Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
20.02.2020 У ААН разгледзяць скаргі ўдзельнікаў акцыі салідарнасці з прафсаюзам РЭП
Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў і накіраваў беларускаму ўраду для каментароў індывідуальныя скаргі ўдзельнікаў акцыі салідарнасці з прафсаюзам РЭП Аляксандра Абрамовіча з Барысава, Маі Навумавай з Мінска і Паўла Мрочкі з Брэста.
19.02.2020 Мінгарсуд прызнаў за сабой парушэнне тэрмінаў абскарджання адміністрацыйнага арышту
Алесь Чахольскі звярнуўся са скаргай да старшыні Мінскага гарадскога суда на невыкананне гэтым жа судом тэрмінаў разгляду скаргі на пастанову аб накладанні адміністрацыйнага арышту.
19.02.2020 Віцебск: шосты штраф блогерцы… і ўсё за абарону незалежнасці краіны
Суд Віцебскага раёну 18 лютага разгледзеў чарговую адміністрацыйную справу, заведзеную ў дачыненні да віцебскай актывісткі і блогеркі Алены Янушкоўскай.
18.02.2020 Актывіста, якому адмянілі штраф, зноў аштрафавалі на 50 базавых
У аўторак, 18 лютага, суд Цэнтральнага раёна г. Мінска пасля адмены яго папярэдняга штрафа пакараў актывіста Яўгена Батуру за антыінтэграцыйныя акцыі з Расіяй штрафавам на 50 базавых вялічыняў (1350 рублёў).
12.02.2020 На актывіста, штраф якому адмяніў Мінгарсуд, склалі новы пратакол
Як паведаміла журналістка "Новага Часу" Дзіяна Серадзюк, 11 лютага Мінскі гарадскі суд адмяніў пастанову суда Цэнтральнага раёна г. Мінска, якім актывіста Яўгена Батуру прызналі вінаватым у парушэнні ч. 3 артыкула 23.34 КаАП і аштрафавалі на 50 базавых велічыняў (1350 рублёў).
11.02.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Каментар: 55 тысяч подпісаў пад пэтыцыяй «супраць ЛГБТ-прапаганды сярод дзяцей і моладзі» сабралі вернікі трох канфесій. Пра гэта заявіў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Ці сапраўды магчыма ўвядзенне ў Беларусі закона супраць ЛГБТ-прапаганды?
10.02.2020 У Гомелі забаранілі пратэст супраць забароны сходаў
У нядзелю, 9 лютага, у цэнтры Гомеля павінна была адбыцца акцыя пратэсту супраць забароны мірных сходаў. Аднак напярэдадні заяўленай акцыі мясцовы гарвыканкам забараніў мерапрыемства, так як яе арганізатар, актывіст Мікалай Пяшко ў заяўцы не ўказаў свой нумар тэлефона.
07.02.2020 Amnesty International заклікае Беларусь спыніць рэпрэсіі супраць мірных дэманстрантаў
Заява Amnesty International распаўсюджаная ў адказ на паведамленні беларускіх праваабаронцаў, па падліках якіх больш за 150 чалавек прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці і аштрафаваныя у сувязі з удзелам у акцыях пратэсту ў лістападзе і снежні 2019 года.
05.02.2020 За заклік да акцыі і ўдзел у ёй — два пасяджэнні. Што вядома пра суд над Статкевічам
Судовае пасяджэнне над палітыкам Мікалаем Статкевічам прайшло сёння ў Ленінскім судзе г. Мінска. Палітыку ставіліся ў віну незаконныя публічныя заклікі да несанкцыянаванага масавага мерапрыемства.
05.02.2020 Чарговы суд над Вячаславам Сіўчыкам перанесены на 10 лютага. Што будзе заўтра?
Пачынаючы ад панядзелка 3 лютага суд Партызанскага раёна Мінска штодзень разглядае адміністрацыйныя справы, заведзеныя на лідара Руху салідарнасці «Разам» Вячаслава Сіўчыка. Сённяшні дзень - не выключэнне.
04.02.2020 Вячаславу Сіўчыку вынеслі новыя 15 сутак арышту
Адміністрацыйную справу лідара Руху салідарнасці «Разам» Вячаслава Сіўчыка разгледзеў сёння суд Партызанскага раёна Мінска.
03.02.2020 На Алену Янушкоўскую склалі пратакол за заклікі і хацелі апытаць у лякарні
Супраць актывісткі і блогеркі Алены Янушкоўскай пачатая адміністрацыйная справа “за заклікі на несанкцыянаваную акцыю” – за рэпост аб’явы пра акцыю ў падтрымку незалежнасці Беларусі, якая праходзіла ў Віцебску 29 снежня, паведамляе "Радыё Рацыя".
31.01.2020 "Секунда стрыму каштавала мне амаль рубель". Завяршыўся суд над блогерам Маслоўскім
Судовае пасяджэнне над блогерам Мікалаем Маслоўскім прайшло сёння (31 студзеня) у судзе Фрунзенскага раёна г. Мінска. Суддзя — Ала Скуратовіч. Гэта ўжо трэцяе паседжанне па адной і той жа справе блогера — за ўдзел у акцыі за незалежнасць 20 снежня 2019 г.
31.01.2020 Магілёўскія ўлады амаль год не могуць разабрацца з новым месцам для правядзення масавых мерапрыемстваў
У сакавіку 2019 года праваабаронцы «Магілёўскай вясны» Барыс Бухель, Аляксей Колчын і Саша Буракоў звярнуліся ў мясцовы гарвыканкам з прапановай змяніць дзеючае рашэнне ў сферы масавых мерапрыемстваў, прынятае ў 2007 годзе.
30.01.2020 Віцебскіх актывістаў аштрафавалі за абарону незалежнасці Беларусі
У Віцебску 30 студзеня прайшлі апошнія суды над удзельнікамі пікету на плошчы Перамогі 29 снежня. Суд Чыгуначнага раёну Віцебску пакараў Аляксея Прохарава штрафам у памеры 50 базавых велічынь, Тацяну Севярынец аштрафавалі на 20 базавых.