Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010

Ставіць пікеты ў Оршы можна ў любым месцы

10.10.2010 Ставіць пікеты ў Оршы можна ў любым месцы

У мясцовай прэсе апублікавана рашэнне Аршанскага гарвыканкаму № 1454 ад 6.10.2010 аб адмене рашэння № 1371 ад 23.09.2010 г. «Аб вызначэнні месцаў, забароненых для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь».

Салігорск: Міліцыя шукае распаўсюднікаў улётак

10.10.2010 Салігорск: Міліцыя шукае распаўсюднікаў улётак

Напярэдадні рэгістрацыі ініцыятыўных групаў па зборы подпісаў у паштовых скрынях салігорцаў з'явіліся інфармацыйныя ўлёткі пра Уладзіміра Някляева. Гэты факт вельмі зацікавіў супрацоўнікаў мясцовых праваахоўных органаў.

10.10.2010 Бабруйск: Участковы доктар збірае подпісы за Лукашэнку

У інтэрнаце №90 ад “Бабруйскаграмаша” па вуліцы Ульянаўскай подпісы за Лукашэнку збірала ўчастковы доктар паліклінікі № 6.

Івацэвічы: Пракуратуру просяць разабрацца

09.10.2010 Івацэвічы: Пракуратуру просяць разабрацца

Сябра ініцыятыўнай групы Уладзіміра Някляева Станіслаў Халадовіч звярнуўся ў пракуратуру Івацэвіцкага раёна са скаргай. Падставай для скаргі стала тое, што сябра ініцыятыўнай групы Лукашэнкі збірала подпісы ў дзіцячым садку, ліцэі, бальніцы, дзе папярэдне кіраўнікі ўстаноў абавязвалі супрацоўнікаў прыносіць пашпарты.

Наклад газеты “Витебский курьер” з інтэрв’ю патэнцыйных кандыдатаў -- затрыманы

09.10.2010 Наклад газеты “Витебский курьер” з інтэрв’ю патэнцыйных кандыдатаў -- затрыманы

Наклад “Витебского курьера” быў затрыманы, калі дырэктар выдання В.Рамнёў вёз газету са Смаленску, дзе яна друкуецца. 11 тысяч асобнікаў газеты, дзе былі надрукаваны інтэрвію з патэнцыйнымі кандыдатамі Юрыем Глушаковым і Сяргеем Рыжовым, супрацоўнікі Лёзненскага РАУС арыштавалі.

Вынік інфармацыйнага вакууму: маладэчанцы лічаць, што наперадзе выбары дэпутатаў

09.10.2010 Вынік інфармацыйнага вакууму: маладэчанцы лічаць, што наперадзе выбары дэпутатаў

Разам з тым, сярод жыхароў горада былі і такія, хто нават не ведаў, што хутка беларускі народ будзе абіраць свайго прэзідэнта. У баку ад пікета некалькі жанчын пенсійнага ўзросту распавядалі мінакам пра спадара Кастусёва, што гэта чалавек, які хоча стаць дэпутатам.

У Оршы больш за ўсё падпісваюцца за Някляева і Раманчука

08.10.2010 У Оршы больш за ўсё падпісваюцца за Някляева і Раманчука

Аб самай вялікай колькасці сабраных подпісаў - больш за дзве тысячы рапартуе штаб Уладзіміра Някляева. Яго зборшчыкі ў асноўным практыкуюць абыход кватэр. Ненашмат менш - каля паўтары тысяч подпісаў мае ў сваім распараджэнні аршанская каманда Яраслава Раманчука. Пра гэта паведаміў яго кіраўнік Уладзімір Юржыц.

08.10.2010 Аршанская гарадская камісія пакідае гарвыканкам

Шматгадовая традыцыя зламаная. У адпаведнасці з прынятымі змяненнямі гарадская камісія па выбарах будзе размяшчацца ў дзіцячай школе мастацтваў. Прэзідыум гарсавета і гарвыканкам лічаць, што тым самым камісія зможа працаваць больш справядліва, без аглядкі на мясцовую ўладу, размешчаную ў будынку выканкаму.

