Навіны на тэму: правы працоўных
29.06.2012 Польскаму паслу распавялі аб парушэннях тэхнікі бяспекі на будоўлі, дзе працуюць польскія спецыялісты
Рабочы-будаўнік Аляксей Паўлоўскі праінфармаваў пасла Польшчы Лешака Шарэпку аб парушэннях тэхнікі бяспекі на будаўніцтве завода па вырабу мэблі “ІКЕА” у Магілёве. Заказчыкам завода з’яўляецца ЗТАА ВМГ “Індустры”. Нагадаем, што прэзідэнт Беларусі Алякснадр Лукашэнка загалаў стварыць у краіне найлепшыя ўмовы для інвестараў.
27.06.2012 Спроба правакацыі супраць рабочага “Граніта”
Кіраўніцтва РУВП “Граніт”, размешчанага ў Мікашэвічах, працягвае кампанію па дыскрэдытацыі дзеючага на прадпрыемстве незалежнага прафсаюза. Адміністрацыя прадпрыемства паспрабавала учыніць правакацыю ў дачыненні да роднага брата лідэра суполкі незалежнага прафсаюза Алега Стахаевіча.
22.06.2012 Адміністрацыя “Граніта” працягвае ціск на незалежны прафсаюз
З’явілася інфармацыя пра яшчэ адно звальненне актывіста незалежнай прафсаюзнай суполкі на РУПП “Граніт”, што знаходзіцца ў Мікашэвічах: 20 чэрвеня пазбавілі працы Віталя Пашэчку.
21.06.2012 Чыноўнікі раяць будаўнікам стаць “арганізаванымі гастарбайтарамі”
У Брэсце ледзь ці не кожнаму другому будаўніку давядзецца адправіцца ў камандзіроўку, каб зарабіць грошы: такія высновы варта рабіць з вынікаў пасяджэння аблвыканкама, на якім абмяркоўвалася становішча спраў у будаўнічым комплексе рэгіёна.
20.06.2012 На будоўлях да “Дажынак” - халатнасць і безадказнасць
За апошнія месяцы на будоўлях, якія вядуцца да “Дажынак” у Горках, адбылося сем няшчасных выпадкаў, двое з якіх - цяжкія. Начальнік Горацкай міжраённай інспекцыі аховы працы Уладзімір Дзюрыч лічыць, што прыйшоў час біць ва ўсе званы.
14.06.2012 У чарговай "гранітаўскай" справе суд стаў на бок прадпрыемства
Намесніку старшыні “гранітаўскай” суполкі незалежнага прафсаюза Мікалаю Карышаву не ўдалося адстаяць сваё права на працу ў судзе Лунінецкага раёна.
11.06.2012 Мікалай Карышаў з “Граніта” змагаецца за аднаўленне на працы
Намеснік старшыні "гранітаўскай" суполкі незалежнага прафсаюза Мікалай Карышаў абараняе сваё права на працу ў Лунінецкім раённым судзе. Ён змагаецца за зняццё дысцыплінарных спагнанняў па тэхніцы бяспекі, з-за якіх быў звольнены з працы, і лічыць, што насамрэч пакараны за актыўную грамадскую дзейнасць.
11.06.2012 Сёння будзе вынесена рашэнне па справе Мікалая Карышава
Сёння ў Лунінецкім судзе, суддзя Міхаіл Дзенісовіч вынесе рашэнне па справе намесніка "гранітаўскай" суполкі незалежнага прафсаюза Мікалая Карышава. Актывіст падаў скаргу з просьбай прызнаць незаконнымі вымовы з-за якіх ён згубіў працу на прадпрыемстве "Граніт".
08.06.2012 Бабруйск: Суд вынес рашэнне разблакаваць пропуск прафсаюзнага лідэра
8 чэрвеня ў Бабруйску адбылося заключнае паседжанне па іску Міхаіла Кавалькова, лідэра пярвічкі Свабоднага прафсаюза Беларускага на зводзе ТДіА. Нагадаем, што прафсаюзны лідэр патрабуе вярнуць яму магчымасць свабодна трапляць на тэрыторыю завода.
08.06.2012 Баранавіцкага актывіста Рыгора Грыка звальняюць з працы
Сёння актывіст з Баранавічаў Рыгор Грык атрымаў пісьмовае паведамленне аб тым, што з ім не будзе працягнуты кантракт. Дзеля гэтага да яго дадому прыехалі інжынер аддзелу мэнеджмента персанала аўтаагрэгатнага заводу Ала Ткачова і інжынер аддзелу арганізацыі працы і заработнай платы Вольга Мініч, бо Рыгор Грык знаходзіцца на бальнічным.
08.06.2012 Магілёўскія рабочыя бягуць з “Прамжылбуда”
Іх не стрымліваюць ні кантракты, ні звальненні па артыкулу ў працоўных кніжках. Пра гэта паведамляе былы рабочы ўзгаданай будаўнічай арганізацыі Аляксей Паўлоўскі. “Мне дакладна вядома, што толькі за некалькі апошніх тыдняў каля 20 рабочых папросту развіталіся з “Прамжылбудам”.
06.06.2012 Незалежная суполка “Граніта”: мы – не “пятая калона”
Незалежная суполка “Граніта” не прымае ўдзелу ў палітыцы. Такі зварот у беларускія СМІ накіравалі сябры незалежнай суполкі на прадпрыемстве “Граніт” у Мікашэвічах. Справа ў тым, што дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі прадстаўляюць рабочых незалежнай суполкі як “пятую калону” і амаль агентамі замежных разведак.
05.06.2012 Бабруйск: Чарговае паседжанне па справе прафсаюзнага лідэра адбудзецца 8 чэрвеня
5 чэрвеня ў Бабруйску адбылося судовае паседжанне па справе Міхаіла Кавалькова -- лідэра пярвічкі Свабоднага прафсаюза Беларускага на заводзе ТДіА, які судзіцца за права мець вольны доступ на тэрыторыю прадпрыемства.
05.06.2012 Незалежнага прафсаюза для дырэкцыі “Граніта” не існуе
Суполцы незалежнага прафсаюза на прадпрыемстве “Граніт” у Мікашэвічах дырэкцыя прадпрыемства адмовіла ў выдзяленні памяшкання. Рабочыя па дапамогу ў вырашэнні гэтага пытання звярталіся да дэпутата Палаты прадстаўнікоў Ларысы Вершаловіч, і яна напісала ліст да выканаўцы абавязкаў генеральнага дырэктара «Граніту».
01.06.2012 Спроба страйку на віцебскім домабудаўнічым камбінаце
Рабочыя заводу буйнапанэльнага домабудаўніцтва, які ўваходзіць у склад ДБК, адмовіліся 1 чэрвеня прыступаць да працы, бо напярэдадні ім не выплацілі заробак. Праз некалькі гадзінаў заробкі на банкаўскіх картках з’явіліся, і працоўны дзень распачаўся.