Навіны на тэму: ЛТП
14.07.2008 Трое затрыманых у справе аб выбуху – на волі
Увечары ў суботу зь ізалятара КДБ выпусьцілі затрыманых па справе аб выбуху 4 ліпеня Сяргея Высоцкага, Паўла Кур’яновіча і Аляксандра Сергіенку.
08.07.2008 Экс-пракурор ня справіўся зь дзецьмі
У Шумілніна зьнялі з пасады старшыню камісіі па справах няпоўнагадовых. Хоць многія лічаць: ня ён – дзяржаўная палітыка кульгае.
31.01.2008 За бел-чырвона-белы сьцяг цяпер садзяць у турму
У Віцебску завяршыўся адкладзены ўчора суд над актывістамі Барысам Хамайдай і Алесем Салаўянам. Суддзя суду Кастрычніцкага раёна Ірына Смалякова абвінаваціла іх у парушэньні арт 23.34 ( удзел у недазволеным пікетаваньні) Адміністрацыйнага Кодэксу і пакарала арыштам на 12 і 13 сутак адпаведна.
19.12.2007 Сям’ю мінчукоў выселілі з кватэры за няплату ўтрымання дзяцей у прытулку
У Мінску адна сям'я, пазбаўленая бацькоўскіх правоў, выселеная з кватэры за нявыплату дзяржаве сродкаў на ўтрыманне дзяцей. Справы яшчэ па шасці кватэрах знаходзяцца на разглядзе ў судах.
28.11.2007 868 чалавек на Гарадзеншчыне адпрацоўваюць дзяржаве за дзяцей
Пазбаўленыя бацькоўскіх правоў асобы мусяць вяртаць выдаткі за ўтрыманьне дзяржавай сыноў і дачок, але на Гарадзеншчыне гэта робіць толькі кожны трыццаты.
12.11.2007 Міліцыянер будзіць і водзіць нядбайных бацькоў на працу пад канвоем
У Першамайскім раёне Мінска, дзе працуе інспектар па справах непаўнагадовых Дзмітрый Аляшкевіч, прымусова на працу былі ўладкаваныя 300 чалавек, а яго абавязалі кантраляваць выкананне імі прэзідэнцкага Дэкрэта №18. Па словах інспектара, 80 з гэтых 300 знаходзяцца пад яго асаблівай увагай – працаваць не хочуць. А чалавек 5-6 яму неабходна будзіць штодня.
05.10.2007 Нанімальнікаў, якія ня хочуць браць на працу амаральных бацькоў, штрафуюць
Пакуль парламент прымае закон, па якім прадпрыемствы абавязаны ўладкоўваць на працу нядбайных бацькоў, у Віцебску ўжо аштрафавалі двух службовых асоб, якія адмовілі такім “працаўнікам”.