Навіны на тэму: свабода мірных сходаў

Валерыя Рабцава змясцілі ў ІЧУ да суда, дома застаўся непаўналетны сын з інваліднасцю

07.06.2020 Валерыя Рабцава змясцілі ў ІЧУ да суда, дома застаўся непаўналетны сын з інваліднасцю

Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", яшчэ ў абед пятніцы - 5 чэрвеня - быў затрыманы абаронца Курапат Валеры Рабцаў.

Берасце: Віталя Казака асудзілі за непадпарадкаванне

06.06.2020 Берасце: Віталя Казака асудзілі за непадпарадкаванне

У судзе Маскоўскага раёна Берасця 5 чэрвеня ўрэшце была разгледжаная адміністрацыйная справа грамадскага актывіста Віталя Казака.

Эксперты ААН: Беларусь павінна спыніць рэпрэсіі, якія душаць альтэрнатыўнае меркаванне

05.06.2020 Эксперты ААН: Беларусь павінна спыніць рэпрэсіі, якія душаць альтэрнатыўнае меркаванне

Сёння група экспертаў ААН выказала сур'ёзную занепакоенасць у сувязі з узмацненнем рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, заявіўшы, што ўрад краіны павінен абараняць права на свабоду выказвання меркавання і перастаць душыць крытыку.

Супольны пікет каля сталічнага ГУМа: як развіваюцца падзеі?

05.06.2020 Супольны пікет каля сталічнага ГУМа: як развіваюцца падзеі?

Супольны пікет альтэрнатыўных кандыдатаў па зборы подпісаў анансаваўся на 18 гадзін 5 чэрвеня каля сталічнага ГУМа. Задоўга да яго пачатку, як паведамляе Еўрарадыё, у раёне заўважаецца прыкметнае ажыўленне сілавікоў.

У ААН зарэгістраваная скарга праваабаронцаў. Улады забаранялі ім пратэставаць

05.06.2020 У ААН зарэгістраваная скарга праваабаронцаў. Улады забаранялі ім пратэставаць

Як паведамляе "Гомельская вясна", 5 чэрвеня група па петыцыях Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека зарэгістравала (№3760/2020) і накіравала беларускаму ўраду сумесную скаргу праваабаронцаў Андрэя Стрыжака і Леаніда Судаленкі. 

Затрыманні і ператрус пад Мазыром. Там жа знік мадэратар сацсетак "Краіны для жыцця"

04.06.2020 Затрыманні і ператрус пад Мазыром. Там жа знік мадэратар сацсетак "Краіны для жыцця"

Як паведаміў раніцай праваабаронцам ПЦ «Вясна» фермер Аляксандр Вянгура, да яго ў дом уначы ўварваліся шмат супрацоўнікаў праваахоўных органаў і пачалі рабіць ператрус.

Суды ў Наваполацку і Мінску.  Арышты і затрыманні. Татальная блакіроўка актывістаў

04.06.2020 Суды ў Наваполацку і Мінску. Арышты і затрыманні. Татальная блакіроўка актывістаў

Андрэй Зуеў і Артур Сінега сёння, чацвёртага чэрвеня, былі асуджаныя судом горада Наваполацка да 15 сутак арышту кожны.

Справаздача па маніторынгу перадвыбарных пікетаў 31 траўня ў Мінску

04.06.2020 Справаздача па маніторынгу перадвыбарных пікетаў 31 траўня ў Мінску

31 траўня ў Мінску адбыўся мірны сход у выглядзе пікетаў па зборы подпісаў для вылучэння ў кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі

Міліцыя працягвае пераследваць актывістаў па ўсёй Беларусі

03.06.2020 Міліцыя працягвае пераследваць актывістаў па ўсёй Беларусі

З розных гарадоў Беларусі паведамляецца, што супрацоўнікі міліцыі працягваюць пераследваць актывістаў і ўдзельнікаў легальных пікетаў па зборы подпісаў за вылучэнне альтэрнатыўных кандыдатаў.

За плакат на перадвыбарчым пікеце Алену Радзькову будуць судзіць

03.06.2020 За плакат на перадвыбарчым пікеце Алену Радзькову будуць судзіць

У Наваполацку ў дачыненні да Алены Радзьковай, сябры ініцыятыўнай групы Сяргея Чэрачня, распачаты адміністрацыйны працэс па ч. 3. арт. 23.34 КаАП.

Блогера Шэрага ката і лідара АГП асудзілі за акцыю салідарнасці з Ціханоўскім

03.06.2020 Блогера Шэрага ката і лідара АГП асудзілі за акцыю салідарнасці з Ціханоўскім

У Цэнтральным судзе Мінска 3 чэрвеня працягнуліся суды над удзельнікамі акцыі ў падтрымку блогера Сяргея Ціханоўскага. На гэты раз судзілі палітыка, лідара АГП Мікалая Казлова і youtube-блогера Дзмітрыя Казлова (Шэрага ката). Абодвух судзілі за акцыю шостага траўня ля Нямігі - калі неабыякавыя грамадзяне сабраліся разам, каб выказаць недавольства тады яшчэ першаму затрыманню Ціханоўскага. 

Прыхільнікаў Ціханоўскага аштрафавалі ў Віцебску агулам на 2430 рублёў

02.06.2020 Прыхільнікаў Ціханоўскага аштрафавалі ў Віцебску агулам на 2430 рублёў

У Віцебску 1 чэрвеня адбыліся суды над чатырма прыхільнікамі блогера Сяргея Ціханоўскага, затрыманымі напярэдадні. Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікетаваньні з выкарыстаньнем плякату «Свабоду Ціханоўскаму!» і выявы перакрэсленага таракана.

Наваполацак: чатыром удзельнікам сустрэчы з блогерам Ціханоўcкім – чатыры  штрафы

01.06.2020 Наваполацак: чатыром удзельнікам сустрэчы з блогерам Ціханоўcкім – чатыры  штрафы

У Наваполацкім судзе 1 чэрвеня разбіраліся 6 адміністрацыйных справаў, пачатых супраць чатырох чалавек. Усе яны – удзельнікі сустрэчы з блогерам Сяргеем Ціханоўскім, які рабіў стрым з Наваполацку 29-га красавіка.

Суды над затрыманымі на "Камароўцы": суткі і штрафы

01.06.2020 Суды над затрыманымі на "Камароўцы": суткі і штрафы

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска пачаўся разгляд адміністрацыйных спраў затрыманых напярэдадні актывіста “Еўрапейская Беларусі” Максіма Вінярскага і лідара “Маладога фронту” Дзяніса Урбановіча.

Вітольда Ашурка аштрафавалі за пікет з другой спробы

01.06.2020 Вітольда Ашурка аштрафавалі за пікет з другой спробы

За пікет супраць будаўніцтва другога цэху па вытворчасці шклаваты ў Бярозаўцы суд Лідскага раёна 1 чэрвеня пакараў штрафам гродзенскага абласнога каардынатара Руху “За Свабоду” Вітольда Ашурка на 35 базавых велічынь.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства