Навіны на тэму: выбары-2010

25.03.2010 Драгічын: Пасля рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты сябра партыі БНФ адвялі ў КДБ

Сябра партыі БНФ Андрэй Талкавец, які вылучаўся шляхам збору подпісаў, быў зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты ў горадзе Драгічыне Брэсцкай вобласці па Паўночнай выбарчай акрузе № 2. Адразу пасля атрымання пасведчання да яго падыйшоў супрацоўнік КДБ і прапанаваў прайсці з ім ва Упраўленне Камітэту дзяржаўнай бяспекі, якое знаходзілася непадалёку.

25.03.2010 Жлобін: Аднаму з дэмакратычных вылучэнцаў адмовілі ў рэгістрацыі

У Жлобінскім раёне кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых Саветаў зарэгістраваны 8 прадстаўнікоў дэмакратычных партый з 9 вылучаных. Адмоўлена ў рэгістрацыі Аляксандру Піліпенку, працоўная дзейнасць якога, на меркаванне выбарчай камісіі, не звязана са Жлобінскім раёнам.

Магілёў: Старшыню Ленінскай раённай арганізацыі БСДП (Г) не зарэгістравалі

25.03.2010 Магілёў: Старшыню Ленінскай раённай арганізацыі БСДП (Г) не зарэгістравалі

Старшыня Ленінскай раённай арганізацыі БСДП (Г) Андрэй Двігун паведаміў, што яго не зарэгістравалі ў якасці кандыдата ў дэпутаты. Нагодай для гэтага стала "несапраўднасць сямі подпісаў выбаршчыкаў".

Паставы: Праблемы з рэгістрацыяй кандыдата ўзніклі праз БТІ (абноўлена)

25.03.2010 Паставы: Праблемы з рэгістрацыяй кандыдата ўзніклі праз БТІ (абноўлена)

Марына Ягоўда зарэгістраваная кандыдатам у раённы Савет дэпутатаў. Пасля таго як сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” пачала аспрэчваць нерэгістрацыю сябе ў якасці кандыдата – па незразумелых прычынах – праблема вырашылася. Ёй патэлефанавалі з раённай выбарчай камісіі і паведамілі, што, сапраўды, БТІ падало недакладныя звесткі наконт яе, і пасля ўдакладненняў памылка была выпраўленая.

25.03.2010 Усе кандыдаты ў дэпутаты ад БСДП (Г) у Менску зарэгістраваныя

Тры сябры Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), якія прэтэндавалі на кандыдацтва ў дэпутаты на выбарах у мясцовыя Саветы ў Менску, былі афіцыйна зарэгістраваныя. Па словах Аляксея Сігаева, старшыні Менскай гарадской арганізацыі Грамады, было б дзіўна, калі б сацыял-дэмакратам адмовілі.

Віцебшчына: У некаторых акругах ёсць альтэрнатыва

25.03.2010 Віцебшчына: У некаторых акругах ёсць альтэрнатыва

Усе зарэгістраваныя кандыдаты, якія прадстаўляюць апазіцыйныя рухі і/ці партыі, маюць у сваіх акругах моцных апанентаў ад улады.

Мастоўшчына: У патэнцыйнага кандыдата ўзніклі дзіўныя праблемы

25.03.2010 Мастоўшчына: У патэнцыйнага кандыдата ўзніклі дзіўныя праблемы

У патэнцыйнага кандыдата ў дэпутаты мясцовых Саветаў Лявона Карповіча з Мастоўскага раёну ўзніклі дзіўныя праблемы. З акруговай выбарчай камісіі яму паведамілі, што ён нібыта недакладна запоўніў дэкларацыю пра даходы. Маўляў, Л.Карповіч не ўказаў сярод сваёй маёмасці аўтамабіль “Запарожац”. Між тым ён прадаў у законным парадку гэтую машыну 1969-га году вытворчасці яшчэ ў далёкім 1972-ім годзе.

25.03.2010 Завяршаецца рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Cаветаў

Як паведаміў сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік, рэгістрацыя «праходзіць у спакойнай абстаноўцы».

25.03.2010 Барысаў: Паседжанне раённага выбаркама перанесена

Запланаванае на сёння паседжанне Барысаўскай раённай выбарчай камісіі, на якім павінна адбыцца афіцыйная рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў 26-га склікання, нечакана перанесена з 17 на 18 гадзін. Магчыма, гэта рашэнне не звязана з святкаваннем у Менску Дня Волі.

Магілёў: Члены камісіі прасілі жыхароў адклікаць свае подпісы

25.03.2010 Магілёў: Члены камісіі прасілі жыхароў адклікаць свае подпісы

Члены магілёўскай выбарчай камісіі прасілі жыхароў Завадской выбарчай акругі №3 адклікаць свае подпісы за прэтэндэнта ў кандыдаты Аляксея Паўлоўскага. Пра гэта паведаміў сам Аляксей Паўлоўскі.

25.03.2010 Салігорск: 38 з 40 акругаў -- безальтэрнатыўныя

Аляксей Валабуеў і Віктар Яўмененка сваім удзелам фактычна стварылі канкурэнцыю на гэтых выбарах. Менавіта іх дзьве акругі з’яўляюцца альтэрнатыўнымі. На астатніх акругах вылучаецца па аднаму прэтэндэнту.

25.03.2010 Рэчыца: Актывіста Руху «За свабоду» не зарэгістравалі кандыдатам

Акруговая камісія па Спартыўнай акрузе №49 (Рэчыца) па выбарах дэпутатаў абласнога Савета не зарэгістравала кандыдатам у дэпутаты абласнога савета актывіста Руху «За свабоду» Андрэя Стрыжака. Такое рашэнне камісія матывавала тым, што 19 са 168 подпісаў за патэнцыйнага кандыдата былі несапраўднымі.

25.03.2010 Орша: Усе подпісы ў падтрымку вылучэння кандыдатаў прызнаныя сапраўднымі

Усяго па горадзе Орша было зарэгістравана 40 ініцыятыўных груп, аднак падпісныя лісты здалі толькі 36 прэтэндэнтаў. Па выніках праведзенай праверкі ні ў кога з 36 прэтэндэнтаў колькасць несапраўдных подпісаў не перавысіла межаў, прадугледжаных заканадаўствам.

25.03.2010 Віцебск: Рашэнне прынята, месцы вызначаныя

Адміністрацыі Кастрычніцкага, Чыгуначнага і Першамайскага раёнаў г. Віцебску нарэшце абвясцілі свае рашэнні аб вызначэнні месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў кандыдатамі ў дэпутаты і іх даверанымі асобамі з выбаршчыкамі, для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў.

24.03.2010 У Светлагорскім раёне не могуць палічыць выбаршчыкаў

Колькі выбаршчыкаў у Светлагорскім раёне? Гомельская абласная і Светлагорская раённая камісіі па выбарах апублікавалі розныя лічбы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства