Навіны на тэму: выбары-2010

24.03.2010 Калінкавічы: Райвыканкам «памыліўся»

З-за «памылкі» у пачтовым адрасе актывіст Руху «За свабоду» з Калінкавічаў Руслан Мятліцкі быў пазбаўлены права абскардзіць рашэнне аб неўключэнні яго ў участковую камісію.

На Віцебшчыне “працэс пайшоў”

24.03.2010 На Віцебшчыне “працэс пайшоў”

У Міёрах для апазіцыйных палітыкаў з БХД Валерыя Валажонка і Багуслава Мацука спроба рэгістрацыі ў якасці кандыдатаў у раённы Савет дэпутатаў аказалася няўдалай. Ім было адмоўлена ў рэгістрацыі, паколькі больш за 15% паставіўшых свае подпісы выбаршчыкаў пры праверцы адмовіліся ад іх.

Мінчанка супраць агітацыі за незарэгістраванага кандыдата ў дэпутаты ад улады

24.03.2010 Мінчанка супраць агітацыі за незарэгістраванага кандыдата ў дэпутаты ад улады

Жыхарка сталіцы Тамара Сяргей напісала ў Цэнтральную камісію заяву пра неправамернасць правядзення акцыі па папулярызацыі асобы кандыдата ў дэпутаты Уладзіміра Галабурды, якая выявілася ва ўручэнні ўлётак-запрашэнняў на ўдзел у зборы подпісаў за кандыдата і бясплатным распаўсюдзе нумара газеты "Мінскі кур'ер" з публікацыяй інтэрв'ю з ім.

Гомель: Абласны суд “адпісаўся” Пятру Кузняцову

24.03.2010 Гомель: Абласны суд “адпісаўся” Пятру Кузняцову

Гомельскі абласны суд адхіліў скаргу каардынатара Руху «За свабоду» па Гомельскай вобласці Пятра Кузняцова на адмову ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па збору подпісаў.

Брэсцкі раён: Дзевяць вылучэнцаў ад “Справядлівага свету” не змаглі падаць дакументы на рэгістрацыю

24.03.2010 Брэсцкі раён: Дзевяць вылучэнцаў ад “Справядлівага свету” не змаглі падаць дакументы на рэгістрацыю

Сябры Дамачаўскай тэрытарыяльнай пасялковай выбарчай камісіі адмовіліся прыняць у іх дакументы для рэгістрацыі кандыдатамі ў пасялковы Савет дэпутатаў. Паводле старшыні раённай арганізацыі партыі Анатоля Новіка, многія кандыдаты ад “Справядлівага свету” карыстаюцца павагай і маглі прайсці на альтэрнатыўнай аснове. Раней сябры партыі пры кожным скліканні траплялі ў склад пасялковага Савета.

Віцебск: 25 сакавіка - дзень рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты

24.03.2010 Віцебск: 25 сакавіка - дзень рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты

25 марта адбудзецца паседжанне Віцебскай гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі, на якім будзе прынята рашэнне аб рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты ў Віцебскі гарадскі Савет дэпутатаў.

Бабруйск: На 40 месцаў у гарсавеце – 94 прэтэндэнты

24.03.2010 Бабруйск: На 40 месцаў у гарсавеце – 94 прэтэндэнты

На дэпутацтва ў Бабруйскім гарадскім Савеце прэтэндуюць 94 чалавекі. З іх шляхам збору подпісаў вылучаліся 27 кандыдатаў, ад працоўных калектываў – 55, ад палітычных партыяў – 10. Такая інфармацыя пададзена са словаў сакратара гарадской выбарчай камісіі Яўгена Кушнарова ў № 24 газеты "Бабруйскае жыццё" ад 24 сакавіка. Якім “таемным шляхам” вылучаліся яшчэ два кандыдаты, у выданні не паведамляецца.

