Навіны на тэму: правы працоўных

Прадпрымальнікам далі адтэрміноўку з сертыфікатамі на паўгода

03.12.2013 Прадпрымальнікам далі адтэрміноўку з сертыфікатамі на паўгода

Улады адклалі ўвядзенне новых правілаў у адносінах да ІП. Пра гэта гаворыцца ў дакуменце, які атрымала РГА «Перспектыва» ад намесніка Міністра эканомікі. У ім пацвярджаецца інфармацыя аб тэрмінах сертыфікацыі, якія дзейнічалі раней.

У Крычаўскім раёне заробак сялянам выплочваюць “натурай”

27.11.2013 У Крычаўскім раёне заробак сялянам выплочваюць “натурай”

Шэраг гаспадарак Крычаўскага раёна выдалі частку заробка сваім працаўнікам за верасень месяц так званай натураплатай (збожжам, мясам, малаком і нават сенам і саломай). Таксама сельгаспрадпрыемсты гэтага раёна - УКСП “Добрасць”, СВК “Звязда-Агра” і СВК “Маляцічы” - парушылі тэрміны выплаты заробкаў.

Юры Швец: Скасаванне кантрактаў з рабочымі часта праходзіць без тлумачэння прычынаў

26.11.2013 Юры Швец: Скасаванне кантрактаў з рабочымі часта праходзіць без тлумачэння прычынаў

Актывісты незалежнага прафсаюзу адстойваюць свае інтарэсы ў судзе. Праходзяць судовыя працэсы, на якіх разглядаюцца позвы супрацоўнікаў Мазырскага нафта-перапрацоўчага завода, з якімі не працягнулі або скасавалі кантракты.

Абласны суд задаволіў скаргу сябраў СПБ

19.11.2013 Абласны суд задаволіў скаргу сябраў СПБ

Магілёўскі абласны суд задаволіў касацыйную скаргу сябраў пярвічкі Свабоднага прафсаюза беларускага на заводзе ТДіА (трактарных дэталяў і агрэгатаў).

Рабочыя «Полацак-Шкловалакна» не спадзяюцца на генпракурора

19.11.2013 Рабочыя «Полацак-Шкловалакна» не спадзяюцца на генпракурора

ААТ «Полацак-Шкловалакно» наведаў Генэральны пракурор Рэспублікі Беларусь Аляксандар Канюк. Мэтай візыту былі сустрэча з працоўным калектывам прадпрыемства і правядзеньне прыёму грамадзян.

У справе прафсаюзнага актывіста “Граніта” чакаецца новы суд

17.11.2013 У справе прафсаюзнага актывіста “Граніта” чакаецца новы суд

Леанід Дубаносаў, сябра суполкі Беларускага незалежнага прафсаюза на прадпрыемстве “Граніт”, што знаходзіцца ў Мікашэвічах, зноў звярнуўся з заявай у суд Лунінецкага раёна. Гэтым разам Дубаносаў спрабуе атрымаць ад адміністрацыі прадпрыемства маральную кампенсацыю, бо ў вызначаны тэрмін яго не папярэдзілі аб звальненні.

15.11.2013 Рабочых МАЗа пераводзяць на чатырохдзёнку, скарачаюць заробак

У рэдакцыю «НН» ананімна паведамілі, што ад заўтрашняга дня (15 лістапада) і да канца года ўсе пятніцы на Мінскім аўтамабільным заводзе (МАЗ) абвешчаныя выходнымі днямі з аплатай 2/3 ад акладу.

Будзе зменены парадак вырашэння працоўных спрэчак

14.11.2013 Будзе зменены парадак вырашэння працоўных спрэчак

Дэпутаты палаты прадстаўнікоў 13 лістапада прынялі ў першым чытанні папраўкі ў Працоўны кодэкс, якія прадугледжваюць змяненне парадку вырашэння працоўных спрэчак.

Брэст: абласны суд адхіліў скаргу прафсаюзнага актывіста “Граніта”

11.11.2013 Брэст: абласны суд адхіліў скаргу прафсаюзнага актывіста “Граніта”

Сябра Беларускага незалежнага прафсаюза Леанід Дубаносаў спрабаваў аспрэчыць рашэнне суда Лунінецкага раёна, які не аднавіў яго на працы на прадпрыемстве “Граніт” і не прызнаў факт дыскрымінацыі з-за прафсаюзнай прыналежнасці.

Пінск: прафсаюзы выступілі супраць зніжэння ўзроўню сацыяльнай абароны працоўных

06.11.2013 Пінск: прафсаюзы выступілі супраць зніжэння ўзроўню сацыяльнай абароны працоўных

Прафсаюзны камітэт Пінскага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі прыняў заяву аб недапушчальнасці неабгрунтаванага зніжэння дапамог па часовай непрацаздольнасці, а таксама па цяжарнасці і родах.

Бабруйск: На заводзе ТДіА працягваецца “зачыстка” сябраў СПБ

05.11.2013 Бабруйск: На заводзе ТДіА працягваецца “зачыстка” сябраў СПБ

З наладчыкам Дзмітрыем Сакалоўскім, які адпрацаваў на заводзе ТДіА (трактарных дэталяў і агрэгатаў) 11 год, не працягнулі кантракт. Ён упэўнены, што прычынай стала яго сяброўства ў Свабодным прафсаюзе беларускім.

У Ветцы ўлады вырашаюць: звольніць 30 работнікаў фабрыкі, ці аднаго дырэктара

02.11.2013 У Ветцы ўлады вырашаюць: звольніць 30 работнікаў фабрыкі, ці аднаго дырэктара

З-за складанай эканамічнай сітуацыі кіраўніцтва ААТ «Веткаўская бавоўнапрадзільная фабрыка» вымушана было пайсці на крайнія меры і спыніць працу аднаго з цэхаў. Дырэктар фабрыкі звярнулася да кіраўніцтва Веткаўскага райвыканкаму з просьбай дапамагчы ў працаўладкаванні 30 працаўнікам фабрыкі

31.10.2013 У Мазыры сябра незалежнага прафсаюзу аспрэчвае сваё звальненне ў судзе

Напярэдадні адбылося трэцяе паседжанне Мазырскага раённага суда па іску члена Беларускага Незалежнага прафсаюза Уладзіміра Ключнікава. Работнік Мазырскага НПЗ лічыць, што яго звальненне з'яўляецца незаконным і звязана з яго прыналежнасці да незалежных прафсаюзаў.

Магілёўскага апазіцыянера хочуць выселіць з інтэрнату праз суд

15.10.2013 Магілёўскага апазіцыянера хочуць выселіць з інтэрнату праз суд

Актывіст Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Мікалай Залозны атрымаў позву ў суд Ленінскага раёна Магілёва. Паводле яе, 24 кастрычніка 2013 года суддзя Юлія Трапыніна разгледзіць пытанне высялення актывіста з інтэрнату без прадастаўлення яму іншага жылля.

Галадоўка на Мазырскім НПЗ: новыя метады ціску з боку намесніка гендырэктара, былога кіраўніка гарадскога аддзелу КДБ?

15.10.2013 Галадоўка на Мазырскім НПЗ: новыя метады ціску з боку намесніка гендырэктара, былога кіраўніка гарадскога аддзелу КДБ?

Працаўнікі МНПЗ абвясцілі трохдзённую галадоўку пасля несправядлівага звальнення пяцёх актывістаў БНП, з якімі не прадоўжылі тэрміновыя працоўныя кантракты. Ціск на сябраў альтэрнатыўнага прафсаюзу з боку адміністрацыі не спыняецца з 2008 года.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства