Навіны на тэму: палітыка
11.07.2011 АБСЕ заклікала вызваліць беларускіх палітвязняў
На штогадовай сесіі Парламенцкай Асамблеі Арганізацыі бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе 9 ліпеня ў Бялградзе ўхвалена рэзалюцыя па Беларусі.
11.07.2011 На Украіне створана аб’яднанне ў падтрымку беларускага дэмакратычнага грамадства
8 ліпеня 2011 года Рада Украіны абвясціла аб стварэнні міжфракцыйнага дэпутацкага аб’яднання ў падтрымку незалежнасці і дэмакратыі ў Беларусі, паведамляе прэс-служба Руху Салідарнасці "Разам".
08.07.2011 Праваабаронцы азнаёмілі з бягучай сітуацыяй у Беларусі ўдзельнікаў 20-й сесіі ПА АБСЕ
9 ліпеня на 20-й сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ будзе прынятая рэзалюцыя па Беларусі, асноўным аўтарам праекта якой з’яўляецца дэпутатка ад Нямеччыны Ута Цапф. Напярэдадні прыняцця рэзалюцыі спн. Цапф арганізавала брыфінг, у якім з беларускага боку бралі ўдзел Ірына Багданава, сястра палітвязня Андрэя Саннікава, старшыня Партыі БСДГ Станіслаў Шушкевіч, намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч, а таксама прадстаўнікі Камітэта Міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі - эксперт IDEA Eurasia Network Вольга Захарава і Прэзідэнт Цэнтра развіцця дэмакратыі і правоў чалавека Юрый Джыбладзэ.
06.07.2011 Праваабаронцы абмеркавалі са спецдакладчыкамі ААН сітуацыю ў Беларусі
Прадстаўнікі праваабарончых арганізацый - Беларускага Хельсінкскага камітэта, Праваабарончага цэнтра “Вясна”, Цэнтра прававой трансфармацыі, Беларускай асацыяцыі журналістаў і Камітэта абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць” - на мінулым тыдні наведалі Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека (УВКПЧ) у Жэневе.
05.07.2011 Старшыня АБСЭ заклікаў вызваліць беларускіх пратэстоўцаў
Дзейны старшыня АБСЭ, міністар замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс выказаў сур'ёзную заклапочанасьць і шкадаваньне з нагоды працягу гвалту з боку беларускіх уладаў супраць сваіх суграмадзянаў, якія мелі намер ажыцьцяўвіць свае грамадзянскія свабоды і правесьці мірныя публічныя дэманстрацыі.
01.07.2011 МЗС Латвіі накіравала Беларусі ноту пратэсту
Міністэрства замежных справа Латвіі накіравала Беларусі ноту ў сувязі з затрыманьнем журналіста Латвійскага радыё Угіса Лібіетыса. Ён быў затрыманы 29 чэрвеня ў часе акцыі маўклівага пратэсту ў Менску, а пазьней быў вызвалены.
30.06.2011 Журналістаў ВВС не пусцілі ў Беларусь
Міністэрства замежных спраў Беларусі анулявала візы журналістаў брытанскай вяшчальнай карпарацыі Бі-бі-сі Ніка Стардзі і Люсі Эш, паведамляе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.
28.06.2011 Рэйтынг “Freedom House” адзначае пагаршэньне сытуацыі ў Беларусі
Амэрыканская арганізацыя “Freedom House” апублікавала штогадовы даклад “Nations in Transit 2011”, у якім разглядаецца ступень разьвіцьця дэмакратыі ў “пераходных дзяржавах” сьвету .
22.06.2011 Сітуацыю ў Беларусі абмеркавалі ў камітэце ПАРЭ
20 чэрвеня ў Камітэце ПАРЭ па палітычных пытаньнях прайшоў "абмен думкамі" па сітуацыі ў Беларусі.
20.06.2011 Савет ААН па правах чалавека вызначыў механізмы маніторынгу і кантролю за сітуацыяй у Беларусі
17 чэрвеня на 17-й сесіі Савета ААН па правах чалавека большасцю галасоў (21 “за” пры 5 “супраць” і 19 “ўстрымаліся”) была прынятая рэзалюцыя аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
15.06.2011 У Беларусь забаранілі ўезд праваабаронцам з Расіі і Украіны
Праваабаронцы з Нарвежскага хельсінскага камітэту 15 чэрвеня апоўначы былі затрыманыя ў Менскім аэрапорце.
11.06.2011 Беларускае пытанне на "Вроцлаў Глобал Форум 2011"
Уручэннем прэміі Фрыдам Эўордс завершыўся другі дзень "Wroclaw Global Forum". Сярод лаўрэатаў праваабарончы цэнтр Вясна, Беларуская асацыяцыя журналістаў ды Свабодны тэатр. Пытанне Беларусі на "Вроцлаў Глобал Форум", гучала цягам усяго сённяшняга дня. Падрабязнасці з Вроцлава паведаміў карэспандэнт Радыё Рацыя Зміцер Косцін.
09.06.2011 Праваабарончы цэнтр "Вясна" - лаўрэат Прэміі Свабоды
250 палітыкаў, дыпламатаў і экпертаў возмуць удзел ва Вроцлаўскім Глабальным Форуме, які адбудзецца 9-11 чэрвеня ў Полшчы. Падчас мерапрыемства будуць уручаныя Прэміі Свабоды.
07.06.2011 Кропкі экстрэмума. Мінск і акраец Сусвету
У Мінску прайшоў міні-фэст дакументальнага кіно, арганізаваны Міжнароднай асацыяцыяй “Белфільм” пры ўдзеле расейскага дакументальнага парталу Frontlineсlub.ru . Гасцямі фестывалю сталі прадстаўнікі маскоўскай журналісцкай супольнасці – кінадакументаліст Валерый Балаян, вядомая журналістка Вольга Раманава і каардынатар праекта Frontline у Расіі Юрый Бурцаў.
01.06.2011 Старшыні Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве Хведару Нюньку не даюць беларускай візы
Чарговы сябра Рады па сувязях з беларусамі замежжа пры беларускім Міністэрстве культуры непажаданы ў Беларусі. Старшыня Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве Хведар Нюнька не можа атрымаць беларускую візу. Афіцыйнай прычыны ў адмове ён не атрымаў, але сітуацыя зразумелая.