Навіны на тэму: салідарнасць
15.12.2021 "Хросныя" палітвязняў асуджаюць прысуды па справе Ціханоўскага
14 снежня 2021 года палітзняволеныя Сяргей Ціханоўскі, Ігар Лосік, Мікалай Статкевіч, Уладзімір Цыгановіч, Арцём Сакаў і Дзмітрый Папоў атрымалі ад 14 да 18 гадоў пазбаўлення волі. Іх "хросныя бацькі" апублікавалі заявы і заклікаюць неадкладна вызваліць усіх шэсць асуджаных.
13.12.2021 #WeStandBYyou: Новыя “хросныя” з'явіліся яшчэ ў дзевяці палітвязняў
У межах кампаніі салідарнасці Libereco #WeStandBYyou сімвалічныя "хросныя" з’явіліся ў палітвязняў Людмілы Чэкінай, Ірыны Слаўнікавай, Віктара Фянчука, Юрыя Кузьміча, Ягора Марціновіча, Аляксандра Дайнэкі, Аляксея Губіча, Ірыны Леўшынай і Дзмітрыя Заломскага.
11.12.2021 "Cпадзяемся, што Вясна надыйдзе раней за каляндарную". Як прайшоў Міжнародны дзень правоў чалавека
10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека, у розных гарадах і краінах адбываліся акцыі ў падтрымку зняволеных праваабаронцаў "Вясны" і ўсіх палітвязняў.
27.10.2021 Як рабіць грашовы перавод, як атаварваюцца вязні і што адбываецца з грашыма пасля вызвалення чалавека?
"Вясна" нагадвае, чаму важна дасылаць вязням грошы, распавядае, як гэта зрабіць і як на практыцы выглядае атаварка.
06.02.2021 У Юліі Слуцкай, Арцёма Сарокіна і яшчэ сямі палітвязняў з’явіліся еўрапейскія “хросныя”
“Хросных” атрымалі Юлія Слуцкая, Кацярына Андрэева, Вітольд Ашурак, Арцём Сарокін, Сяргей Крыўчэня, Арцём Міцук, Кім Самусенка, Аляксандр Цярэшка і Уладзіслаў Гуліс.
30.01.2021 Дэпутаты з Германіі, Швейцарыі і Ірландыі ўзялі шэфства над беларускімі палітвязнямі
У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай праваабарончай арганізацыяй Libereco, дэпутаты парламентаў Германіі, Швейцарыі і Ірландыі сталі “хроснымі” беларускіх палітвязняў Вольгі Паўлавай, Уладзіслава Зяневіча, Рамана Гваздзёлкі, Максіма Паўлюшчыка, Руслана Парфёнава, Іллі Паланянкіна, Анастасіі Булыбенка, Таццяны Якельчык і Аляксея Санчука.
16.01.2021 У Мікалая Дзядка і Сцяпана Латыпава з’явіліся “хросныя” ў Швейцарыі і Вялікабрытаніі
У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай праваабарончай арганізацыяй Libereco, дэпутатка швейцарскага парламента Тамара Фунічэла і лорд Фоўлкс з брытанскай Палаты лордаў сталі “хроснымі” беларускіх палітвязняў Мікалая Дзядка і Сцяпана Латыпава.
29.12.2020 #WeStandBYyou: Новыя хросныя для палітвязняў у Беларусі
У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou Грэгар Гізі (Левыя), Габрыэла Хайнрых (SPD), Бэціна Штарк-Ватцынгер (FDP), Томаш Франкоўскі (PO), Фрэнк Юнге (SPD) і Інгмар Юнг (CDU) сталі “хроснымі” беларускіх палітвязняў Яўгена Каханоўскага, Ягора Сугойдзя, Аляксандра Кісялёва, Марыі Каленік, Ігара Пражэннікава і Паўла Нядбайлы.
04.11.2020 Сябры Бундэстагу сталі "хроснымі" палітвязняў Уладзіслава Еўсцігнеева, Міхаіла Жамчужнага і Уладзіслава Карэцкага
У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай швейцарска-нямецкай праваабарончай арганізацыяй “Libereco — Партнёрства за правы чалавека”, дэпутаты Бундэстага Саскія Эскен (СПДГ), Гізела Мадэрла (ХДС) і Герхард Цыкенхайнер (Бюндніс90/Зялёныя) сталі новымі “хроснымі” яшчэ трох беларускіх палітвязняў: Уладзіслава Еўсцігнеева, Міхаіла Жамчужнага і Уладзіслава Карэцкага.
02.11.2020 50-ы "хросны" беларускага палітвязня: Катрын Гёрынг-Экард стала "хроснай" праваабаронцы Андрэя Чапюка
У рамках кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай швейцарска-нямецкай праваабарончай НДА “Libereco — Партнёрства за правы чалавека”, Катрын Гёрынг-Экард узяла на сябе абавязак “хроснай” беларускага праваабаронцы, валанцёра "Вясны" Андрэя Чапюка.
21.10.2020 Нямецкія і аўстрыйскія дэпутаты ўзялі шэфства над беларускімі палітвязнямі
У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou Юрген Хардт, Лукас Мандль і Райнхольд Лапатка сталі “хроснымі” Ігната Сідорчыка, Дзяніса Кірэшчанкі і Дзяніса Чыкалёва.
13.10.2020 Дэпутаты з Бельгіі і Германіі падтрымалі беларускіх палітвязняў
У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou Самуэль Кагалаці, Дзітмар Кёстэр і Урсула Гродэн-Краніх сталі “хроснымі” Аляксандра Шабаліна, Алены Маўшук і Паўла Пяскова.
05.10.2020 Дэпутаты Швейцарыі, Аўстрыі і Германіі сталі “хроснымі” Дзмітрыя Папова, Дзмітрыя Каракі, Юрыя Савіцкага і Аляксандра Васілевіча
У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou дэпутаткі Рады дзяржаваў Швейцарыі Селін Вара і Ліза Мацоне, а таксама дэпутат Еўрапарламента ад Аўстрыі Андрэас Шыдэр і дэпутат Бундэстага Германіі Рэне Роспель сталі “хроснымі” палітычных зняволеных у Беларусі.
02.10.2020 Яшчэ тры нямецкія дэпутаты "усынаўляюць" палітвязняў у Беларусі
У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou дэпутаты парламента Германіі Вібке Эсдар (СДПГ), Франк Хайнрых (ХДС) і Крысціян Петры (СДПГ) сталі “хроснымі” палітычных зняволеных Юліі Шардыка, Юрыя Васкрасенскага і Ігара Ярмолава.
28.09.2020 Дэпутаты з Швейцарыі і Германіі сталі “хроснымі” Уладзіміра Няронскага, Андрэя Пазняка і Алега Рубца
У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou Нік Гугер, Отмар фон Хольц і Дырк Візэ сталі “хроснымі” палітычных зняволеных у Беларусі.