў.

20.11.2008 Актывіста папярэдзілі пра звальненне

Мастоўскаму актывісту Руху “За Свабоду” Змітру Кухлею перадалі афіцыйнае паведамленне ад кіраўніцтва ТАА “Мастоўдрэў” пра спыненне працоўных адносінаў.

20.11.2008 Слонім: старшыня й сакратар участковай камісіі не зьявіліся ў суд

У Слонімскім раённым судзе разглядаецца пазоў былога кандыдата ў дэпутаты Івана Шэгі да старшыні й сакратара Чкалаўскай участковай выбарчай камісіі № 17. Учора, 19 лістапада, ні старшыня камісіі, ні сакратар на паседжаньне суду не зьявіліся. У Беларусі такі судовы працэс адбываецца ўпершыню.

18.11.2008 Суд шукае перакладчыка для былога кандыдата ў дэпутаты

Суд, які меў месца адбыцца 17 лістапада, у Цэнтральным раёне Гомеля на спагнаньне “выбарчых” грошай з былога кандыдата ў дэпутаты ад Аб’яднаных дэмсілаў Кастуся Жукоўскага перанесены на 20 лістапада.

14.11.2008 Гомельшчына: сябра АГП не знайшоў абароны ад штрафу

Сёньня Гомельскі абласны суд адхіліў скаргу грамадзкага актывіста з Калінкавічаў, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Дзяніса Рабянка на вынесены Ельскім раённым судом нібыта за парушэньне выбарчага заканадаўства вялікі (адпаведны пяцістам далярам) штраф.

14.11.2008 Актывісты аспрэчваюць мільённыя штрафы

Сёньня Гомельскі абласны суд разгледзіць касацыйныя скаргі чатырох дэмакратычных актывістаў, пакараных буйнымі штрафамі падчас парлямэнцкай кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.

14.11.2008 Чыноўніку не дае спакою перадвыбарчы плакат

На сёння, 14 лістапада прызначаныя слуханні па адміністрацыйнай справе супраць гарадоцкага актывіста Леаніда Аўтухова. Былога кандыдата, які размясціў у паштовым аддзяленні свой перадвыбарчы плакат, абвінавачваюць у парушэнні Выбарчага кодэксу.

11.11.2008 «Борисовские новости» атрымалі папярэджанне

Недзяржаўная рэгіянальная газета «Борисовские новости» 11 лістапада атрымала папярэджанне ад Міністэрства інфармацыі. Паводле папярэджання, падпісанага 4 лістапада першай намесніцай міністра інфармацыі Ліліяй Ананіч, падставай для санкцыі стаў артыкул «Бал сатаны, или третье пришествие Гуминского» (нумар «БН» ад 02.10.2008 г.). Папярэджанне вынесена па артыкуле 32 Закона «Аб друку і іншых СМІ», які прадугледжвае права грамадзян на атрыманне праз СМІ праўдзівых звестак.

11.11.2008 Cтаў назіральнікам – атрымай крымінальную справу?

Супраць жыхара Гарадоцкага раёна Аляксандра Жыдкевіча, які па ўласнай ініцыятыве стаў назіральнікам на выбарах 28 верасня, распачалася кампанія цкавання. Падчас выбараў чыноўнікі папярэджвалі: “Выбары завершацца 28-га, а табе тут жыць далей”. Што гэта азначае Аляксандр адчуў адразу пасля завяршэння выбарчай кампаніі: для супрацоўнікаў фельдшэрска-акушэрскага пункту в. Бычыха, дзе ён працуе, як і для шмат якіх бычыхінцаў, ён стаў “бэнээфаўцам”.

05.11.2008 За зьняцьце з выбараў – 1.700.000 бел. руб.

Выбарчая камісія Буда-Кашалёўскай акругі падала судовы пазоў на былога кандыдата ў дэпутаты Кастуся Жукоўскага. 1 мільён 700 тысяч рублёў з актывіста дэмакратычных сілаў плянуюць спагнаць за зьняцьце з выбараў у якасьці кампэнсацыі за вырабленыя агітацыйныя матэрыялы. Паседжаньне суду заплянавана на 17 лістапада.

29.10.2008 На Полаччыне дапыталі моладзевага актывіста

28 кастрычніка супрацоўнікі Полацкага РАУС Валеры Драгун і Юлія Дзямешчанка дапытвалі актывіста незарэгістраванай моладзевай арганізацыі “Маладая Беларусь” Алеся Круткіна. Яны прыехалі ў вёску, дзе пражывае ягоная маці.

24.10.2008 ЦВК не задаволіў скаргі, у якіх апратэстоўваліся вынікі выбараў

Цэнтрвыбаркам не задаволіў пяць скаргаў, у якіх апратэстоўваліся вынікі выбараў у Палату прадстаўнікоў. Іх у ЦВК падавалі Аляксандр Мех з Кобрына, Вячаслаў Мельянец з Лунінца, Леанід Аўтухоў з Віцебшчыны, Віктар Хоміч з Гомелю і Валерый Рыбчанка са Жлобіна.

23.10.2008 Суды над апазыцыйнымі кандыдатамі ў дэпутаты працягваюцца

У сераду Ельскі раённы суд завочна аштрафаваў актывіста АГП, назіральніка Дзяніса Рабянка быццам бы за парушэньне заканадаўства аб выбарах на 500 даляраў. Сёньня ў Баранавічах адбудзецца судовы працэс паводле пазову былога кандыдата ў дэпутаты Мікалая Чарнавуса аб абароне гонару і годнасьці. У чаканьні суду былы віцебскі міліцыянт Андрэй Левінаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства