Навіны на тэму: выбары-2010
23.03.2010 На Віцебшчыне пакуль зарэгістраваныя адзінкі
На цяперашні момант у Віцебскай вобласці ў якасці кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў зарэгістраваныя адзінкавыя прадстаўнікі ад апазіцыйных структур. У ліку атрымаўшых адмовы ў рэгістрацыі - прадстаўнікі партыі БХД.
23.03.2010 Магілёў: Агітаваць можна толькі каля цэнтру рытуальных паслуг
Сёння Магілёўскі гарадскі выканаўчы камітэт вызначыў месца для правядзення масавых мерапрыемстваў кандыдатам у дэпутаты. Традыцыйна, гэтым месцам стала пляцоўка каля дома №64А па вуліцы Чалюскінцаў. Побач -- гарадскі цэнтр рытуальных паслуг.
23.03.2010 З кандыдатам у Крупскім раёне вызначыліся. З дэпутатам, падобна, таксама
Газета абласной вертыкалі «Мінская праўда» размясціла невялікую інфармацыю пад рубрыкай «Выбары» з лаканічнай назвай «Першая». З тэксту высвятляецца, што Алена Бялькова - першы кандыдат, зарэгістраваны рашэннем выбарчай камісіі Крупскага выбарчай акругі № 33.
23.03.2010 Старшыня ЦВК у дзеяннях гарадзенскіх адміністрацый не бачыць парушэнняў
Гарадзенскі праваабаронца Уладзімір Хільмановіч атрымаў адказ на свой зварот у ЦВК. У ім Лідзія Ярмошына сцвярджае, што не бачыць парушэнняў у дзеяннях адміністрацый Кастрычніцкага і Ленінскага раёнаў Гародні пад час фармавання ўчастковых выбарчых камісій.
23.03.2010 Па Гомельскай вобласці канкурэнцыя за дэпутацкія месцы амаль адсутнічае
Па выбарах у сельскія Саветы ўтвораны 2 898 акругаў, па якіх маюць намер балатавацца 2 933 патэнцыйныя кандыдаты ў дэпутаты. У пасялковыя Саветы на 146 месцаў прэтэндуюць 156 чалавек, у гарадскія (гарадоў раеннага падпарадкавання) – 30 прэтэндэнтаў на 30 месцаў. Па выбарах у Гомельскі гарадскі Савет утворана 40 акругаў, на дэпутацкія мандаты прэтэндуе 101 чалавек. На 778 месцаў у райсаветах пададзена 850 заяваў. На 60 дэпутацкіх месцаў у абласным Савеце прэтэндуюць 126 вылучэнцаў.
22.03.2010 Салігорск: Подпісы 7 з 35 прэтэндэнтаў у кандыдаты прызнаныя несапраўднымі
Сярод тых, хто парушыў патрабаванні заканадаўства да збору подпісаў і тры незалежныя прэтэндэнты. Подпісы, сабраныя ў падтрымку яшчэ двух незалежных вылучэнцаў - Аляксея Валабуева і Віктара Яўмененкі - прызнаныя сапраўднымі.
22.03.2010 Магілёў: Кандыдаты будуць мець тры хвіліны для выступу па радыё
Гэта стала вядома падчас пасяджэння абласной выбарчай камісіі, якое адбылося сёння.
22.03.2010 Віцебскія праваабаронцы з дапамогай ЦВК выпраўляюць памылкі
Віцебскія праваабаронцы, выявіўшы памылкі ў размешчанай на сайце Ліозненскага выканаўчага камітэта інфармацыі, датычнай фармаванні сельскіх тэрытарыяльных выбарчых камісій, звярнуліся ў Цэнтральную выбарчую камісію з заявай.
22.03.2010 Бабруйск: Грамадскіх актывістаў “няправільна зразумелі”
Гісторыя з бабруйчанамі, якія вылучаліся ва ўчастковыя камісіі ад ГА БНФ “Адраджэнне” скончылася даволі нечакана. Іх зноў выклікалі “на дыван” да начальства. Але на гэты раз каб выбачыцца, і патлумачыць, што яны “няправільна зразумелі” памкненні падначаленых.
22.03.2010 Гародня: ЦВК не бачыць парушэнняў
На скаргу гарадзенскага праваабаронцы Рамана Юргеля на тое, што спісы складу ўчастковых выбарчых камісій па Ленінскім і Кастрычніцкім раёнах Гародні выйшлі пазней, чым таго патрабуе заканадаўства, ЦВК за подпісам Л. Ярмошынай адказала, што парушэнняў няма.
22.03.2010 У Оршы вызначаюцца “адказныя асобы” за размяшчэнне агітматэрыялаў
Па кожнай тумбе, стэнду або інфармацыйнаму шчыту прызначаная асобная арганізацыя, якая адказная за змест друкаваных матэрыялаў, якія там размяшчаюцца.
22.03.2010 Віктар Івашкевіч: “Партыя БНФ працягне удзел у выбарах”
Адмова Аб’яднанай грамадзянскай партыі ад далейшага ўдзелу ў выбарах ніяк не паўплывае на рашэнне Сойму, і БНФ будзе следаваць сваёй пазіцыі, удакладніў Віктар Івашкевіч.
22.03.2010 Ярмошыну ўвялі ў зман?
Аповяд аб анекдатычных высілках барысаўскіх чыноўнікаў з'явіўся ў многіх электронных сродках масавай інфармацыі, Але Лідзіі Ярмошынай знаёміцца з імі няма калі, і яна не сумнеючыся падпісвае адказ заяўляльнікам.
22.03.2010 Аршаншчына працягвае здзіўляць ліберальнасцю ўмоваў для агітацыі
Апублікавана рашэнне Аршанскага райвыканкама № 222 "Аб вызначэнні месцаў для правядзення ў заяўляльным парадку масавых мерапрыемстваў (сходаў па-за памяшканнямі, мітынгаў, пікетавання).
22.03.2010 Баранавічы: Пракурор не бачыць відавочных парушэнняў закону
Падставай для звароту да пракурора стала невыкананне тэрмінаў апублікавання рашэння выканкаму аб стварэнні ўчастковых выбарчых камісій. Пракурор не адважыўся назваць гэтую сітуацыю відавочным парушэннем і прыцягнуць да адказнасці парушальнікаў выбарчага закону.