Навіны на тэму: дапамога
20.03.2011 У Салігорску забаранілі пікеты ў Дзень Волі
Адказнасць за парушэнне права салігорцаў на правядзенне сходаў грамадскія актывісты ўскладаюць на выконваючага абавязкі старшыні выканкаму Аляксандра Лазука і кіраўніка справамі выканкаму Галіну Яскевіч, чые прозвішчы стаяць пад адмовамі ў правядзенні пікетаў.
20.03.2011 Жодзінскі выканкам адмовіў у правядзенні пікета
Дэмакратычны актывіст Юры Сілкін звярнуўся ў Жодзінскі гарадскі выканкам з просьбай дазволіць правядзенне пікетаў у падтрымку палітычных зняволеных 19 і 25 сакавіка. У правядзенні пікету 19 сакавіка адмоўлена.
20.03.2011 Водгукі прэзідэнцкіх выбараў: цяпер дыскрымінацыю пры фармаванні камісій ацэніць Камітэт ААН
Баранавіцкія сябры ТБМ збіраюцца звяртацца са скаргай у Камітэт па правах чалавека ААН з нагоды дыскрымінацыі пры фармаванні ўчастковых камісій. Для гэтага было неабходна выкарыстаць усе магчымыя механізмы абароны ўнутры краіны, што і было зроблена.
19.03.2011 Правы чалавека ў Беларусі - зноў на павестцы дня Савета пры Прэзідэнце па правах чалавека
Савет пры прэзідэнце РФ плануе стварэнне групы па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і Расіі, у тым ліку ў сферы гарманізацыі прававых сістэм абедвюх краін. Таксама Савет мае намер заняцца распрацоўкай заканадаўчых мер па забеспячэнні магчымасці працы расійскіх адвакатаў у Беларусі, а беларускіх - у Расіі.
19.03.2011 Віцебскі гарвыканкам не збіраецца павялічваць колькасць месцаў длоя масавых акцый
Актывісты атрымалі з гарвыканкама ліст, які сведчыць, што іх просьба павялічыць колькасць дазволеных месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў проста праігнаравана.
19.03.2011 Барысаўскага дэмактывіста пазбавілі магчымасці працаваць
З 1 сакавіка бягучага года з дэмакратычным актывістам, індывідуальным прадпрымальнікам Міхаілам Васільевым былі расторгнуты дамовы арэнды ў дзяржаўным і прыватным гандлёвых прадпрыемствах горада Барысава.
19.03.2011 Актывіста “Свабоднага рэгіёна” выклікаюць у Полацкае аддзяленне КДБ
Аднаго з ініцыятараў стварэння грамадскага аб'яднання “Свабодны рэгіён” Яўгенія Парчынскага паспрабавалі выклікаць у Полацкае аддзяленне КДБ па тэлефоне.
19.03.2011 У Гродне распачаўся працэс па справе аб нанясенні графіці
18 сакавіка ў Гродне распачаўся адміністрацыйны працэс супраць моладзевай актывісткі Кацярыны Герасімчык. Яе вінавацяць у нанясенні графіці на помнік Леніна. Высветлілася цікавая рэч – нарад міліцыі кожную гадзіну абавязаны абыходзіць помнік Леніну, што яны і робяць.
18.03.2011 Аддзел наркакантролю запрашае праваабаронцу на дактыласкапію
Выпадак з прадстаўніком БХК Раманам Юргелем падаецца ўнікальным. Увечары 16 сакавіка на яго кватэру заявіўся старэйшы лейтэнант аддзелу наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі Кастрычніцкага РАУС гораду Гродна Аляксандар Хваленя.
18.03.2011 Пракуратура да гэтага часу не можа высветліць, хто зламаў руку Яну Лагвіновічу
Для многіх людзей «Плошча» да гэтага часу не скончылася. Сярод іх – маладэчанец Ян Лагвіновіч, які падчас разгону мітынга быў жорстка збіты. Да гэтага часу зламаная рука не загаілася, і да гэтага часу пракуратура не дала адказ на заяву Яна аб узбуджэнні крымінальнай справы ў адносінах да тых, хто яго збіў.
18.03.2011 Контрвыведка дапытала магілёўскіх актывістак
"Агулам за тры дні мяне дапытвалі на працягу амаль 17 гадзінаў, - гаворыць Крысціна Шацікава, - пасля допыту я дала падпіску аб неразгалошванні таямніцы следства”. Дапытана таксама 18-гадовая актывістка кампаніі “Наш Дом” Марыя Вайнова.
18.03.2011 Актывіст з Асіповічаў знайшоў працу толькі ў Расіі
Ігар Трашчоў застаўся без працы напачатку студзеня 2011 года. Яго звольнілі ў мясцовай перасоўнай механізаванай калоне № 95 з афіцыйнай фармулёўкай “у сувязі з працоўнай неабходнасцю”. Сам Ігар лічыць, што сапраўднай прычынай звальнення было тое, што ён удзельнічаў у перадвыбарчай кампаніі Уладзіміра Някляева.
17.03.2011 “Магілёўскія ведамасці”: Наталля Шкадун - “гераіня жоўтых старонак”
Так абазвала газета маці-гераіню Наталлю Шкадун, якая некалькі месяцаў назад абвяшчала галадоўку з мэтай атрымання неабходных ёй па закону кватэр. Дасталося і журналісту Алесю Буракову, які аказваў інфармацыйную падтрымку галадаючай маці пяцёх дзяцей.
17.03.2011 Лісты палітвязню Алесю Кіркевічу дастаўляюць нерэгулярна
Апошні раз яму аддалі сем лістоў запар, хоць напісаныя і адпраўленыя яны былі ў розныя дні. Чаму супрацоўнікі СІЗА КДБ абралі такую методыку перадачы палітвязню вестак з волі, застаецца незразумелай таямніцай.
17.03.2011 У Барыса Хамайды – два мільённыя штрафы за месяц. Чакаецца трэці
17 сакавіка суд Чыгуначнага раёну Віцебска паўторна разгледзеў адміністрацыйную справу віцебскага апазіцыянера, якога прызналі вінаватым у арганізацыі і правядзенні несанкцыянаванага пікета. Першы, апраўдальны прысуд, быў адменены абласным судом пасля скаргі кіраўніцтва Чыгуначнага райаддзела міліцыі.