Навіны на тэму: выбары-2008
14.08.2008 Менская вобласць: "Гульні з назіральнікамі" пры фармаванні ўчастковых камісій
12 жніўня прайшлі паседжанні раённых выканаўчых камітэтаў, падчас якіх былі зацверджаныя склады ўчастковых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. У Салігорскі, Капыльскі, Слуцкі, Клецкі і Нясвіжскі райвыканкамы назіральнікамі ад РПГА "БХК" загадзя былі прадстаўленыя пісьмовыя заявы з просьбай дапусціць іх на гэтыя паседжанні. Аднак, аказалася, што ўсё не так проста.
14.08.2008 Маларыта: Партыйцам ва ўчастковых камісіях “не хапіла месца”
11 жніўня ў Маларыцкім райвыканкаме было прынята рашэньне стварыць усе камісіі ў колькасці 11 чалавек на 20 выбарчых участках. Ад прэтэндэнтаў паступіла 221 заява, з якіх вылучана шляхам сбору подпісаў 208 чалавек, ад працоўных калектывыў – 7 прэтэндэнтаў, ад грамадзкіх арганізацыяў – 6.
14.08.2008 Светлагорск: Выбаршчыку не дазволілі прысутнічаць пры ўтварэнні ўчастковых камісій
Выканаўчы камітэт Светлагорскага раёна 12 жніўня правёў паседжанне, на якім былі ўтвораны ўчастковыя выбарчыя камісіі па выбарах у Палату прадстаўнікоў. Старшыня Светлагорскага райвыканкама Сяргей Максіменка не дазволіў прысутнічаць на паседжанні выканкама жыхару Светлагорска Вадзіму Болбасу, які хацеў пабачыць, як адбываецца ўтварэнне выбарчых камісій. Вось што ён распавёў:
14.08.2008 Мазыр: Пракуратура ігнаруе скаргі на парушэнне выбарчага заканадаўства
Дагэтуль не разгледжаная скарга Паўла Наздры на парушэнне выбарчага заканадаўства, пададзеная ў Гомельскую абласную пракуратуру яшчэ 21 ліпеня. Нагадаем, што паводле арт.49 ВК РБ, падобныя скаргі павінны быць разгледжаныя і па іх прынятыя рашэнні ў 10-дзённы тэрмін. Бяздзейнасць абласной пракуратуры Павел Наздра абскарджвае ў Генеральнай пракуратуры і ЦВК.
14.08.2008 Маларыта: Камісія яшчэ не ўтворана, а старшыня ўжо ёсць
7 жніўня праваабаронца Уладзімір Малей падаваў у Маларыцкі райвыканкам заяву выбаршчыкаў аб вылучэнні яго ў склад участковай камісіі Маларыцкага-Чырвонаармейскага выбарчага участка №62 Мухавецкай выбарчай акругі №4.
14.08.2008 Астравец: “Не гуляйце ў брудныя гульні”
У "Астравецкай праўдзе" ад 6 жніўня пад вельмі паказальнай назвай "Не гуляйце ў брудныя гульні " быў надрукаваны артыкул, аўтарам якога з'яўляецца першы намеснік начальніка Астравецкага РУУС В.Страчынскі. Аўтар перасцерагае: " Не выключана, што некаторыя грамадзяне паспрабуюць у чарговы раз здабыць пэўную выгаду для сябе. Маецца на ўвазе правядзенне рознага роду несанкцыянаваных мерапрыемстваў, расклейвання або раздачы лістовак, іншых незаконных друкаваных выданняў. Усе часцей да гэтай "бруднай" гульні за грошы прыцягваюцца непаўналетнія, асабліва з малазабяспечаных і няўдалых сем'яў, а таксама працуючыя грамадзяне. Таму хацелася б у чарговы раз нагадаць жыхарам раёна асобныя палажэнні заканадаўства Рэспублікі Беларусь, каб яны не апынуліся ў ролі пешак у чужой гульні."
14.08.2008 Ціск на сябра акруговай камісіі
Сябру акруговай выбарчай камісіі, актывісту Руху “За Свабоду” Юрасю Меляшкевічу патэлефанавалі сёння з Маскоўскага РАУС Мінска з просьбай прыйсці ў аддзяленне крымінальнага вышуку. Супрацоўнікі РАУС паведамілі, што выклікаюць Юрася наконт сустрэчы мінчан з Аляксандрам Мілінкевічам, якая мелася адбыцца 24 красавіка 2008 года ў мікрараёне Малінаўка.
