Навіны на тэму: праваабаронцы
17.09.2020 "Вясна" атрымала прэстыжную польскую прэмію "Арол" імя Яна Карскага
За шматгадовую працу па абароне правоў чалавека, годнасці і дэмакратыі Праваабарончы цэнтр “Вясна” атрымаў прэстыжную польскую прэмію “Арол” імя Яна Карскага. Урачыстае ўзнагароджанне адбылося 17 верасня. Прэмію ад імя Таварыства Яна Карскага ўручыў амбасадар Рэспублікі Польшча ў Беларусі Артур Міхальскі.
17.09.2020 Заўтра – беларускае пытанне ў Савеце ААН па правах чалавека, сёння – дыскутуюць праваабаронцы
За дзень да тэрміновых дэбатаў у Савеце ААН па правах чалавека, на якіх будзе абмеркаваная сітуацыя ў Беларусі, OMCT, FIDH, "Вясна", БАЖ і Хельсінкскі Фонд па правах чалавека правялі паралельнае анлайн-мерапрыемства, каб праліць святло на масавыя парушэнні правоў чалавека.
17.09.2020 Беларусь: палітыка ў дачыненні да катаванняў і беспакаранасці - адказ Савета ААН па правах чалавека
Арышты, катаванні і жорсткае абыходжанне мелі месца з пачатку паслявыбарчых пратэстаў у Беларусі.
16.09.2020 "Злачынствам супраць чалавечнасці" назвалі праваабаронцы масавыя катаванні ў Беларусі
Віцэ-прэзідэнт FIDH, намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч 16 верасня прыняў удзел у віртуальнай прэс-канферэнцыя “Беларусь: Катаванні як мэтанакіраваная дзяржаўная палітыка”, якую праводзілі Сусветная арганізацыі супраць катаванняў (ОМСТ) і Праваабарончы цэнтр "Вясна".
09.09.2020 “На гвалт і катаванні быў загад”. Алесь Бяляцкі прааналізаваў месяц, які пражыла краіна пасля выбараў
Безумоўна, мы жадаем справядлівасці, і тое самае патрабуюць грамадзяне Беларусі. Яны патрабуюць, каб тыя, хто ўчыняў масавыя злачынствы супраць беларусаў, былі пакараныя. Патрабуюць свабодных выбараў і выхаду палітычных зняволеных на волю.
07.09.2020 "Мужчыны ў балаклавах забралі маму з дому". Суд адправіў на дапрацоўку справу эколага Ірыны Сухій
6 верасня старшыню праўлення грамадскага аб'яднання "Экадом" Ірыну Сухій забралі з кватэры яе 93-гадовай маці трое міліцыянтаў. Двое былі ў балаклавах. Родныя кажуць, у кватэры таксама правялі ператрус (або агляд). Сёння справу Ірыны, якая правяла ноч у ізалятары, разгледзелі ў судзе, матэрыялы вярнулі ў РУУС для ліквідацыі недахопаў, піша TUT.BY. Пасля суда стала вядома, што дадому яе не адпусцілі, а адправілі на Акрэсціна.
05.09.2020 Валянцін Стэфановіч — Радзе Бяспекі ААН: Мы маем справу са злачынствамі супраць чалавечнасці
Цяперашняя прэзідэнцкая выбарчая кампанія ад самага пачатку суправаджалася шматлікімі рэпрэсіямі, заявіў намеснік старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч, выступаючы 4 верасня перад Радай Бяспекі ААН, паведамляе БелаПАН.
03.09.2020 47 пацярпелых з дапамогай праваабаронцаў звярнуліся ў Камітэт супраць катаванняў
Праваабарончы цэнтр "Вясна" і Беларускі Хельсінкскі Камітэт накіравалі ў інтарэсах 47 пацярпелых на мірных акцыях пратэсту зварот у Камітэт супраць катаванняў ААН аб правядзенні расследавання па факце сістэматычнага прымянення катаванняў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
01.09.2020 Праваабаронца Валер Шчукін шпіталізаваны, ён у цяжкім стане
Як паведамляе "Радыё Свабода", апазыцыйны палітык, праваабаронца Валер Шчукін цягам двух тыдняў знаходзіцца на лячэнні ў вайсковым шпіталі ў Менску.
26.08.2020 БХК патрабуе стварыць парламенцкую камісію па расследаванні катаванняў
Беларускі Хельсінкскі камітэт звярнуўся ў Нацыянальны сход Беларусі з патрабаваннем стварыць парламенцкую камісію па расследаванні катаванняў. Таксама праваабаронцы прапануюць людзям пісьмова звярнуцца да сваіх дэпутатаў з просьбай ініцыяваць стварэнне такой камісіі.
24.08.2020 Праваабаронцы заклікаюць Спецдакладчыка ААН умяшацца ў сітуацыю з катаваннямі ў Беларусі
Праваабарончы цэнтр "Вясна", Беларускі Хельсінкскі камітэт, Сусветная арганізацыя супраць катаванняў і Міжнародная федэрацыя правоў чалавека звярнуліся да Спецыяльнага дакладчыка ААН па катаваннях, каб выказаць сваю сур'ёзную заклапочанасць і заклікаць да ўмяшання ў сувязі з жорсткім разгонам мірных дэманстрантаў пасля прэзідэнцкіх выбараў
22.08.2020 Пракуратура адмаўляецца паведамляць інфармацыю аб раненнях і смерцях на мірных акцыях пратэсту
Юрыст «Вясны» Павал Сапелка атрымаў адказ на свой зварот у пракуратуру Мінска наконт непрапарцыйнага прымянення фізічнай сілы, зброі і спецыяльных сродкаў, катаванняў і жорсткага, бесчалавечнага абыходжання супрацоўнікамі сілавых ведамстваў да затрыманым ўдзельнікам мірных акцый пратэсту. З адказу пракуратуры вынікае, што ведамства не гатова браць на сябе адказнасць за расследаванне названых фактаў.
21.08.2020 Алесь Бяляцкі: “Можна пасадзіць усю Раду, але ці вырашыць гэта пытанне агульнапалітычнага крызісу?”
20 жніўня стала вядома, што Генеральная пракуратура Беларусі распачала крымінальную справу супраць Каардынацыйнай рады, створанай для забеспячэння трансферу ўлады, па артыкуле 361 Крымінальнага кодэкса (Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы). Старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі, які ўвайшоў у склад Рады, падзяліўся меркаваннем, як гэтая справа будзе разгортвацца і якім чынам паўплыве на дзейнасць Рады.
19.08.2020 Каардынатарка валанцёраў: "Эмацыйная хваля захліснула кожнага, у каго ёсць душа і сэрца. Я толькі накіроўваю гэтую энергію"
Каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны" Марфа Рабкова распавяла, як прыйшла ў арганізацыю, на што былі накіраваныя намаганні валанцёраў у перыяд выбарчай кампаніі і якія перспектывы Службы яна бачыць у будучыні.
19.08.2020 Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязняў, затрыманых у межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках
Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі