Навіны на тэму: пенітэнцыярная сістэма
26.03.2018 Палітвязня Дзмітрыя Паліенка пераводзяць у лякарню ў Жодзіна
Адміністрацыя калоніі больш не можа хаваць праблемы са здароўем палітвязня – 27 сакавіка Дзмітрыя Паліенка пераводзяць у лякарню.
20.03.2018 Палітвязень Міхаіл Жамчужны зноў у ШІЗА
Гэта ўжо 24 спагнанне ў дачыненні да палітвязня, вынесенае адміністрацыяй калоніі №9 г. Горкі меньш, чым за год знахожання ў ёй.
16.03.2018 Жонка асуджанага Пятра Кучуры: “У мяне ёсць усе падставы баяцца за яго жыццё”
Людміла Кучура звярнулася да Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь.
15.03.2018 Горацкі суд не бачыць падстаў для задавальнення скаргаў Міхаіла Жамчужнага
У судзе Горацкага раёна 13 сакавіка адбыўся разгляд скаргі палітвязня Міхаіла Жамчужнага на вынесеныя яму спагнанні ў верасні-кастрычніку 2017 года адміністрацыяй калоніі №9.
13.03.2018 Да Ігара Гершанкова не даходзяць лісты маці: а кожны з іх можа быць апошнім
Маці асуджанага да смяротнага пакарання Ігара Гершанкова паведаміла ПЦ “Вясна” аб парушэнні права на карэспандэнцыю яе сына.
07.03.2018 ГНК наведаюць Міхаіла Жамчужнага ў калоніі
Як даведалася праваабаронца Таццяна Рэвяка, Рэспубліканская і Магілёўская абласная назіральныя камісіі наведаюць палітзняволенага Міхаіла Жамчужнага 13 сакавіка.
06.03.2018 У Змітра Паліенкі можа быць гангрэна, а турэмны доктар не ведае, як яго лячыць
Доктар Бабруйскай калоніі, не ведае, што адбываецца з нагою палітвязня, рана на якой доўгі час не загойваецца, піша belsat.eu.
02.03.2018 Адміністрацыя калоніі: Дзмітрый Паліенка не абмежаваны ў атрыманні і адпраўленні паштовак
Валанцёры ПЦ “Вясна” атрымалі адказы з Дэпартаменту выканання пакаранняў Магілеўскай вобласці і ад адміністрацыі папраўчай калоніі №2 на свае скаргі на неперадачу лістоў і паштовак палітзняволенаму Дзмітрыю Паліенка.
27.02.2018 Пасля апублікавання Людмілай Кучура петыцыі на яе мужа ў ПК-15 распачаўся ціск
Спачатку адміністрацыя ПК-15 Магілёва выклікала Пятра Кучуру на размову, а на мінулым тыдні яму вынеслі спагнанне за тое, што асуджаны нібыта захоўваў у сябе забаронены прадмет. Людміла Кучура мае падставы сцвярджаць, што гэта правакацыя.
17.02.2018 Міхаіл Жамчужны намераны звяртацца ў ДВП наконт пераводу ў іншую калонію
Як стала вядома ПЦ “Вясна”, адразу ж пасля сканчэння месячнага тэрміну ўтрымання ў ПКТ 8 лютага палітвязень атрымаў чарговае спагнанне – 10 сутак змяшчэння ў ШІЗА.
16.02.2018 У Генпракуратуру накіраваны зварот па фактах парушэнняў правоў асуджаных ў ПК-15 Магілёва
Факты, выкладзеныя сваякамі асуджаных у петыцыі за перадачу паўнамоцтваў ДВП МУС Міністэрству юстыцыі, выклікалі занепакоенасць грамадскасці. Цяпер на выпадкі смерцяў асуджаных і іх сваякоў праз неаказанне медыцынскай дапамогі і іншыя абуральныя факты павінна будзе адрэагаваць Генпракуратура.
09.02.2018 Сваякі асуджаных просяць падтрымаць петыцыю аб перадачы Мінюсту паўнамоцтваў ДВП МУС
Абуральныя парушэнні ў месцах пазбаўлення волі адбываюцца таму, што адно карнае ведамства з'яўляецца часткай іншага, лічаць аўтары петыцыі, апублікаванай на платформе petitions.by.
08.02.2018 Таццяна Рэвяка просіць назіральныя камісіі наведаць Міхаіла Жамчужнага ў калоніі
Праваабаронца Таццяна Рэвяка звярнулася ў Рэспубліканскую і Магілёўскую абласную грамадскія назіральныя камісіі ў сувязі з надзвычайнай сітуацыяй, якая склалася вакол палітвязня Міхаіла Жамчужнага ў папраўчай калоніі №9 г. Горкі.
30.01.2018 Справаздача па маніторынгу месцаў несвабоды ў Беларусі за 2017 год даступная ў электронным варыянце
Цяпер са справаздачай пра становішча ва ўстановах пенітэнцыярнай сістэмы Беларусі і ўмовы ўтрымання зняволеных можна азнаёміцца ў раздзеле "Выданні" на нашым сайце.
18.01.2018 Спагнанні ці скаргі асуджанага: у чым прычына адмовы ва ўмоўна-датэрміновым вызваленні Пятру Кучуру?
Ні МУС, ні Генпракуратура не могуць растлумачыць, адкуль узяліся 17 спагнанняў, нібыта ўжытыя да асуджанага Пятра Кучуры, якія фігуруюць у перапісцы праваахоўных органаў з яго жонкай па пытанні пастаяннай адтэрміноўкі ўмоўна-датэрміновага вызвалення (УДВ). Па словах Людмілы Кучура, у сваіх скаргах яна неаднаразова прасіла правесці праверку для ўстанаўлення таго, калі гэтыя спагнанні былі ўжытыя і пагашаныя, але ў гэтым ёй пастаянна адмаўляюць.