Навіны на тэму: свабода перамяшчэння

Літва не пусціла Мікалая Уласевіча на канферэнцыю і скасавала яму візу

27.09.2012 Літва не пусціла Мікалая Уласевіча на канферэнцыю і скасавала яму візу

26 верасня грамадскі актывіст з Астравеччыны Мікола Уласевіч з раніцы накіроўваўся ў Вільню на міжнародную навуковую канферэнцыю, якая была прысвечана ядзернай бяспецы. Уласевіч ехаў туды з дакладам па запрашэнні літоўскіх калегаў.

21.09.2012 Андрэя Дынько выключылі са сьпісу невыязных

Шэф-рэдактар «Нашай Нівы» Андрэй Дынько атрымаў ліст зь Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, у якім выказваюцца выбачэньні, што яго памылкова ўключылі ў сьпіс невыязных. Ліст датуецца 9 верасьня, але Андрэю Дынько ён дасланы толькі цяпер.

19.09.2012 Назіральнікам АБСЭ адмовілі ў беларускіх візах

Пра гэта сёньня заявіў каардынатар місіі кароткатэрміновых назіральнікаў ад Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ Матэа Мэкачы.

На мяжы ўчынілі асабісты дагляд Віктару Карняенку

05.09.2012 На мяжы ўчынілі асабісты дагляд Віктару Карняенку

Каардынатара кампаніі «За справядлівыя выбары» Віктара Карняенку 4 верасня ўвечары затрымалі на аўтапераходзе Каменны Лог на беларуска-літоўскай мяжы.

23.08.2012 Журналіст Міхась Янчук – выязны

23 жніўня журналіста выклікалі ў Дэпартамент па грамадзянству і міграцыі МУС і ўручылі даведку-выпіску, што ў яго «адсутнічаюць абмежаванні для выезду за мяжу».

Судовая  калегія не задаволіла скаргу Гары Паганяйлы

23.08.2012 Судовая калегія не задаволіла скаргу Гары Паганяйлы

Праваабаронца абскарджваў рашэнне суда Маскоўскага раёна. Ён прасіў прызнаць незаконнымі дзеянні Мінюста і МУС, якія прывялі да неабгрунтаванага ўключэння яго ў банк дадзеных аб “невыяздных”.

17.08.2012 Жанну Літвіну выключылі са спісу невыязных

Адпаведнае паведамленне старшыня ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” атрымала з Дэпартамента па грамадзянству і міграцыі МУС Беларусі.

07.08.2012 Беларусь і Расія плануюць абмен дадзенымі аб невыязных за мяжу грамадзянах

Гэта пытанне будзе абмяркоўвацца ў межах пасяджэння Міждзяржаўнай міжведамаснай рабочай групы па выпрацоўцы рэкамендацый па правядзенні ўзгодненай міграцыйнай палітыкі Саюзнай дзяржавы, якое пройдзе ў Мінску 7–8 жніўня.

КДБ фармалізаваў парадак абмежаваньня выезду грамадзян

03.08.2012 КДБ фармалізаваў парадак абмежаваньня выезду грамадзян

У адпаведнасьці з пастановай КДБ № 32, якая апублікаваная на сайце Нацыянальнага цэнтру прававой інфармацыі, рашэньне аб часовым абмежаваньні права грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца на прафіляктычным уліку ў КДБ, на выезд з краіны прымаюць начальнікі органаў дзяржаўнай бясьпекі і іх намесьнікі.

Лябедзьку пакінулі на кантролі

02.08.2012 Лябедзьку пакінулі на кантролі

Лідэр АГП Анатоль Лябедзька дамогся аднаўлення сваіх канстытуцыйных правоў на свабоду перамяшчэння. Аднак палітык па-ранейшаму застаецца на кантролі, і кожнае яго перамяшчэнне праз мяжу фіксуецца сілавымі структурамі.

02.08.2012 Суд не задаволіў скаргу Алега Гулака

Кіраўнік праваабарончай арганізацыі «Беларускі Хэльсынскі камітэт» Алег Гулак дамагаўся, каб суд прызнаў незаконнымі дзеяньні Міністэрства ўнутраных спраў і Міністэрства юстыцыі, якія зрабілі яго невыязным з краіны. Прадстаўнікі міністэрстваў не прызналі скаргі і прасілі суд яе не задавальняць.

Сёння - суд па скарзе Алега Гулака

31.07.2012 Сёння - суд па скарзе Алега Гулака

У судзе Цэнтральнага раёна старшыня "Беларускага хельсінкага камітэту" будзе абскарджваць незаконнае ўключэнне яго ў базу невыязных грамадзянаў. Суддзя - Алена Сямак.

30.07.2012 Ажароўскі абскардзіць рашэньне аб дэпартацыі

Яўген Маслаў, адвакат расейскага фізыка-ядзершчыка Андрэя Ажароўскага, высланага зь Беларусі, абскарджвае рашэньне аб яго дэпартацыі. У які орган, пакуль невядома, сказаў абаронца у інтэрвію БелаПАН.

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў ухваляе зняццё забароны на выезд за мяжу Валянціну Стэфановічу

25.07.2012 Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў ухваляе зняццё забароны на выезд за мяжу Валянціну Стэфановічу

“Дэпартамент па грамадзянстве і міграцыі МУС прызнаў памылку ў сувязі з забаронай на замежныя вандроўкі, накладзенай на намесніка старшыні ПЦ «Вясна» Валянціна Стэфановіча”, — гаворыцца ў прэс-рэлізе Абсерваторыі, распаўсюджаным 25 ліпеня.

24.07.2012 У Гудагаі з цягніка знялі журналіста Віталя Ругайна

Раніцай у аўторак ён ехаў з Вільні ў Менск. Сувязі з ім няма. Пасля затрымання 22 чэрвеня журналіста «Еўрарадыё» Паўла Свярдлова, невядомыя ў цывільным чакалі каля офіса і Віталя Ругайна (яны паказвалі фатаграфію журналіста вахцёру).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства