Навіны на тэму: выбары-2008

13.08.2008 Барысаў: Ні адзін з сябраў АГП не патрапіў у склад участковых камісій па выбарчай акрузе №62

Сёння, 13 жніўня, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы Барысаўскага райвыканкама Павел Жуга паведаміў сябру АГП і кіраўніку створанай ва Украіне кампаніі "За вольнае развіццё прадпрымальніцтва" Віктару Гарбачову, які мае намер балатавацца па Барысаўскай гарадской выбарчай акрузе №62, што ні адзін з 45 сябраў Аб'яднанай грамадзянскай партыі не ўвайшоў у склад участковых выбарчых камісій па гэтай акрузе.

13.08.2008 Гарадзеншчына: апазыцыю не ўключылі ва ўчастковыя камісіі

У некаторых камісіях адмовіліся даваць дадзеныя пра ўключэньне прадстаўнікоў ад АДС ва ўчастковыя камісіі, але там, дзе зьвесткі ўжо атрыманыя, ніхто ў камісіі не патрапіў.

13.08.2008 Светлагорск: Участковыя камісіі: ніякай апазіцыі!

У Светлагорским раёне ва участковыя выбарчыя камісіі не ўключаны ніводны прадстаўнік дэмакратычных сіл. Аб гэтым намеснік старшыні акруговай выбарчай камісіі Уладзімір Кукар паведаміў Святлане Міхальчанцы, якая ўваходзіць ва ініцыятыўную групу па вылучэнні кандыдатам у дэпутаты Сяргея Дайнекі.

13.08.2008 Баранавічы: Назіральніку адмовілі ў інфармацыі

Каб даведацца, як ідзе фарміраванне ўчастковых выбарчых камісій і калі будзе выніковае паседжанне Баранавіцкага гарвыканкама і Савета дэпутатаў па гэтым пытанні, назіральнік ад Беларускага Хельсінскага камітэта Віктар Цяпін, ён жа журналіст газеты “Товарищ” 12 жніўня (у аўторак) звярнуўся да начальніка арганізацыйна-кадравае работы гарвыканкама Алега Савося.

13.08.2008 Барысаў: Акруговая камісія ўгледзела датэрміновую агітацыю ў недзяржаўнай газеце

У недзяржаўнай газеце "Барысаўскія навіны" за 5 жніўня было апублікавана інтэрв'ю з яе рэдактарам Анатолем Букасам. Сакратар акруговай выбарчай камісіі па Барысаўскай гарадской выбарчай акрузе №63 Таццяна Стасава па тэлефоне запатрабавала тлумачэнняў у сувязі з гэтай публікацыяй, - паведаміў кіраўнік ініцыятыўнай групы па вылучэнні Анатоля Букаса кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ Ігар Ляднік.

13.08.2008 Баранавічы: “Наш край” піша толькі пра “праўладнага” кандыдата

Чарговы артыкул у газеце “Наш край”, заснавальнікам якой з’яўляюцца Баранавіцкія гарадскія і раённыя Саветы і выканкамы, тычыцца дзеючага дэпутата Палаты прадстаўнікоў НС РБ, генеральнага дырэктара РУП “Брэстаўтадар” Уладзіміра Майсюка, які зараз вылучаецца кандыдатам па Баранавіцкай сельскай выбарчай акрузе № 7. Матэрыял надрукаваны ў № 94 за 12 жніўня 2008 г.

13.08.2008 У Ашмянах складзены пратакол на Івана Крука

Пратакол у Ашмянскай пракуратуры складзены за распаўсюд улётак і перададзены ў суд. Са слоў Івана Крука, яму пагражае штраф у памеры ад 20 да 50 базавых велічынь.

13.08.2008 Назіральнікі БДіПЧ АБСЕ будуць весці маніторынг беларускіх СМІ

Падчас назірання за выбарчым працэсам у беларускі парламент удзельнікі міжнароднай місіі будуць адсочваць, як асвятляюць гэтыя выбары айчынныя СМІ, — заявіў 12 жніўня на прэс-канферэнцыі медыя-кансультант місіі міжнародных назіральнікаў БДіПЧ АБСЕ, прадстаўнік Славакіі Іван Гадарскі.

13.08.2008 Смаргонь: Апазіцыйныя актывісты ў склад участковых камісій не патрапілі

Ніводзін з дэмакратычных актывістаў не быў уключаны ў склад участковых камісій Смаргонскага раёна. Усяго вылучалася тры чалавека, шляхам збору подпісаў. Каб падкрэсліць, што яны прапаноўваюцца ад апазіцыі, заявы выбаршчыкаў былі пададзеныя ў райвыканкам 10 жніўня прэтэндэнтам у кандыдаты ад аб'яднаных дэмакратычных сіл Ірынай Вештард, разам з адмысловым суправаджальным пісьмом.

13.08.2008 Сёння завяршаецца фармаванне ўчастковых выбарчых камісій

Сёння ў Беларусі завяршаецца фармаванне ўчастковых выбарчых камісій. На 6,5 тысяч участкаў прэтэндуюць больш за 73,5 тысячы чалавек.

13.08.2008 Орша: Кандыдат ад улады дае перадвыбарныя абяцанні

Як адзначаюць незалежныя назіральнікі, у СМІ Аршанскага рэгіёна вядзецца актыўная датэрміновая агітацыя за асобных патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

13.08.2008 Менск: Ціск на вылучэнцаў ва ўчастковыя камісіі ўзмацняецца

Прэтэндэнт у кандыдаты па 99-ай Паўднёва-Заходняй выбарчай акругі Юрый Карэтнікаў паведаміў, што значна ўзмацніўся ціск на сябраў ягонай ініцыятыўнай групы, якія вылучылі свае кандыдатуры ва ўчасковыя камісіі па гэтай акрузе. Перад адным са студэнтаў кіраўніцтвам ВНУ выбар быў пастаўлены літаральна так: ці камісія – ці навучанне.

Збор подпісаў у Менску: Студэнцкая моладзь вельмі запалоханая

13.08.2008 Збор подпісаў у Менску: Студэнцкая моладзь вельмі запалоханая

12 жніўня ініцыятыўная група намесніка старшыні Партыі БНФ Віктара Івашкевіча ладзіла пікет па зборы подпісаў у падтрымку свайго прэтэндэнта ў кандыдаты па выбарчай акрузе № 97. Нягледзячы на фон мерапрыемства (пад бел-чырвона-белым нацыянальным сцягам і сцягам Еўразвязу), яно прайшло без эксцэсаў.

13.08.2008 Магілёў: сябры акруговай камісіі №87 не збіралі подпісы за сваё вылучэнне

Сябра РПГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт” Наталля Самахвала правяла самастойнае раследванне і прыйшла да высновы, што сябры акруговай выбарчай камісіі №87 не хадзілі па выбаршчыках і не збіралі подпісы за сваё вылучэнне.

12.08.2008 Магілёў: Назіральнікаў падманулі. Паседжанні па стварэнні ўчастковых камісій прайшлі без іх удзелу

Распавядаюць Зьміцер Салаўёў і Натальля Самахвалава.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства