Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010
17.12.2010 Віцебск: Татальны кантроль за галасаваннем супрацоўнікаў (фота дакументаў)
Да “Праваабаронцаў за свабодныя выбары” трапілі дакументы, якія сведчаць пра тое, што кіраўніцтва не толькі прымушае сваіх работнікаў галасаваць датэрмінова, але і спраўджвае, на якім участку і калі прагаласаваў падначалены.
17.12.2010 Брэст: Пікет супраць датэрміновага галасавання
Ініцыятарамі правядзення двухгадзіннай акцыі на мясцовым чыгуначным вакзале сталі мясцовыя актывісты выбарчага штаба Уладзіміра Някляева. Раней чыгуначны вакзал у Брэсце не выкарыстоўваўся ў якасці тэрыторыі для перадвыбарнай агітацыі, хоць дадзены аб'ект не ўваходзіць у спіс месцаў, дзе падобныя акцыі забароненыя.
17.12.2010 “Някляеўцам” няма месца каля віцебскага вакзала
Два агітацыйныя пікеты за Уладзіміра Някляева, якія стаялі каля чыгуначнага вакзалу ў Віцебску, былі спынены прадстаўніком адміністрацыі Чыгуначнага раёну.
17.12.2010 Барысаў: Выснова кампаніі - выканкамаўская газета не СМІ
Зараз ужо можна падвесці вынік працы газеты Барысаўскага райвыканкама "Адзiнства" у перыяд перадвыбарчай кампаніі. На жаль, вынік не суцяшальны: газета не з'яўляецца сродкам масавай інфармацыі, застаючыся сродкам агітацыі і прапаганды.
17.12.2010 Папярэдняя справаздача па выніках назірання за ТРЭЦІМ днём датэрміновага галасавання
Мінск, 10.00, 17 снежня – Кампанія «Праваабронцы за свабодныя выбары» прадстаўляе папярэднюю справаздачу па выніках назірання за трэцім днём датэрміновага галасавання (16 снежня). Назіранне ажыццяўляецца 600-мі кароткатэрміновымі і 80-ю доўгатэрміновымі назіральнікамі на 300-х выбарчых участках ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.
16.12.2010 Дадзеныя па датэрміновым галасаванні праваабаронцаў і ЦВК пакуль не адрозніваюцца
Аналіз атрыманых дадзеных сведчыць, што масавага ўбросу бюлетэняў у ноч з 14-га на 15-га снежня, ці ў іншыя адрэзкі часу, калі назіральнікі кампаніі не маглі назіраць за скрынямі для датэрміновага галасавання, не было. Аднак кампанія “Правабаронцы за свабодныя выбары” не можа выключыць магчымасці іншых маніпуляцый з бюлетэнямі.
16.12.2010 Віцебскіх назіральнікаў выдаляюць у калідор і забараняюць фатаграфаваць
Пра забарону рабіць фотаздымкі паведамляе Антаніна Піванос, назіральніца на ўчастку №21 Кастрычніцкага раёну Віцебска. Тых, хто спрабуе адстойваць свае правы, выдаляюць – або з участка ўвогуле, або ў калідор.
16.12.2010 Бабруйск: Перакладчык для замежных назіральнікаў “ідэалагічна правільны”
"Мы папрасілі перакладчыцу сказаць міжнароднікам, што хочам з імі паразмаўляць. Яна перагаварыла з імі, а потым паведаміла праз старшыню камісіі Маргарыту Лібер, што назіральнікі не хочуць з намі размаўляць. Мы зразумелі, што нешта тут не так", - распавядае назіральніца па ўчастку № 5 Валянціна Глухава.
16.12.2010 Бабруйск: Улады пільнуюць, каб апазіцыянеры не паехалі ў Мінск
Таісія Кабанчук, давераная асоба Віталя Рымашэўскага, распавяла, што актывістку БХД Ірыну Міхалап на працы папярэдзілі, каб не ехала ў Мінск: "Яе выклікаў начальнік і сказаў, што калі Ірыну заўважаць на нейкіх фота ці відэаздымках з плошчы, то яго, начальніка, звольняць".
16.12.2010 Бабруйск: Навучэнцаў прыводзяць на выбарчыя ўчасткі групамі
Назіральніца па ўчастку № 72 Валянціна Кеўніч распавяла, што сёння сярод дня навучэнцы механіка-тэхналагічнага коледжа прыходзілі галасаваць цэлай групай. Яны сказалі, што іх знялі з заняткаў і прывялі на ўчастак.
16.12.2010 Баранавічы: У скрыню для галасавання пралазіць рука (фота)
У Баранавічах на выбарчым участку № 54 скрыня для галасавання такая старая і абшарпаная, што складаецца ўражанне, што яна была зроблена яшчэ ў сталінскія часы. Але гэта не самая цікавая асаблівасць “таталітарнай” скрыні.
16.12.2010 Барысаў. Пракурор ухіліўся ад праверкі
Пракурор Барысаўскай раённай пракуратуры, саветнік юстыцыі А.А Аўдзей не стаў праводзіць праверку законнасці сустрэчы даверанай асобы кандыдата ў дэпутаты Аляксандра Лукашэнкі Анатоля Капскага з работнікамі ААТ «Экран».
16.12.2010 Баранавічы: На ўчастках холад - 10 градусаў
Назіральнікі на выбарчых участках № 28 і № 54 скардзяцца на вельмі нізкую тэмпературу ў памяшканні для галасавання. Яны, як і сябры ўчастковых выбарчых камісій, павінны сядзець у цёплым адзенні і абутку, каб не захварэць.
16.12.2010 У Карме датэрміновае галасаванне ўжо скончылася
16 снежня на сайце раённай газеты «Зара над Сожам» (раённы цэнтр Карма ў Гомельскай вобласці) апублікаваны матэрыял, які пачынаецца з такіх радкоў: «Сёння завяршаецца датэрміновае галасаванне па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Заўтра, 19 снежня - галоўны і завяршаючы дзень выбараў, у які вызанчыцца лёс нашай краіны на блішэйшую будучыню».
16.12.2010 Брэст: Абласная газета размясціла заклік галасаваць датэрмінова
У апошнім нумары газеты «Заря», заснавальнікамі якой з'яўляюцца Брэсцкі аблвыканкам і абласны Савет дэпутатаў, апублікаваны артыкул “Датэрмінова - значыць зручна”, які фактычна заклікае выбаршчыкаў не чакаць 19 снежня, каб прагаласаваць.