Навіны на тэму: пенітэнцыярная сістэма
16.01.2018 Запрашаем на прэзентацыю гадавой справаздачы па маніторынгу месцаў несвабоды ў Беларусі
18 студзеня ПЦ “Вясна” прадставіць вынікі маніторынгу месцаў несвабоды ў Беларусі за 2017 год. Запрашаем прадстаўнікоў медыя, калег-праваабаронцаў і ўсіх, хто цікавіцца гэтай тэмай, на прэзентацыю, якая адбудзецца ў Прэс-клубе (Мінск, вул. Веры Харужай, З – 601). Пачатак у 13:30.
12.01.2018 Міхаіл Жамчужны на месяц змешчаны ў ПКТ
З ліста, які атрымала праваабаронца Таццяна Рэвяка ад палітвязня, стала вядома, што Міхаіл Жамчужны з 6 студзеня размешчаны на адзін месяц у памяшканне камернага тыпу.
07.01.2018 «Молісься, каб толькі нічога зь ім ня здарылася», — жонка асуджанага на 18 гадоў менчука-інваліда
Новы 2018-ы стаў чатырнаццатым годам, які сям’я асуджанага Пятра Кучуры сустракае без свайго мужа ды бацькі. За час зьняволеньня Пётра Кучура зьмяніў некалькі турэмных устаноў. Цяпер яго ўтрымліваюць у папраўчай калёніі № 15 у Магілёве. Жонка Пятра ўсе гэтыя гады рэгулярна і беспасьпяхова наведвае розныя высокія інстанцыі, спрабуючы аспрэчыць несправядлівы, як яна лічыць, вырак мужу, распавядае “Свабода”.
07.01.2018 Справа Жамчужнага: палітвязень не можа разлічваць на ўмоўна-датэрміновае вызваленне, спагнанні не адмененыя
УДВП па Магілёўскай вобласці сцвярджае, што спагнанні былі накладзены правамерна “за дапушчаныя парушэнні парадку адбыцця пакарання”, “падставаў для адмены спаганняў не маецца”.
05.01.2018 ДВП заплюшчвае вочы на парушэнні з боку адміністрацыі калоніі ў Горках
Дэпартамент выканання пакаранняў адказаў на зварот праваабаронцы Насты Лойка аб прыняцці мераў па забяспячэнню асабістай бяспекі палітвязня Міхаіла Жамчужнага.
26.12.2017 Справа Алега Багданава: пракуратура вымушана рэагаваць
Пракуратура Мінскай вобласці адмяніла рашэнне УСК аб спыненні крымінальнай справы па факце смерці 29 студзеня 2016 года ў Жодзінскай турме №8 жыхара Мінска Алега Багданава.
12.12.2017 Павел Сапелка: Уцёкі зняволеных са спецшкол даўно сталі практыкай гэтых устаноў
Змяшчэнне ў спецыяльныя ўстановы - гэта пазбаўленне волі: навучэнцы не могуць пакідаць тэрыторыю ўстановы; яны, іх рэчы і займаемыя памяшканні падлягаюць надгляду, а іх зносіны са знешнім светам - кантралююцца. За парушэнне правілаў знаходжання ў установе непаўналетнія падлягаюць ізаляцыі.
12.12.2017 Міхаіл Жамчужны асцерагаецца за сваё жыццё
Як стала вядома ПЦ “Вясна”, 6 снежня палітвязень Міхаіл Жамчужны чарговы раз пакараны 10 суткамі ШІЗА за “невыкананне законнага патрабавання прадстаўніка адміністрацыі следаваць у атрад”.
05.12.2017 Скаргу Міхаіла Жамчужнага на спагнанне адміністрацыі калоніі разгледзіць суд
Суд Горацкага раёна 8 снежня ў 14.30 разгледзіць скаргу палітзняволенага Міхаіла Жамчужнага на першае вынесеная яму адміністрацыяй папраўчай калоніі №9 спагнанне.
01.12.2017 Апошні падарунак ад сына. Сямʼя атрымала кампэнсацыю за жыцьцё Ігара Пцічкіна
Маці і сястра менчука Ігара Пцічкіна, які загінуў 4 гады таму ў сьледчым ізалятары, атрымалі грашовую кампэнсацыю за панесеныя маральныя і матэрыяльныя страты.
17.11.2017 Палітвязень Міхаіл Жамчужны адбыў 11-ае спагнанне ў ШЫЗА
Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру “Вясна”, учора, 16 лістапада, скончыўся 5-суткавы тэрмін змяшчэння ў ШІЗА палітвязня Міхаіла Жамчужнага. Гэта ўжо 11-е спагнанне, якое асуджаны атрымаў з пачатку жніўня бягучага года ад адміністрацыі калоніі №9 г. Горкі.
09.11.2017 Месца прыгатавання ежы для адміністрацыйна арыштаваных - сакрэтная інфармацыя
Праваабаронца Павел Левінаў ужо паўгода штурмуе скаргамі дзяржорганы дамагаючыся зменаў умоваў утрымання і паляпшэння якасці харчавання. Аднак, чыноўнікі шлюць адпіскі.
02.11.2017 Чаму міністр Шуневіч паспешліва адмяніў прыём па пытанні датэрміновага вызвалення асуджанага Кучуры?
Жонка асуджанага Пятра Кучуры, які адбывае пакаранне ў магілёўскай ПК-15, пасля першай адмовы ўсё ж была запрошаная на 1 лістапада на прыём да кіраўніка МУС, дзе хацела абмеркаваць сітуацыю з пастаяннай адтэрміноўкай ўмоўна-датэрміновага вызвалення мужа. Але на працягу двух тыдняў, якія заставаліся да прызначанага прыёму, рашэнне ведамства імкліва мянялася.
02.11.2017 Палітвязень Міхаіл Жамчужны пачаў абскарджанне вынесеных яму спагнанняў
Праваабарончаму цэнтру “Вясна” стала вядома, што на пачатку гэтага тыдня палітвязень Міхаіл Жамчужны падаў скаргу на першае вынесенае яму ў Горацкай калоніі №9 спагнанне ў выглядзе пяці сутак утрымання ў ШІЗА.
28.09.2017 Сацыяльныя даследчыкі і праваабаронцы абмеркавалі становішча ўразлівых групаў насельніцтва
Дзеці, пазбаўленыя бацькоўскай апекі, маладыя людзі з інваліднасцю, зняволеныя - іх становішча стала прадметам абмеркавання на круглым стале «Актуальныя праблемы ўразлівых групаў насельніцтва: беларускі і еўрапейскі вопыт» у Мінску 28 верасня.