Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010
16.12.2010 У Абухаве ўчастковая камісія не ведае выбарчага заканадаўства
На Абухаўскім выбарчым участку №24 (Гродзенскі раён) камісія, старшынёй якой з’яўляецца Анатоль Шніпко, унесла ў спіс выбаршчыкаў і выдала выбарчыя бюлетэні дзвюм грамадзянкам, якія не мелі права галасаваць на гэтым участку. Незалежная назіральніца Галіна Дзербыш звярнула на гэта ўвагу камісіі, але яе не захацелі слухаць.
16.12.2010 Валянціна Свяцкая пра Мінскую гарадскую камісію: “Здаровы сэнс перамог”
14 снежня Мінская гарадская выбарчая камісія разгледзела скаргу назіральніцы Валянціны Свяцкай у… Генпракуратуру. Скарга адправілася назад у пракуратуру, бо, па словах самой назіральніцы, “здаровы сэнс перамог”.
16.12.2010 Перашкоды ў дзейнасці назіральнікаў
Згодна з дадзенымі аналізу “Праваабаронцаў за свабодныя выбары”, падчас другога дня датэрміновага галасавання 10,5% назіральнікаў сутыкнуліся з рознага роду перашкодамі ў сваёй дзейнасці. Прыводзім некаторыя факты.
16.12.2010 Маладэчна: Чарговае затрыманне актывістаў
Учора вечарам у Маладэчне міліцэйскі патруль затрымаў апазіцыйных актывістаў Яўгена Каросціка і Дзяніса Лазара, якія на інфармацыйным стэндзе размяшчалі аб’яву аб сустрэчы з выбаршчыкамі давераных асобаў Рымашэўскага.
16.12.2010 Орша: Назіраць за выбарамі прапанавалі з калідора
На ўчастку № 14, размешчаным у школе № 8, у спісах 1134 выбаршчыкаў. Нягледзячы на гэта, участак размясцілі ў самым маленькім кабінеце ў гэтай школе. Кіраўнік камісіі Эла Азарава не прыдумала іншага спосабу зрабіць памяшканне прасторней, акрамя як выдаліць з участка назіральнікаў.
16.12.2010 У Оршы назіральніка незаконна выставілі за дзверы
Факт відавочнага беззаконня меў месца ва ўчастковай камісіі № 42 па г.Орша. Старшыня камісіі Школьнікаў Мікалай Анатольевіч выгнаў назіральніка ад РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт" Макарэвіч Тамару Сцяпанаўну.
16.12.2010 Прымус да ўдзелу ў датэрміновым галасаванні (дадзеныя з участкаў)
Згодна з дадзенымі аналізу “Праваабаронцаў за свабодныя выбары”, падчас другога дня датэрміновага галасавання 14,3% назіральнікаў былі сведкамі прымусовага галасавання ў розных формах. Прыводзім некаторыя факты.
16.12.2010 Слонім: Замест абеду – агітацыя за Лукашэнку
У чацвер, 16 снежня, у Слоніме ў кінатэатры “Мір” выступаў рэктар Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага універсітэта Вітольд Песціс, давераная асоба Аляксандра Лукашэнкі.
16.12.2010 Назіральнікаў на выбарах у Ганцавічах пасадзілі каля туалета
На выбарчым участку №4, які знаходзіцца ў ГДК, члены выбарчай камісіі выдалілі назіральнікаў з памяшкання для галасавання, і пасадзілі іх у калідоры каля туалета.
16.12.2010 Мінск: Cтудэнты Акадэміі кіравання адмаўляюцца галасаваць датэрмінова
“Добры дзень! Я працую ў Акадэміі кіравання пры прэзідэнце. Некаторыя студэнты адмовіліся галасаваць датэрмінова – выклікаюць на гутарку да дэкана. Як ім дапамагчы пазбегнуць гэткага лёсу?”
16.12.2010 Мазыр: Назіральнікі прапанавалі ўчастковым камісіям прыняць дакладную працэдуру падліку галасоў
Давераная асоба Рымашэўскага па Мазырскім раёне Аляксандр Кавальчук, незалежны назіральнік Рыгор Крывіцкі і іншыя прапанавалі ўчастковым камісіям раёна прыняць дакладны парадак падліку галасоў выбаршчыкаў. Усе ўчастковыя камісіі прапановы назіральнікаў для разгляду зарэгістравалі.
16.12.2010 Жодзіна: Назіральнікаў тэрмінова адклікаюць на працу
Пасля 20 гадзін начальнік цэха Смалявіцкай птушкафабрыкі сп.Любецкі «аб'явіўся ў госьці» да назіральніцы і непасрэдна паведаміў сваёй падначаленай, што мінулы графік перагледжаны, і яна абавязана абавязкова выйсьці на працу. Ён дадаў, што ад рашэння С.Лапіцкай залежыць ягоны далейшы лёс як кіраўніка цэху на фабрыцы.
16.12.2010 На распаўсюд агітпаштовак Лукашэнкі быў загад (копія дакумента)
“Праваабаронцы за свабодныя выбары” атрымалі дакументальнае пацверджанне таго, што работнікі РУП “Белпошта” ўдзельнічаюць у агітацыі за дзейнага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку ў працоўны час.
16.12.2010 Укінуць бюлетэні ў апячатаную скрыню - проста (Відэа)
Назіральнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" на ўчастку для галасавання № 31 Савецкага раёну ў другі дзень датэрміновага галасавання 16.12.2010 г. Мінску зафіксавалі як проста можна ўкідваць бюлетэні ў апламбаваную скрыню.
16.12.2010 Магілёў. На некаторых участках адбываецца ўкідванне бюлетэняў
Пра гэта паведамляюць сябры ўчастковых выбарчых камісій, якія пажадалі застацца ананімнымі. Укідванне бюлетэняў у скрыні адбываецца падчас абедзеннага перапынку і перад заканчэннем галасавання, калі неабходна заклеіваць шчыліну ў скрыні.