Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
13.03.2020 «Не ўспрымайце нас у штыкі, мы за вас». Да актывіста прыйшлі з сацыяльным расследаваннем
Актывіста Валера Рабцава наведала адміністрацыя школы ў рамках праверкі, ці належным чынам ён даглядае сваё непаўналетняе дзіця з інваліднасцю.
12.03.2020 Удзельніка акцый за незалежнасць падазраюць у неналежным даглядзе за дзіцём
Актывіста Валера Рабцава збіраецца наведаць камісія, каб праверыць, ці належным чынам ён даглядае сваё дзіця з інваліднасцю. Падстава – зварот суддзі, якая прыцягнула яго да адказнасці за ўдзел у акцыях за незалежнасць.
12.03.2020 Праваабаронцы просяць Працоўную групу па адвольных затрыманнях не дапусціць далейшых арыштаў актывістаў
Юрысты Праваабарончага цэнтру "Вясна" накіравалі Працоўнай групе па адвольных затрыманнях ААН* паведамленне аб пераследзе блогераў і актывістаў за іх удзел у мірных акцыях пратэсту супраць “паглыбленнай інтэграцыі” з Расіяй.
09.03.2020 У Бішкеку феміністак пабілі палкамі, але затрымалі не нападнікаў, а ахвяраў
У сталіцы Кыргызстану Бішкеку невядомыя напалі на ўдзельніц маршу за правы жанчын, прымеркаванага да Міжнароднага жаночага дня, паведамляе Радыё Свабода. Пасля гэтага міліцыя затрымала арганізатараў і ўдзельнікаў маршу — некалькі дзясяткаў чалавек, таксама, паводле сведак, з ужываннем гвалту.
06.03.2020 Актывіст просіць Камітэт ААН разабрацца з парушэннямі яго права на мірныя сходы
На міжнародным узроўні актывіст Леанід Кулакоў падняў пытанне сістэматычнага пераследу за ўдзел у пратэстных акцыях супраць паглыблення інтэграцыі з Расеяй.
02.03.2020 Полацк: Дзесяты суд за незалежнасць, але ці апошні?
Суд Полацка і Полацкага раёна 2 сакавіка разгледзеў адміністрацыйную справу прафсаюзнага актывіста Міколы Шараха, якога вінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
02.03.2020 Cкаргу кіраўніка БНФ Рыгора Кастусёва на Беларусь разгледзіць ААН
Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў скаргу кіраўніка БНФ Рыгора Кастусёва па парушэнні ўладамі яго права на свабоду мірных сходаў.
02.03.2020 Сакавік: экалагічны пратэсты ў Берасці і Светлагорску працягваюцца
Першы дзень вясны ў Беларусі адзначыўся экалагічнымі пратэстамі адразу ў двух гарадах: у Берасці і Светлагорску.
28.02.2020 Акцыі ў падтрымку незалежнасці Беларусі. Лічбы, імёны, геаграфія
Па выніках двух месяцаў судоў над актывістамі “Вясна” прааналізавала, хто больш за ўсіх трапіў пад пераслед пасля акцый, колькі штрафаў і сутак атрымалі актывісты, а таксама ў якіх гарадах праходзілі суды і хто з суддзяў стаў рэкардсменам па прынятых палітычна матываваных рашэннях.
28.02.2020 Праваабаронцы звярнуліся па абарону Круткіна да спецдакладчыкаў ААН
Звароты былі накіраваныя адразу да трох спецыяльных дакладчыкаў ААН.
26.02.2020 У Берасці забаранілі 15 мітынгаў на месцы для правядзення мітынгаў
Берасцейскі райвыканкам забараніў правядзеньне 15 мітынгаў супраць акумулятарнага заводу iPower
26.02.2020 Полацк: бясконцыя суды за акцыю ў падтрымку незалежнасці
У судзе Полацка і Полацкага раёну працягваюцца суды над удзельнікамі акцыі ў падтрымку незалежнасці, якая адбылася яшчэ 4 студзеня.
21.02.2020 Віцебск: абласны суд пакінуў блогера Алеся Круткіна за кратамі
Суддзі Ірыне Смаляковай спатрэбілася ўсяго дзве хвіліны, каб разгледзець скаргу. Яна проста агучыла сваю пастанову «пакінуць рашэнне суду без зменаў, а скаргу – без задавальнення».
21.02.2020 Праваабаронца зноў закідаў улады заяўкамі на мітынгі супраць завода АКБ. І вось чаму
Пасля пяцімесячнага перапынку брэсцкі праваабаронца Раман Кісляк зноў закідаў ўлады заяўкамі на мітынг супраць завода АКБ.
21.02.2020 Магілёўскага актывіста пакаралі штрафам за акцыі двухмесяцовай даўніны
Суд Ленінскага раёна Магілёва 20 лютага аштрафаваў мясцовага актывіста Станіслава Паўлінковіча за ўдзел у акцыях супраць інтэграцыі з Расіяй 20 і 21 снежня 2019 году.