Навіны на тэму: вайна ва Украіне
13.10.2022 "Рэйкаваму партызану" з Асіповічаў прысудзілі 11 гадоў калоніі
У верасні 2022 г. КДБ уключыў палітвязня Аляксея Шышкаўца ў спіс асобаў, "датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".
11.10.2022 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Нобелеўская прэмія ў Беларусі і пытанне смяротнага пакарання ў кантэксце вайны.
10.10.2022 Ад збіванняў у 2020 годзе да затрымання за ўкраінскі сцяг на рэферэндуме: гісторыя студэнта МДЛУ
Павел распавёў "Вясне" пра валанцёрства пад турмой у родным горадзе Жодзіна, пераслед у 2020 годзе, затрыманне на рэферэндуме з украінскім сцягам і выезд з Беларусі.
27.09.2022 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Што ведаюць нарвежцы пра Беларусь і як па-асабліваму для грузінаў бачыцца вайна ва Украіне? Думкамі дзеляцца дарадчыца Фонда Дамоў правоў чалавека з Осла і прадстаўніца Дома правоў чалавека з Тбілісі.
22.09.2022 "Гэта наш агульны еўрапейскі выклік". Беларускія праваабаронцы — на акцыі салідарнасці з Украінай
Правабаронцы розных краін зладзілі акцыю салідарнасці з Украінай — яна прайшла каля амбасады Расійскай Федэрацыі ў Вільні 21 верасня, у Міжнародны дзень міра. У акцыі прынялі ўдзел і беларускія праваабаронцы, якія жылі ва Украіне і засталі там вайну. Што яны казалі?
21.09.2022 Жыхара Магілёва асудзілі да 2,5 гадоў калоніі за жаданне ваяваць на баку Украіны
У Гомельскім абласным судзе 21 верасня вынесены прысуд жыхару Магілёва Яўгену Карпаву, які хацеў служыць у палку Каліноўскага.
20.09.2022 Рыхтуецца гучны крымінальны працэс над мазыранамі
У Гомельскі абласны суд перададзеная крымінальная справа ў дачыненні да двух жыхароў Мазыра: 34-гадовага Сяргея Плешкуна і 45-гадовага Юрыя Сельвіча.
20.09.2022 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Хто такія расійскія палітвязні? Затрыманыя па справах "аб фэйках" пасля пачатку вайны. І зняволеныя раней — напрыклад, крымскія татары. У Вільнюсе расійскія актывісты збіраюцца, каб напісаць ім лісты салідарннасці.
19.09.2022 "Быў рады, што расійскія войскі з'язджаюць": палітзняволенага Паўла Наздру асудзілі да двух гадоў калоніі за паведамленне "экстрэмісцкаму" тэлеграм-каналу пра перамяшчэнне расійскіх вайскоўцаў
15 верасня Гомельскі абласны суд вынес рашэнне па справе экаактывіста Паўла Наздры, якому выставілі абвінавачванне паводле арт. 361-4 КК "Садзейнічанне экстрэмісцкаму фармаванню".
16.09.2022 15 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму — "рэйкаваму партызану" з Віцебску
Вынесены прысуд па крымінальнай справе аб наўмысных дзеяннях, накіраваных на ўзбуджэнне нацыянальнай і іншай сацыяльнай варожасці, аб падрыхтоўцы да здзяйснення акта тэрарызму і наўмыснаму прывядзенню ў непрыдатны стан сродкаў сувязі.
08.09.2022 "Адзін з супрацоўнікаў з трыбуны сказаў, што ён таксама супраць вайны". Маналог мінчука пра затрыманне на антываенным мітынгу
"Вясна" публікуе маналог былога арыштанта пра матывы ягонага дзелу ў антываеннай акцыі пратэсту, пра эмоцыі ў момант, калі сілавік накіраваў на яго пісталет, пра забаўныя выпадкі на Акрэсціна і сэкс-работніцу на Дне міліцыі ў ізалятары.
08.09.2022 "Лічу сябе чуллівым чалавекам, люблю дапамагаць": гамяльчук даслаў "экстрэмісцкаму" рэсурсу фота і відэа расійскай вайсковай тэхнікі — 3,5 года калоніі
7 верасня Гомельскі абласны суд вынес рашэнне па справе Алега Храмых, якому інкрымінуюць: ч.1 і ч. 2 арт. 361-4 КК "Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці".
05.09.2022 За паведамленні ў тэлеграм-чатах пасля пачатку вайны гамельчука асудзілі да 6,5 гадоў калоніі
У Гомельскім абласным судом 30 жніўня да шасці з паловай гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму асудзілі Іллю Верамеева.
05.09.2022 Палітзняволенага айцішніка асудзілі да трох гадоў калоніі за перадачу фота вайсковай тэхнікі ў "Беларускі Гаюн"
У Гомельскім абласным судзе 1 верасня да трох гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму асудзілі 31-гадовага палітзняволенага digital-мастака Віктара Кулінку.
03.09.2022 "Збіраў каля Пінску звесткі аб размяшчэнні воінскіх часцей". Драгічынца асудзілі да трох гадоў калоніі
У Брэсцкім абласным судзе 1 верасня вынеслі прысуд 33-гадоваму ураджэнцу Драгічына Антону Малюгу па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса.