Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010
04.12.2010 Сустрэча Рыгора Кастусёва з выбаршчыкамі ў Малечы сарваная
Давераная асоба кандыдата Анатоль Сахаруша, атрымаўшы адказ ад Бярозаўскага райвыканкама ў другой палове дня 2 снежня, звярнуўся да дырэктара ДК за дазволам на правядзенне сустрэчы. Дырэктар адказала, што без дазволу раённага начальства пытанне вырашыць немагчыма.
04.12.2010 Бялынічы: “Ці можна дапамагчы прагаласаваць за “бацьку”?”
Такое пытанне задаў адзін са старшыняў участковых камісій падчас трэнінгу для кіраўніцтва гэтых выбаркамаў, які 3 снежня праводзіла кіраўніцтва Бялыніцкай раённай камісіі па выбарах прэзідэнта.
04.12.2010 Віцебск: Першыя агітматэрыялы – за Рымашэўскага, а пікеты – за Някляева
Улёткі ў падтрымку Віталя Рымашэўскага першымі з’явіліся ў грамадскіх месцах. Агітацыйныя матэрыялы пра Мікалая Статкевіча распаўсюджваюцца па паштовых скрынях. У падтрымку Уладзіміра Някляева ў Віцебску штодня выстаўляюць пікеты. Пікетаў з агітацыяй за іншых кандыдатаў у горадзе пакуль няма
04.12.2010 “Гомельская праўда” агітуе толькі за аднаго кандыдата
Газета “Гомельская праўда” ў апошнім выпуску змясціла адразу два матэрыялы аб кандыдатах у прэзідэнты: крытычны артыкул пра ўсіх апазіцыйных вылучэнцаў і выказванні старшыні аблвыканкама А. Якабсона аб тым, што галасаваць трэба за таго, каго ён асабіста добра ведае – гэта значыць, за “дзеючага прэзідэнта”. Дарэчы, ёсць цікавыя назіранні наконт зносінаў А. Якабсона з А. Лукашэнкам.
03.12.2010 Гомель: Плакаты дэмакратычных кандыдатаў мэтанакіравана знішчаюцца
З інфармацыйных стэндаў у Навабеліцкім раёне Гомеля зніклі агітацыйныя плакаты Андрэя Саннікава. Яшчэ раніцай усе агітацыйныя плакаты на прыкладна 15 інфармацыйных стэндах у раёне былі на сваіх месцах, а праз дзве гадзіны яны зніклі, усе.
03.12.2010 Слонім: Назіральнікі АБСЕ сустрэліся з рэдакцыяй незалежнай “Газеты Слонімскай”
У гэты дзень старшыня Слонімскай РВК Алена Мачаліна на трэнінгу для ўчастковых камісій, дзе прысутнічаў журналіст “Газеты Слонімскай”, некалькі разоў паўтарыла, што ўсім журналістам падчас выбараў неабходна даваць інфармацыю, якую яны пажадаюць, у тым ліку і журналістам “Газеты Слонімскай”.
03.12.2010 Памяшканне “Белай Русі” стала грамадскай прыёмнай Лукашэнкі і ў Пінску
Мэта працы новай кансультацыі - “избавить граждан от необходимости ехать со своими обращениями в столицу. Через приемную можно передать Главе Государства наказы и пожелания, оригинальные проекты развития страны. Здесь будет оказана помощь в решении насущных для человека проблемных вопросов”.
03.12.2010 У Пінску з’явіліся першыя агітплакаты
Каманда кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Андрэя Саннікава першая ў Пінску праявіла актыўнасць у агітацыйным этапе перадвыбарчай кампаніі. Партрэты іншых прэтэндэнтаў на вышэйшую пасаду краіны ў сталіцы Палесся пакуль не з’яўляліся. Інфармацыйныя стэнды ў ЖЭСах, гатэлях і на кірмашах не вельмі прыдатныя для агітацыі, таму і застаюцца пустымі.
03.12.2010 Кіраўнік місіі назіральнікаў ад СНД у Брэсцкай вобласці хваліць улады
“У Беларусі шмат зроблена для будучыні” – такія словы кіраўніка аддзялення штаба місіі назіральнікаў ад СНД у Брэсцкай вобласці Бахыта Дасанава вынесеныя ў загаловак публікацыі раённай газеты “Драгічынскі веснік”.
03.12.2010 Бяроза: Райвыканкам спазніўся з адказам. Намерана?
Адказ давераная асоба Рыгора Кастусёва атрымаў са спазненнем - у другой палове дня 2 снежня - насуперак абяцанням прадстаўнікоў Брэсцкага аблвыканкама. Яны запэўнівалі, што адкажуць 1 снежня вечарам ці 2 снежня раніцай, каб Анатоль Сахаруша яшчэ змог паведаміць выбаршчыкам пра сустрэчу з кандыдатам.
03.12.2010 Гродзеншчына: Чарговае затрыманне на мяжы
Увечары 2 снежня на памежным пераходзе з Польшчы ў Беларусь “Баброўнікі-Вялікая Бераставіца” дзве гадзіны трымалі грамадска-палітычнага актывіста з Ваўкавыску Віталя Гуляка.
03.12.2010 Бяроза: Дзяржгазета выканала просьбу апазіцыянера
Анатоль Сахаруша, давераная асоба Рыгора Кастусёва, пажадаў, каб у раённай газеце “Маяк” аб’ява пра сустрэчу з кандыдатам была размешчана на першай старонцы на каляровым ружовым фоне - роўна ў такім выглядзе, як аб’ява пра тое, што пачала працаваць грамадская прыёмная А.Лукашэнкі.
03.12.2010 Магілёў. Месца сустрэчы “губернатара” Пятра Рудніка з выбаршчыкамі ўтойваюць
Сёння, 3 снежня, у Магілёве павінна адбыцца сустрэча давернай асобы кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі старшыні Магілёўскага аблвыканкама Пятра Рудніка з выбаршчыкамі, але пра месца сустрэчы і час не паведамляецца.
03.12.2010 Гродна: Абласны суд не задаволіў надзорныя скаргі партый БНФ і БСДГ
Гродзенскі абласны суд на чале з старшынёй Аляксандрам Грынкевічам прадказальна не задаволіў надзорныя скаргі Гродзенскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ і Гродзенскай абласной арганізацыі Партыі “Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада” на неўключэнне іх прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій па горадзе Гродна.
03.12.2010 Барысаў. На сустрэчу даверанай асобы Лукашэнкі праваабаронца адрэагаваў скаргай
Не засталася без увагі праваабаронцаў праведзеная ўчора на ААТ «Экран» сустрэча даверанай асобы кандыдата ў прэзідэнты Лукашэнкі гендырэктара ААТ «БАТЭ» Анатоля Капскага з работнікамі прадпрыемства: 2 снежня дасланыя скаргі ў Барысаўскую раённую пракуратуру і ЦВК.