Навіны на тэму: адвакатура
26.11.2020 Адкрытая рэзалюцыя ў падтрымку адвакатаў Беларусі
Вынікам дыскусіі "Правы адвакатаў: беларускі сцэнар", якая прайшла ў онлайн-фармаце 14 лістапада, стала адкрытая рэзалюцыя, якая змяшчае заклік перашкодзіць парушэнню правоў адвакатаў у Беларусі.
09.11.2020 У суботу адбудзецца міжнародная дыскусія "Правы адвакатаў: беларускі сцэнар". Можна стаць онлайн-слухачом
У суботу, 14 лістапада, "Голас адваката" сумесна з Камітэтам абароны адвакатаў, у партнёрстве з Маскоўскай Хельсінскай групай, Праваабарончым цэнтрам "Вясна" і праваабарончым фондам "Lawyers for Lawyers", правядуць міжнародную онлайн-дыскусію, прысвечаную падзеям, якія адбываюцца ў беларускай адвакатуры.
20.10.2020 У Мінску прайшла прэс-канферэнцыя «Права на абарону і адвакаты ва ўмовах крызісу правоў чалавека»
Мерапрыемства арганізавалі і правялі Праваабарончы цэнтр "Вясна" і РПГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт".
15.10.2020 Адвакатаў Аляксандра Пыльчанку і Юлію Леванчук пазбаўляюць ліцэнзіі
Такое рашэнне прынята на пасяджэнні Кваліфікацыйнай камісіі па пытаннях адвакацкай дзейнасці пры Міністэрстве юстыцыі.
12.10.2020 Спецдакладчыка ААН па пытанні аб незалежнасці суддзяў і адвакатаў праінфармавалі пра ціск на Аляксандра Пыльчанку
Беларускі Хельсінскскі камітэт і Праваабарончы цэнтр “Вясна” праінфармавалі Спецыяльнага дакладчыка ААН па правах чалавека па пытанні аб незалежнасці суддзяў і адвакатаў Дыега Гарсія-Саяна пра ціск на адваката Аляксандра Пыльчанку ў сувязі з ажыццяўленнем ім сваёй прафесійнай дзейнасці.
08.10.2020 Мінюст разгледзіць пытанне аб спыненні ліцэнзіі адваката палітвязняў Бабарыкі і Калеснікавай
Міністэрства юстыцыі Беларусі 15 кастрычніка разгледзіць пытанне аб спыненні ліцэнзіі адваката Аляксандра Пыльчанкі, абаронцы палітычных зняволеных экс-прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта Віктара Бабарыкі і кіраўніцы яго выбарчага штабу, сябра прэзыдыeму Каардынацыйнай рады Марыі Калеснікавай.
28.09.2020 Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў асудзіла адвольнае затрыманне і судовы пераслед адвакаткі Людмілы Казак
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, партнёрская праграма FIDH і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), распаўсюдзіла заяву, у якой выказала “глыбокую занепакоенасць” з нагоды затрымання і судовага пераследу адвакаткі Марыі Калеснікавай Людмілы Казак.
25.09.2020 Адвакатку Людмілу Казак аштрафавалі за непадпарадкаванне міліцыі на 25 базавых
На адвакатку Людмілу Казак складзеныя два пратаколы паводле артыкулаў 23.34 і 23.4 КаАП — удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі.
24.09.2020 Адвакатку Людмілу Казак затрымалі ў межах адміністрацыйнай справы
Удзень 24 верасня перастала выходзіць на сувязь адвакатка Людміла Казак, якая абараняе Марыю Калеснікаву, паведаміў Tut.by адвакат Віктар Мацкевіч.
12.09.2020 Вызваліць Іллю Салея і Максіма Знака, спыніць пераслед юрыстаў і адвакатаў!
Больш за 60 міжнародных праваабарончых, адвакацкіх і юрыдычных арганізацый падпісалі адкрытую заяву ў сувязі з затрыманнем беларускіх адвакатаў Іллі Салея і Максіма Знака.
04.08.2020 "Каму трэба такое правасуддзе?"Адвакат фігурантаў справы Ціханоўскага рэзка выказаўся ў адрас следства
Адвакат Уладзімір Сазанчук, які абараняе фігурантаў справы Сяргея Ціханоўскага Мікалая Статкевіча і Дзмітрыя Казлова, назваў беззаконнем тое, што адбываецца вакол яго падабаронных.
17.07.2020 Братоў Аляксандра і Віктара Куўшынавых асудзілі на суткі
Другія суткі браты-айцішнікі Віктар і Аляксандр Куўшынавы, якія выпадкова сустрэліся ў аўтазаку, сядзяць у ізалятары на Акрэсціна, піша TUT.BY.
23.03.2020 Наталля Мацкевіч: «Адвакат абавязаны выкарыстоўваць усе законныя сродкі абароны правоў сваіх кліентаў»
Адвакатка Наталля Мацкевіч распавяла Беларускага дому правоў чалавека, як адвакаты могуць прымяняць на практыцы стандарты міжнароднага права правоў чалавека.
27.07.2018 Таццяна Агеева: «BISH – гэта лепшае, што здарылася са мной пасля пазбаўлення ліцэнзіі»
Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава працягвае інтэрв'ю з праваабаронцамі, выпускнікамі адукацыйных праектаў праграмы «Міжнароднае права для абароны грамадскіх інтарэсаў у Беларусі».
29.06.2018 "Мы зацікаўленыя ў рэфармаванні адвакатуры". Праваабаронцы прадставілі сумесны даклад
29 чэрвеня ў Мінску кааліцыя правабарончых арганізацый прадставіла даклад аб абмежаваннях незалежнасці адвакатаў у Беларусі, які быў падрыхтаваны па выніках місіі ў студзені 2018 года.