Кандыдатамі зарэгістраваныя сябры незалежнага прафсаюзу

24.03.2010 Кандыдатамі зарэгістраваныя сябры незалежнага прафсаюзу

Як паведаміў прадстаўнік Беларускага прафсаюзу працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) па Менскай вобласці Мікалай Пахабаў, у Жодзіна ў якасці кандыдатаў у дэпутаты гарадскога Савета зарэгістраваныя два сябры незалежнага прафсаюзу - Аляксандр Валчанін і Аляксандр Камароўскі.

Баранавічы: Выбаркам “маральна рыхтуе” дэмактывістаў да нерэгістрацыі

24.03.2010 Баранавічы: Выбаркам “маральна рыхтуе” дэмактывістаў да нерэгістрацыі

Старшыня камісіі Юрый Шасцярнёў неаднаразова намякаў патэнцыйным кандыдатам Рыгору Грыку, Мікалаю Чарнавусу ды іншым, што ў іх няправільна складзена дэкларацыя пра прыбыткі, ці на тое, што яны сваёю рукою ставілі дату ў падпісных лістах, не называючы, праўда, прозвішчы людзей.

Акцябрскі: Гендырэктар “Гомельхлебпраму” супраць кандыдата са “Справядлівага свету”

24.03.2010 Акцябрскі: Гендырэктар “Гомельхлебпраму” супраць кандыдата са “Справядлівага свету”

24 сакавіка ў г. п. Акцябскі адбылася рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты Гомельскага аблсавета. Кандыдатамі зарэгістраваны генеральны дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства “Гомельхлебпром” Н. Верамеева і прадстаўнік партыі “Справядлівы свет” С. Міхальчанка.

Жлобін: Прадстаўнікі “Справядлівага свету” дабіваюцца доступу да правасуддзя

24.03.2010 Жлобін: Прадстаўнікі “Справядлівага свету” дабіваюцца доступу да правасуддзя

Гомельскі абласны суд пакінуў без разгляду заяву з просьбай праверыць рашэнне Жлобінскага суда аб неўключэнні прадстаўніка партыі “Справядлівы свет” у Жлобінскую раённую выбарчую камісію.

24.03.2010 Салігорск: Першы этап рэгістрацыі -- 19 з 20 акругаў безальтэрнатыўныя

Незалежны прэтэндэнт Аляксей Валабуеў быў афіцыйна зарэгістраваны ў якасці кандыдата. Ён вылучаецца на адзінай акрузе, дзе будзе канкурэнцыя. У астатніх 19 акругах пераможцы ўжо фактычна вызначаныя.

Бабруйск: Некалькі чалавек адмовіліся ад удзелу ў выбарах.

24.03.2010 Бабруйск: Некалькі чалавек адмовіліся ад удзелу ў выбарах.

Першапачаткова ўзяць удзел у выбарах выказвалі жаданне 15 бабруйскіх сябраў БХД, зараз іх засталося 12. Людзі, якія адмовіліся вылучацца ў якасці кандыдатаў у дэпутаты, патлумачылі адмовы сямейнымі прычынамі.

23.03.2010 У Мазырскім раёне агітаваць можна будзе нават у акушэрскіх пунктах

Дзе не хапіла бібліятэк, сельскіх Дамоў культуры, клубаў, школ – для сустрэч з кандыдатамі выдзелены крамы (п. Чырвона Горка, н.п. Васькаўка) і нават фельдшэрска-акушэрскія пункты (н.п. Стрэльск, н.п. Міцькі).

23.03.2010 Орша: "Адміністратарскі сверб" мясцовых чыноўнікаў

У Оршы вызначаныя месцы для правядзення ў апавяшчальным парадку масавых мерапрыемстваў і сустрэчаў кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў з выбаршчыкамі. Яны зацверджаныя рашэннем Аршанскага гарвыканкама № 353. Нічога падобнага цяперашняму рашэнню ў Оршы бачыць не даводзілася.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства