Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
29.05.2020 Яшчэ адзін удзельнік сустрэчы з Ціханоўскім у Лідзе атрымаў 15 сутак
Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру "Вясна", 29 траўня ў Лідзе адбыўся суд над Леанідам Насовічам - удзельнікам сустрэчы з youtube-блогерам Сяргеем Ціханоўскім, якая праходзіла ў горадзе 22 красавіка.
29.05.2020 Суды ў Віцебску: Барсуковай – 810 рублёў штрафу, Ільінцу – 675
29 траўня суд Кастрычніцкага раёну Віцебску аштрафаваў на 30 базавых велічынь адміністратарку Тэлеграм-каналу «Краіна для жыцця» Юлію Барсукову ўсяго за адно паведамленне ў чаце. Актывіст Аляксандар Ільінец быў пакараны штрафам у памеры 25 базавых велічынь за ўдзел у сустрэчы з Ціханоўскім 30 красавіка.
29.05.2020 Штраф за плакат "Выбары без Лукашэнкі і Ярмошынай"
Актывіста Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі з Міёраў Сяргея Васільева суд Міёрскага раёна пастанавіў аштрафаваць за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве на суму 135 рублёў.
29.05.2020 Дабраліся і да Жлобіна: суды, штрафы, пратаколы
На жыхарку Жлобіна Маўлюду Цыдранкову складзены пратакол адміністрацыйнага правапарушэння нібыта за ўдзел у антыпарадзе 9 траўня ў Бабруйску.
29.05.2020 Позву ў суд прафсаюзнаму актывісту ўручылі ў грамадскай лазні
Суд Ленінскага раёна Берасця 28 траўня разглядаў адміністрацыйную справу сябра прафсаюза РЭП Аляксандра Куцанка.
28.05.2020 Непоўнагадовым удзельнікам гомельскай акцыі ў падтрымку Ціханоўскага зацікавілася міліцыя
У Гомелі дагэтуль працягваецца пераслед удзельнікаў акцыі салідарнасці з Сяргеем Ціханоўскім, якая прайшла 7 траўня ў цэнтры горада і скончылася масавымі затрыманнямі.
27.05.2020 Новыя штрафы і "суткі". Вынікі судоў у Брэсце, Маладзечне, Віцебску і Гродне
У Брэсце завяршыўся суд над праваабаронцам Раманам Кісляком, якога абвінавачвалі ва удзеле ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах 12 красавіка і 3 траўня (шэсце “кармленне галубоў”). Суддзя суда Ленінскага раёна, вядомы вынясеннем палітычна матываваных рашэнняў, Аляксандр Семянчук пакараў Кісляка штрафам у 30 базавых велічынь (810 рублёў).
27.05.2020 Блог Паўла Сапелкі: "Біябомбы" пад арыштам
У новым выпуску блога "Слова аб праве" ў "Белгазеце" юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка разважае аб адміністрацыйным пераследзе актывістаў і іх арыштах ва ўмовах распаўсюджвання COVID-19, як парушэнні права на жыццё і здароўе чалавека.
26.05.2020 Human Rights Watch: Адвольнае затрыманне мірных крытыкаў улады стварае рызыкі для здароўя
Напярэдадні жнівеньскіх прэзідэнцкіх выбараў беларускія ўлады ўзмацнілі ганенні на незалежных актывістаў і журналістаў, заявіла сёння Human Rights Watch.
25.05.2020 Суды над удзельнікамі мірных акцый і сустрэч працягваюцца
У Беларусі працягваюцца суды над удзельнікамі сустрэч з блогерам Сяргеем Ціханоўскім і акцый па "кармленні галубоў".
25.05.2020 На Статкевіча і Троцкага склалі пратаколы за ўскладанне кветак
На палітыка Мікалая Статкевіча складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні за несанкцыянаваную акцыю, да якой прыраўнялі ўскладанне кветак 8 траўня да помніка савецкім салдатам на Вайсковых могілках.
24.05.2020 Станіслаў Паўлінковіч выйшаў з магілёўскага ІЧУ і паведаміў, што яму далі яшчэ 15 сутак
У чацвер 21 траўня магілёўскага актывіста Станіслава Паўлінковіча, які адбываў 15-суткавы арышт, таемна вывезлі з ізалятара ў суд Ленінскага раёна, дзе суддзя Ратнікава прысудзіла яго да 15 сутак арышту за непадпарадкаванне работнікам міліцыі і да 1000 рублёў штрафу за абразу міліцыянта. Пра гэта паведамляе сайт пра правы чалавека ў Магілёве mspring.online.
24.05.2020 Гомельскі актывіст Юрый Уласаў на волю так і не выйшаў. Ён атрымаў яшчэ 15 сутак
Асуджаны на 15 сутак за ўдзел у акцыі салідарнасці з Сяргеем Ціханоўскім у Гомелі Юрый Уласаў мусіў выйсці 22 траўня ў 18.35 з гомельскага ІЧУ, але, са словаў яго жонкі Юліі, якой патэлефанавалі супрацоўнікі ІЧУ, ён будзе адбываць яшчэ 15 сутак за ўдзел у іншым несанкцыянаваных масавым мерапрыемстве (арт. 23.34 КоАП РБ). Такое рашэнне вынес суд Цэнтральнага раёну Гомля.
22.05.2020 Палітычны пераслед у траўні: прамежкавыя вынікі і расклад новых судоў
У Беларусі ў перыяд з 6 траўня зафіксавана каля 150 выпадкаў адвольных затрыманняў па палітычных матывах. Пад пераслед трапілі людзі, якія прыходзілі на сустрэчы з блогерам Сяргеем Ціханоўскім у розных гарадах краіны, выходзілі на акцыі ў яго падтрымку пасля затрымання блогера, “кармілі галубоў” на плошчах сваіх гарадоў ці ўдзельнічалі ў іншых акцыях пратэсту. Пад пераслед трапілі таксама праваабаронцы і журналісты, якія назіралі ці асвятлялі акцыі.
22.05.2020 У Віцебску затрымалі актывіста Аляксея Прохарава – ён у ІЧУ да панядзелка
Віцебскага актывіста Аляксея Прохарава запрасілі ў аддзел аховы правапарадку Чыгуначнага раёну Віцебску для дачы тлумачэнняў пра ягоны ўдзел у "кармленні галубоў" 3 траўня.