Навіны на тэму: дапамога
17.03.2011 Супрацоўнікі КДБ вярнулі камп’ютар бялыніцкаму актывісту
Днямі супрацоўнікі Магілёўскага КДБ нарэшце вярнулі сістэмны блок камп’ютара і электронныя носьбіты інфармацыі бялыніцкаму актывісту ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева Мікалаю Мяцеліцу.
17.03.2011 У Барысаў вярнулася традыцыя публічнага «асуджэння» працоўным калектывам
Намесніку старшыні Барысаўскай гарадской прафгрупы незалежнага прафсаюзу РЭП Анатолю Аскерку адміністрацыя барысаўскага завода “Аўтагідраўзмацняльнік” прапанавала напісаць заяву аб звальненні па пагадненню бакоў пасля таго, як ён адбыў 12 сутак за Плошчу.
17.03.2011 Суд падтрымаў забарону пікета салідарнасці
16 сакавіка суд Полацкага раёна і г. Полацка не задаволіў скаргу В. Калесніка на дзеянні супрацоўніцы Полацкага гарвыканкама Н.Ганебнай, якая адмовіла ў дазволе на правядзенне ў Полацку пікета 19 лютага ў падтрымку людзей, арыштаваных за ўдзел у мірнай акцыі на плошчы Незалежнасці ў Мінску.
16.03.2011 Упраўленне юстыцыі Гомельскага аблвыканкаму падтрымала дыскрымінацыйны падыход суддзі
Кастусь Жукоўскі накіраваў скаргу ў Міністэрства юстыцыі на дзеянні суддзі. Ён звяртаў увагу, што судовы працэс прайшоў з парушэннямі заканадаўства: яму адмовілі ў перакладчыку, тым самым парушылі Канстытуцыю і абразілі яго нацыянальную годнасць.
16.03.2011 Акцыя салідарнасці з палітзняволенымі ў Полацу і Наваполацку
16 сакавіка новаствораная арганізацыя“Свабодны рэгіён” правяла акцыю салідарнасці з палітзняволенымі ў Полацу і Наваполацку. На афішных тумбах, прыпынках грамадскага транспарта, пад’ездах дамоў з’явіліся партрэты палітзняволеных і інфармацыйныя матэрыялы пра рэпрэсіі.
16.03.2011 Пётр Мігурскі: “Па-ранейшаму застаюся без працы”
Пётр Мігурскі, былы дацэнт Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчаванння, кандыдат эканамічных навук, звольнены на пачатку лютага з універсітэта за ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах у якасці даверанай асобы кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева, па-ранейшаму застаецца беспрацоўным.
16.03.2011 У Пінску Дзень Канстытуцыі БРСМ адзначыў у палацы шлюбаў
Падчас мерапрыемства маладым пінчукам распавялі аб правах і абавязках грамадзяніна Беларусі, а потым яны прачыталі клятву на вернасць нашай краіне. Сімвалічна, што ўрачыстаць адбывалася ў мясцовым “Палацы шлюбаў”.
16.03.2011 На непаўнагадовую магілёўскую актывістку пратакол складзены заднім чыслом
Там, дзе павінен стаяць подпіс асобы, на якую складаецца пратакол пазначана, што асоба ад подпісу адмовілася. Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што інспектар Радзевіч парушыў кодэкс аб адміністрацыйным правапарушэнні: “Пісаць так пратаколы нельга – гэта падробка, якая будзе абскарджана намі ў абавязковым парадку".
16.03.2011 Бабруйск: “Падпальшчыкі” будынка КДБ заплацяць за дзверы
Яўген Васьковіч, якога абвінавачваюць у злосным хуліганстве за падпал будынка КДБ восенню мінулага года, амаль месяц знаходзіцца ў бабруйскім СІЗА. Рушанія Васьковіч, маці Яўгена, адзначае, што пакуль невядома, якую частку артыкула інкрымінуюць сыну.
14.03.2011 Тыднёвы агляд паслявыбарчай сітуацыі ў Беларусі (7-13 сакавіка)
9 сакавіка беларускія памежнікі адмовілі ў перасячэнні мяжы прадстаўніку Міжнароднай назіральнай місіі Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі Максіму Кіцюку. 10 сакавіка абвешчаны новыя крымінальныя прысуды па справе аб масавых беспарадках: суддзя Маскоўскага райсуду сталіцы Любоў Сямахіна пакарала двух грамадзянаў Расійскай Федэрацыі Івана Гапонава і Арцёма Брэўса штрафам у памеры 300 базавых велічынь кожнага (каля 3500 $), суддзя Маскоўскага райсуду Алена Рудніцкая пакарала Дзмітрыя Мядзведзя 3 гадамі абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу. 12 сакавіка Вярхоўных Суд Беларусі адмовіў РПГА “Беларускі Хельсінскі Камітэт” у задавальненні скаргі на папярэджанне, вынесенае Міністэрствам юстыцыі 12 студзеня.