14.08.2008 Праўладныя кандыдаты ў «дэпутаты» ствараюць сабе цэлыя «групы садзейнічання»
Амаль пры ўсіх райвыканкамах краіны створаныя гэтак званыя «групы па садзейнічанні выбарчай кампаніі». Яны ёсць нават там, дзе старшыні выканкама збіраюцца ісці ў «дэпутаты». Як паведаміла кіраўнік справамі Старадароскага райвыканкаму Вольга Пархімовіч, у абавязкі групаў уваходзяць пытанні практычнай дапамогі.
13.08.2008 Гомельскія дзяржаўныя газеты дачасна распачалі перадвыбарную агітацыю?
У абласной дзяржаўнай газеце «Гомельская праўда» і гарадскім выданні «Гомельские ведомости» пачалі друкавацца матэрыялы і інтэрв’ю з яшчэ не зарэгістраванымі ў якасці кандыдатаў у дэпутаты Нацыянальнага сходу чыноўнікамі і дэпутатамі апошняга склікання. Усе матэрыялы суправаджаюцца фотапартрэтамі.
13.08.2008 АДС: выбараў не будзе
14 жніўня Цэнтрвыбаркам сабраў апошнюю інфармацыю аб фарміраванні ўчастковых выбарчых камісій. На 6500 участкаў прэтэндуе ля 74 000 чалавек. Гэта значыць, што ў склад кожнай групы, што будзе адказваць за падлік галасоў на асобна узятым участку мае ўвайсці ад 5 да 19 чалавек. Цэнтрвыбаркам абвесціць поўныя вынікі фармавання ўчастковых камісій толькі праз тыдзень, цягам гэтага часу мясцовыя ўлады маюць апублікаваць у СМІ спісы сябраў участковых камісій. Але прадстаўнікі аб’яднаных дэмакратычных сілаў ужо канстатуюць – справядлівай гульні ізноў не выйшла.
13.08.2008 У выбарчай кампаніі Дзяніса Садоўскага не выкарыстоўваецца расійскі капітал
Аргкамітэт па стварэнні грамадскага аб'яднання "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" выступіў з заявай, у якой абвергнуў інфармацыю аб тым, што ў выбарчай кампаніі актывіста БХД Дзяніса Садоўскага выкарыстоўваецца расійскі капітал.
13.08.2008 Махлярства з датамi
Заява з подпiсамi 108 грамадзян аб вылучэннi ў склад Жодзiнскай акруговай камiсii праваабаронцы i сябра Сойму Партыi БНФ Аляксея Лапiцкага проста не разглядалася.
13.08.2008 «Такія крокі рэжыму падштурхоўваюць дэмакратаў да байкоту «выбараў»
Сябры аргкамітэту па стварэньні БХД падавалі некалькі десяткаў прапановаў па ўключэньні іх ва ўчастковыя выбарчыя камісіі шляхам збору попісаў. Хрысьціянскія дэмакраты зьвярталіся ва ўчастковыя выбарчыя камісіі ў Менску, Гомелі, Магілёве, Віцебску, Лепелі, Мастах. У большасьці выпадкаў ужо адкрыта адмоўлена.
13.08.2008 “Патрэбна зьняцьцё ўсіх дэмакратычных кандыдатаў адначасова”
Сёньня стала вядома, што большасьць прадстаўнікоў апазыцыі ня ўключаныя ва ўчастковыя выбарчыя камісіі. Як можа адрэагаваць Захад і апазыцыя на гэты крок уладаў? Ці можна ўжо зараз казаць, што абяцаньні пра дэмакратычнасьць выбарчай кампаніі былі пустым гукам?
13.08.2008 Вячорка будзе кантраляваць галасаваньне сухотнікаў
У 6500 участковых камісіях на выбарах у Палату прадстаўнікоў 28 верасьня будуць працаваць усяго некалькі дзясяткаў прадстаўнікоў апазыцыі. Гэта вынікае са зьвестак, якія паступаюць з рэгіёнаў у штабы апазыцыйных палітычных партыяў.