08.10.2010 Чачэрск: выбары — гэта нарыхтоўка бульбы ва ўмовах мабілізацыі чыноўнікаў

У раённай газеце «Чачэрскі вестнік» у рубрыцы «Выбары-2010» змешчаны тры артыкулы: пра функцыі раённай улады пры правядзенні выбараў, акрэдытацыю міжнародных назіральнікаў і, як не дзіўна, пра нарыхтоўку бульбы.

Гродна: Афіцыйная прэса не надае збору подпісаў аніякай увагі

08.10.2010 Гродна: Афіцыйная прэса не надае збору подпісаў аніякай увагі

“Гродзенскую праўду”, “Вечерний Гродно” і рэгіянальную газету “Перспектива” пакуль ніяк не зацікавіў збор подпісаў камандамі асобаў, якія маюць намер зарэгістравацца кандыдатамі ў прэзідэнты. Між тым слабая інфармаванасць насельніцтва час ад часу праяўляецца. Чарговы выпадак некарэктнасці ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі зафіксаваны ў Гродзенскім раёне.

Бабруйск: Подпісы за Лукашэнку збіраюць у дзіцячых садках і інтэрнаце аўтаколеджа

08.10.2010 Бабруйск: Подпісы за Лукашэнку збіраюць у дзіцячых садках і інтэрнаце аўтаколеджа

У 5-м і 6-м мікрараёнах Бабруйска загадчыкі дзіцячых садкоў збіраюць подпісы ў сваіх калектывах. Пра гэта сябрам ініцыятыўнай групы Р.Кастусёва падчас збору подпісаў паведаміла супрацоўніца аднога з садкоў.

Гродна: Ніякіх слядоў ажно 11 ініцыятыўных групаў знайсці не ўдалося

08.10.2010 Гродна: Ніякіх слядоў ажно 11 ініцыятыўных групаў знайсці не ўдалося

У Гродне актыўна збор подпісаў вядуць толькі 6 ініцыятыўных групаў: за дэмакратычных вылучэнцаў – штабы Рыгора Кастусёва, Андрэя Саннікава, Уладзіміра Някляева, Віталя Рымашэўскага, Яраслава Раманчука, а таксама ініцыятыўная група Аляксандра Лукашэнкі. Ніякіх слядоў ажно 11 іншых прэтэндэнтаў дагэтуль у горадзе над Нёманам не было заўважана. Асабліва цікава ў гэтым рэчышчы выглядае асоба Сяргея Гайдукевіча. Ён заявіў, што ўжо сабраў патрэбныя 100 тысяч подпісаў, а потым зняў сваю кандыдатуру. У абласным цэнтры за тыдзень не аб’явіўся аніводны зборшык подпісаў з ініцыятыўнай групы лідара ЛДПБ.

Баранавічы: Прымус у адукацыйных установах

08.10.2010 Баранавічы: Прымус у адукацыйных установах

7 кастрычніка 2010 года намесніца начальніка ўпраўлення адукацыі Баранавіцкага гарвыканкама Марыя Святлакова правяла тэрміновую нараду з настаўнікамі, якія ўваходзяць у склад ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі. Яна ў катэгарычнай форме запатрабавала ад настаўнікаў сабраць як мінімум па 200 подпісаў за дзеючага прэзідэнта. Падобная сітуацыя склалася і ў Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце.

"Зялёныя" не губляюць надзеі сабраць 100 тысяч подпісаў

08.10.2010 "Зялёныя" не губляюць надзеі сабраць 100 тысяч подпісаў

Партыя «Зялёныя» упарта працягвае верыць ва ўласны поспех у гэтай прэзыдэнцкай кампаніі, і разглядае сваё зняцце з выбарчай гонкі пакуль як гіпатэтычнае. Такім чынам, у перадвыбарчым марафоне працягваюць ўдзел 15 кандыдатаў.

Магілёў: Тэлефон абласной выбарчай камісіі ў даведцы “109” адсутнічае

08.10.2010 Магілёў: Тэлефон абласной выбарчай камісіі ў даведцы “109” адсутнічае

Аператар прапаноўвае толькі нумары тэлефонаў выбарчых участкаў, якія былі на мінулых выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў і тлумачыць адсутнасць інфармацыі аб выбарчых камісіях тым, што яшчэ ніхто не перадаваў свежыя дадзеныя з нумарамі тэлефонаў новаўтвораных камісій.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства