Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
21.07.2020 Затрыманні на мірных акцыях 14 і 15 ліпеня. Лічбы і геаграфія
Па дадзеных праваабаронцаў “Вясны”, на мірных акцыях супраць нерэгістрацыі кандыдатамі ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы, а таксама на іншых акцыях салідарнасці (і пасля іх), якія праходзілі 14 і 15 ліпеня, у Беларусі было затрымана як мінімум 420 чалавек.
21.07.2020 Актывіста кампаніі супраць акумулятарнага заводу ў Брэсце асудзілі на 15 сутак
20 ліпеня суд Ленінскага раёну Брэста асудзіў актывіста Віталя Казака на 15 сутак адміністрацыйнага арышту па ч. 3 арт. 23.34 КаАП («Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў паўторна на працягу году»).
20.07.2020 Справаздача па маніторынгу агітацыйнага пікету 19 ліпеня ў Мінску
19 ліпеня ў Мінску ў Парку Дружбы народаў адбыўся агітацыйны пікет кандыдаткі ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Святланы Ціханоўскай.
20.07.2020 Справаздача па маніторынгу агітацыйнага пікету ў Мінску 18 ліпеня
18 ліпеня ў Мінску ў Парку Дружбы народаў адбыўся агітацыйны пікет кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Андрэя Дзмітрыева.
17.07.2020 Братоў Аляксандра і Віктара Куўшынавых асудзілі на суткі
Другія суткі браты-айцішнікі Віктар і Аляксандр Куўшынавы, якія выпадкова сустрэліся ў аўтазаку, сядзяць у ізалятары на Акрэсціна, піша TUT.BY.
17.07.2020 Суды праходзяць у Брэсце і 17 ліпеня: затрыманых штрафуюць і адпраўляюць на суткі
17 ліпеня ў Брэсце працягваюць судзіць затрыманых па адміністрацыйных справах за акцыю салідарнасці з незарэгістраванымі кандыдатамі ў прэзідэнты Віктарам Бабарыкам і Валерыем Цапкалам.
17.07.2020 Падтрымай арыштаваных паштоўкай салідарнасці!
Некалькі дзясяткаў затрыманых 14 і 15 ліпеня па ўсёй краіне асудзілі на арышты ад 5 да 20 сутак. Мы заклікаем падтрымаць маладых людзей і падпісаць ліст ці паштоўку салідарнасці.
16.07.2020 Справу супраць актывісткі каманды Ціханоўскай з Віцебска – скасавалі
Суд Кастрычніцкага раёну Віцебску 14 ліпеня разгледзеў адміністрацыйную справу паводле ч. 3 арт. 23.34 КаАП у дачыненьні да актывісткі "Краіны для жыцьця" Юліі Барсуковай.
16.07.2020 Па падзеях 14 ліпеня ў Мінску ўзбуджаныя тры крымінальныя справы. Затрыманы мінчук Антон Шумаў
Праваабаронцам "Вясны" вядома, што ў межах крымінальнай справы за падзеі 14 ліпеня затрыманы мінчук Антон Шумаў. Ён падазраецца ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.
16.07.2020 У ААН сочаць за сітуацыяй у Беларусі і заклікаюць улады краіны да стрыманасці
Як піша TUT.BY, прадстаўнік Генеральнага сакратара ААН Стэфан Дзюжарык пракаментаваў падзеі ў Беларусі, звязаныя з прэзідэнцкімі выбарамі.
15.07.2020 Затрыманні 15 ліпеня ў Мінску, Барысаве і Гродне
Напрацягу дня 15 ліпеня да ўваходу ў будынак Цэнтральнай выбарчай камісіі стаяла чарга з людзей, якія прыйшлі падаць скаргу на нерэгістрацыю кандыдатам на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыку.
15.07.2020 Amnesty International: Масавыя затрыманні падчас мірных сходаў у Беларусі парушылі правы пратэстоўцаў і справакавалі гвалт
Старэйшы кіраўнік кампаній Amnesty International па Беларусі Аіша Джанг асудзіла масавыя затрыманні мірных пратэстоўцаў у краіне.
15.07.2020 У Бабруйску ўдзельнікам "ланцугу салідарнасці" прысудзілі штрафы
Раніцай 15 ліпеня ў судзе Бабруйска і Бабруйскага раёна адбыліся два судовыя пасяджэнні над удзельнікамі "ланцуга салідарнасці", што прайшоў у горадзе 19 чэрвеня.
15.07.2020 Затрыманні 14 ліпеня на Нямізе. Вялікі фотарэпартаж
Па інфармацыі "Вясны" 14 ліпеня ў сталіцы падчас мірных акцый пратэсту было затрымана больш за 200 чалавек. Самыя масавыя і брутальныя затрыманні пратэстоўцаў адбыліся на Нямізе. Як гэта адбывалася — глядзіце ў нашым фотарэпартажы.
14.07.2020 Аўтар канала "Ліда для жыцця" атрымаў 15 сутак арышту
У Гродне на 15 сутак арышту асудзілі блогера Дзяніса Рудзевіча, які вядзе youtube-канал "Ліда для жыцця".