Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010
17.11.2010 Полацкая гарадская камісія пераехала ў гарвыканкам па рэкамендацыі ЦВК
На пачатку гэтай выбарчай кампаніі для падкрэслівання незалежнай пазіцыі камісіі яе ўпершыню размясцілі не ў гарвыканкаме, а ў памяшканні ЗАГСа (які, дарэчы, знаходзіцца за нейкія 50 метраў ад будынку гарвыканкама). І вось цяпер усё вярнулася на свае месцы.
17.11.2010 Паведамленне для журналістаў
“Праваабаронцы за свабодныя выбары” запрашаюць на прэс-канферэнцыю па выніках этапу збору подпісаў і рэгістрацыі кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Прэс-канферэнцыя адбудзецца 19 лістапада. Пачатак – аб 11-ай гадзіне.
17.11.2010 Баранавічы: Назіральнік інфармуе ЦВК пра вытворчы прынцып фармавання камісій
У сваёй заяве ў ЦВК Сяргей Гоўша адзначае, што ва ўмовах кантрактнай сістэмы для сяброў камісій залежнасць ад дырэктара (старшыні камісіі) будзе вырашальнай пры магчымых спрэчных момантах падчас падвядзення вынікаў выбараў.
17.11.2010 “Аршанская газета”: Пра працу аршанскіх камісій -- ні радка
Было б лагічна, калі ў раённай, якой і з'яўляецца “Аршанская газета”, падаваліся вынікі праверкі подпісаў па Оршы і Аршанскім раёне. Але не тут тое было. Пра вынікі здачы подпісаў у аршанскія камісіі, выніках іх праверкі можна прачытаць дзе заўгодна, толькі не ў мясцовай раёнцы.
17.11.2010 Афармленне ўчасткаў у Полацку: хто на што здольны
Найбольш ярка і прыцягальна нават для выпадковых мінакоў падалі інфармацыю аб месцазнаходжанні камісіі і ўчастка для галасавання ў полацкім Палацы культуры “Шкловалакно”. У школах усё выглядае значна больш сціпла.
17.11.2010 Падчас выбарчых кампаній ўвага да праваабаронцаў з боку падаткавых органаў стала падвышаецца
Cёння, 17 лістапада, прадстаўнік ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч па пошце атрымаў патрабаванне аб прадастаўленні дэкларацыі аб даходах і маёмасці за 2009 год у інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Партызанскаму раёну г.Мінска. Праваабаронцу просяць прадставіць такую дэкларацыю не пазней за 30 лістапада гэтага года.
17.11.2010 Афіцыйныя вынікі праверкі подпісаў выклікаюць сумнеў
На сайце Мінгарвыканкама ў інфармацыі за 12 лістапада паведамлялася, што сябры Мінскай гарадской камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прынялі рашэнне пра дакладнасць звестак пра падтрымку грамадзянамі кандыдатур для ўдзелу ў выбарах Прэзідэнта. Аднак зараз высвятляецца, што аднагалоснасці ў гэтым пытанні сярод сябраў гарадской камісіі не было.
17.11.2010 Бабруйск: Агітацыя за Лукашэнку ўжо пачалася
Газета гарвыканкама “Бабруйскае жыццё” не саромееца выкарыстоўваць свае палосы на дачасную агітацыю за дзеючага прэзідэнта. У нумары 92-м ад 17 кастрычніка быў надрукаваны матэрыял пад назвай “С курса не собьемся” з апісаннем поспехаў і дасягненняў Аляксандра Лукашэнкі.
17.11.2010 У Пінску перадвыбарчай агітацыі не будзе?
Не гледзячы на тое, што заўтра, 18 лістапада, адбудзецца рэгістрацыя кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, пінскія ўлады не вызначылі памяшканняў для сустрэч кандыдатаў з выбаршчыкамі і месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў і перадвыбарчай агітацыі.
17.11.2010 Магілёў: У Ленінскім раёне - усяго тры пляцоўкі для агітацыйных мерапрыемстваў
Адносна памяшканняў, у якіх будуць праводзіцца сустрэчы з выбаршчыкамі, праваабаронца Аляксей Колчын звяртае ўвагу на радок "па ўзгадненні з адміністрацыямі прыдпрыемстваў...". “Можна прагназаваць, што ў апазіцыйных кандыдатаў могуць узнікнуць праблемы з гэтым "узгадненнем", - кажа ён.
17.11.2010 У Магілёве падчас выбарчай кампаніі з’явіўся хлуслівы сайт
У інтэрнет-прасторы прыкладна з верасня пачаў працу новы інтэрнэт-рэсурс Магілёва www.mup.by - “Маладзёжны інтэрнет партал”, кантэнт якога, аднак, далёкі ад моладзевай тэматыкі.
17.11.2010 Слонім: Мір і згоду будуць шукаць у кінатэатры “Мір”
Калі кандыдат у прэзідэнты захоча ў Слоніме сустрэцца з выбаршчыкамі, то сустрэчу ён зможа арганізаваць толькі ў кінатэатры “Мір”, які налічвае 176 месцаў - пры тым, што ў Слоніме сёння 49 тысяч насельніцтва.
17.11.2010 Пінск: Выбары як спадарожнікавы тавар (фотафакт)
Пінскія гандлёвыя аб’екты працягваюць прыцягваць увагу выбаршчыкаў да бягучай прэзідэнцкай кампаніі. На гэты раз у адной з крамаў плакат з інфармацыяй аб выбарах размесцілі ў вітрыне пад назвай “спадарожнікавыя тавары” -- з прыгожымі разгалінаванымі ласінымі рагамі.
17.11.2010 Мазыр: Тысячы выбаршчыкаў будуць шукаць інфармацыю ў іншых мікрараёнах
Жыхары некаторых мікрараёнаў Мазыра абмежаваны ў атрыманні інфармацыі аб кандыдатах ў прэзідэнты РБ. Мазырскі райвыканкам не вызначыў у іх найбольш наведваемыя месцы для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў.
17.11.2010 Маладэчна: Адказ з выканкаму праваабаронцы чакалі 19 дзён
Паводле Выбарчага кодэксу, адказ павінны былі даць у трохдзённы тэрмін. Справа датычылася фарміравання Маладэчанскай раённай выбарчай камісіі. Дачакаліся не адказу, а адмовы.