Навіны на тэму: свабода перамяшчэння

Мікола Уласевіч атрымаў літоўскую візу

18.01.2013 Мікола Уласевіч атрымаў літоўскую візу

Каардынатар Беларускай антыядзернай кампаніі Мікола Уласевіч атрымаў візу ў Літву з правам з 9 студзеня наведваць гэтую краіну. Разам з візай яму былі прынесены прабачэнні за мінулагоднюю забарону на ўезд у Літву, дзе ў гэты час праводзіўся рэферэндум па пытанні будаўніцтва атамнай электрастанцыі.

17.01.2013 Суд па скарзе Таццяны Новікавай на забарону ўезду ў Літву адкладзены да 25 лютага

Суд па скарзе каардынатара Беларускай антыядзернай кампаніі Таццяны Новікавай на трохмесячную забарону ўезду ў Літву адкладзены да 25 лютага.

Скаргу актывісткі антыядзернага руху Таццяны Новікавай разгледзіць акружны суд у Вільні

16.01.2013 Скаргу актывісткі антыядзернага руху Таццяны Новікавай разгледзіць акружны суд у Вільні

16 студзеня ў 13.00 Віленскі акружны адміністратыўны суд разгледзіць справу па скарзе каардынатара Беларускай антыядзернай кампаніі Таццяны Новікавай на рашэнне дэпартамента міграцыі Літоўскай Рэспублікі аб забароне на ўезд у Літву ў мінулым годзе на тэрмін 3 месяцы.

Ірына Халіп: Не верце Лукашэнку! Мне па-ранейшаму забаронены выезд

16.01.2013 Ірына Халіп: Не верце Лукашэнку! Мне па-ранейшаму забаронены выезд

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што журналістка Ірына Халіп адмовілася выехаць з Беларусі.

10.12.2012 Беларусам замежжа масава адмаўляюць у беларускай візе

Забарона распаўсюджваецца на ўсіх, хто крытычна ставіцца да Аляксандра Лукашэнкі. Нядаўна ў краіну не ўпусцілі Яўгена Вапу і Лену Глагоўскую з Польшчы. Цяпер пад бан трапіў Хведар Нюнька, старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве.

03.12.2012 МЗС Беларусі: Выдаць візы Яўгену Вапу і Лене Глагоўскай немагчыма

Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” атрымала адказ на звароты ў Міністэрства замежных спраў адносна магчымасці выдачы ўязных віз у Беларусь сябрам Вялікай Рады МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Яўгену Вапу і Лене Глагоўскай.

26.11.2012 Cтудэнцкага лідэра з Украіны не пусьцілі ў Беларусь

Прэзыдэнта Украінскай асацыяцыі студэнцкага самакіраваньня Лізавету Шчапяцільнікаву не пусьцілі ў Беларусь, куды яна накіроўвалася для сустрэч са студэнцкімі актывістамі.

Яўгену Вапу адмоўлена ў атрыманні беларускай візы

21.11.2012 Яўгену Вапу адмоўлена ў атрыманні беларускай візы

Асобай, непажаданай для беларускіх уладаў, застаецца старшыня Управы Беларускага Радыё Рацыя, старшыня Беларускага Саюза ў Польшчы Яўген Вапа.

Жыхара Гомеля затрымалі на мяжы з-за мядзведзіка

19.11.2012 Жыхара Гомеля затрымалі на мяжы з-за мядзведзіка

18 лістапада жыхар Гомеля Станіслаў Яленскі вяртаўся з Украіны праз памежны пункт пропуску «Новая Гута», дзе быў спынены памежнікамі для пільнага дагляду. Прычынай для гэтага стала аплікацыя на заднім шкле аўто – мядзведзік з парашутам, якія трымае ў руках цыдулку «Привет ПВО!».

На Віцебшчыне прапануюць увесці "абмежаванне ў перамяшчэнні"

12.11.2012 На Віцебшчыне прапануюць увесці "абмежаванне ў перамяшчэнні"

"Абмежаваць у перамяшчэнні" збіраюцца абавязаных бацькоў – тых, з каго спаганяюць сродкі на ўтрыманне іхных дзяцей у сацыяльных установах. Але ў беларускім заканадаўстве няма такога панятку - "абмежаванне ў перамяшчэнні". Таму, якім бы ні было стаўленне да тых, хто ўхіляецца ад выхавання і ўтрымання сваіх нашчадкаў, забарона на перамяшчэнне з’яўляецца парушэннем правоў асобы.

08.11.2012 У Беларусь не пусцілі прадстаўніцу Amnesty International

Беларускія ўлады адмовілі ў візе супрацоўніцы міжнароднай праваабарончай арганізацыі Хізэр МакГіл.

22.10.2012 Польскіх чыноўнікаў не пусцілі ў Беларусь

Чацвярым прадстаўнікам Міністэрства адукацыі Польшчы адмовілі ў беларускай візе.

15.10.2012 Гомельскага палітыка Ўладзімера Сякерку зьнялі зь цягніка на памежнай станцыі

14 кастрычніка позна ўвечары на памежнай чыгуначнай станцыі «Цяруха» зь цягніка Чарнігаў — Гомель быў зьняты кіраўнік Гомельскай абласной арганізацыі Партыі левых «Справядлівы сьвет» Уладзімер Сякерка.

Супрацоўнікі КДБ прыкрываюцца Упраўленнем адукацыі, каб выманіць інфармацыю ў студэнтаў

09.10.2012 Супрацоўнікі КДБ прыкрываюцца Упраўленнем адукацыі, каб выманіць інфармацыю ў студэнтаў

8-га кастрычніка студэнтку 4-га курса Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага ўніверсітэта імя Сахарава Іну Панчкоўскую выклікалі на размову ва Упраўленне адукацыі адміністрацыі Партызанскага раёна Мінска. Фармальная прычына – даведацца, навошта дзяўчына хоча атрымліваць другую вышэйшую адукацыю ў БДУ. Аднак падчас сустрэчы супрацоўнікі КДБ, якія хаваліся за пасады ва Упраўленні адукацыі, цікавіліся выездам за мяжу студэнткі.

Памежнікі “палююць” на праваабаронцаў: на мяжы затрымалі Насту Лойка

07.10.2012 Памежнікі “палююць” на праваабаронцаў: на мяжы затрымалі Насту Лойка

На некалькі гадзін 6 кастрычніка на літоўска-беларускай мяжы была затрыманая праваабаронца Наста Лойка. Гэта здарылася, калі дзяўчына вярталася з Вільні рэйсавым аўтобусам праз памежны пераход Каменны Лог.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства