Навіны на тэму: дапамога
16.06.2011 Гомельская абласная пракуратура правядзе дадатковую праверку па фальсіфікацыях на прэзідэнцкіх выбарах
Абласная пракуратура, разгледзеўшы зварот актывістаў і матэрыялы справы, прыйшла да высновы, што праверка па заяве назіральнікаў была праведзена не ў поўным аб'ёме, і таму «дадзеная пастанова аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы адменена, праверка адноўлена».
16.06.2011 У віцебскай кватэры абвінавачанага ў тэракце апісалі маёмасць
Маці аднаго з двух абвінавачаных у арганізацыі выбуху ў мінскім метро, а таксама яшчэ ў шэрагу злачынстваў з выкарыстаннем выбуховых прыстасаванняў, распавяла пра працяг следчых дзеянняў па справе тэракту: “Супрацоўнікі міліцыі апісалі рэчы, якія сыну не належаць, і зноў не пакінулі мне ніякага пратаколу”.
16.06.2011 У Круглянскім раёне актывізавалі працу па рэсацыялізацыі былых асуджаных
Апошнімі днямі ў Круглянскім раёне Магілёўскай вобласці значна актывізавалася праца па рэсацыялізацыі асоб, якія ў свой час парушылі закон і былі асуджаны за розныя злачынствы і правапарушэнні.
15.06.2011 На бабруйскую плошчу выйшла больш за сто чалавек, без затрыманняў
Намеснік начальніка УУС Бабруйскага гарвыканкама Сяргей Малішэўскі падыходзіў да людзей і прасіў разыйсціся. Побач з ім хадзіў мужчына ў цывільным і здымаў на відэакамеру. У гэты час супрацоўнікі міліцыі, якія стаялі паабапал плошчы, перасталі пускаць людзей унутр. Некаму гэта тлумачылі нейкім сакрэтным “мерапрыемствам”, іншым казалі, што на плошчы закладзеная міна. Тым не менш сапёры там так і не з’явіліся.
15.06.2011 Пінская дзяржаўная газета піярыць “сеткавую рэвалюцыю”?
Газета “Пінскі веснік” размесціла артыкул свайго юнага карэспандэнта пад назвай “Новая моладзевая хваля”. Аўтар арыкулу падрабязна распавядае пра сэнс гэтай з’явы і апісвае свае ўражанні ад удзелу ў нядаўнім флэшмобе.
14.06.2011 Барысаўскаму райвыканкаму адказаць няма чаго?
Барысаўскі райвыканкам не адказвае на запыт праваабаронцы Алега Мацкевіча з нагоды таго, дзе можна знайсці тэкст рашэння «Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у Барысаўскім раёне». «Хутчэй за ўсё, - кажа праваабаронца, - рашэнне № 851 проста не было нідзе апублікавана. Таму і адказаць няма чаго».
14.06.2011 Святлана Гарбачова: «Мы сталі адзінай сям'ёй - «дзекабрысцкай»
Беларускім уладам у будучыні давядзецца адказаць не толькі за развал эканомікі, палітвязняў, створаную сістэму запалохвання грамадзян і іншыя «праявы» дыктатуры, але і за раз'яднанне сем'яў, якое пасля 19 снежня 2010 года набыло масавы характар. Аб гэтым - гутарка з жонкай палітэмігранта Віктара Гарбачова Святланай.
14.06.2011 У Гомелі расце папулярнасць акцыі «Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі»
Да абмеркавання акцыі далучыліся тыя, хто можа з'яўляцца правакатарамі. Невядомыя спрабуюць увесці ў зман і паўплываць на змену агульнай канцэпцыі акцыі. Некаторыя адгаворваюць удзельнічаць у сустрэчы, палохаючы, што гэта можа быць небяспечна, акцыю будзе разганяць міліцыя.
14.06.2011 Баранавіцкі гарвыканкам дазволіў адзін з трох пікетаў
Баранавіцкі гарадскі выканаўчы камітэт дазволіў мясцовым сацыял-дэмакратам правесці 16 чэрвеня адзін з запланаваных трох пікетаў. Не дазволена правядзенне пікетаў у цэнтры горада (ля фантана) і каля гандлёвага дому “Вясёлка”, але можна праводзіць пікет у старым парку.
14.06.2011 Уладзіміра Рамановіча пазбаўляюць бізнесу за грамадскую актыўнасць?
Уладзімір Рамановіч – арганізатар шматлікіх акцыя за стварэнне ў Віцебску інфраструктуры для ўладальнікаў ровараў – роварных дарожак і парковак. Днямі да яго звярнуўся ўладальнік памяшкання, якое актывіст арандуе пад адзіны ў абласным цэнтры хостэл – гатэль “Джаз”. Патрабаванне было ўльтыматыўным: вызваліць памяшканне на працягу 10 дзён.
14.06.2011 Мазырскім журналістам загадалі пісаць пра п'яніц і лайдакоў
Кіраўнікі нешматлікіх выданняў Мазыра атрымалі дакумент аб тым, што «неабходна забяспечыць сістэматычнае асвятленне ў СМІ звестак аб выяўленых фактах безгаспадарчасці, парушэння працоўнай дысцыпліны, крадзяжоў з сельскагаспадарчых і будаўнічых аб'ектаў, а таксама п'янства і знаходжанні працаўнікоў аховы на працы ў стане алкагольнага ап'янення».
14.06.2011 У Віцебску і Гарадку забаранілі пікеты за адстаўку ўрада
Раённыя ўлады адмовілі арганізатарам на той падставе, што пікеты было прапанавана правесці ў цэнтры кожнага з населеных пунктаў. Але грамадскія актывісты – заяўнікі пікетаў – лічаць, што гаварыць пра цяперашнія цяжкасці эканамічнага жыцця “цішком і ў падваротні” не мае сэнсу.
14.06.2011 Пінскія СМІ падтрымліваюць міф аб стабільнасці
Пінскія сродкі масавай інфармацыі ўсімі магчымымі спосабамі абмінаюць тэму эканамічнага крызісу ў Беларусі. Выглядае на тое, што ёсць нейкі загад выдаваць толькі станоўчую інфармацыю.
13.06.2011 Затрыманых у “Брузгах” усё ж асудзілі да штрафаў
Яшчэ з раніцы ў судзе Гродзенскага раёну журналістам сцвярджалі, што суды 13 чэрвеня не адбудуцца. Пазней стала вядома, што 14 затрыманых пакаралі грашовым штрафам у памеры 2 мільёны 600 тысяч кожнага. Па словах некаторых з удзельнікаў страйку на мяжы, усіх затрыманых моцна збілі.
13.06.2011 Брэсцкім сацыял-дэмакратам адмоўлена ў дазволе на пікеты
Валянцін Лазарэнкаў атрымаў адмову з Брэсцкага гарвыканкама на правядзенне пікета 17 чэрвеня, скіраванага супраць збяднення. Пікет планавалася правесці на пешаходнай дарожцы каля рынка “Лагуна” у мікрараёне Кавалёўка. Прычына адмовы – акцыя замоўлена не ў вызначаным уладамі месцы.