Навіны на тэму: праваабаронцы
18.08.2020 “Вясна” працуе над пошукам зніклых падчас акцый пратэсту грамадзян. Звяртайцеся!
Праваабарончы цэнтр “Вясна” звяртаецца да ўсіх, чые блізкія ці знаёмыя зніклі ў перыяд з 9 па 13 жніўня ў Мінску або ў іншых гарадах, з просьбай паведаміць неабходную інфармацыю праваабаронцам па тэлефоне “Вясны”.
17.08.2020 Праваабаронца – Мінінфарму: Разблакуйце сайт “Вясны” і пакарайце вінаватых
Сябра Рады Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч звярнуўся ў Міністэрства інфармацыі па прычыне блакіроўкі праваабарончага сайта www.spring96.org, які прыкладна з 11 жніўня 2020 г. перастаў адчыняцца для карыстальнікаў у Беларусі.
16.08.2020 Праваабаронцы "Вясны" патрабуюць узбуджэння крымінальнай справы ў дачыненні да сілавікоў
Праваабаронцы "Вясны" звярнуліся з заявай у Генеральную пракуратуру, у якой патрабуюць неадкладнага ўзбуджэння крымінальнай справы ў дачыненні да сілавікоў, якія злоўжывалі сваімі паўнамоцтвамі пры разгоне мірных дэманстрантаў.
15.08.2020 Алег Гулак пра сустрэчу ў Парламенце: Мы данеслі пазіцыю праваабаронцаў
Сустрэча парламентарыяў з прадстаўнікамі праваабарончых беларускіх арганізацый адбылася ў Палаце прадстаўнікоў 14 жніўня.
13.08.2020 Праваабаронцы звярнуліся да Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека і тэматычных спецдакладчыкаў па сітуацыі ў Беларусі
Праваабарончыя арганізацыі Беларусі звярнуліся да Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, а таксама да шэрагу спецыяльных тэматычных дакладчыкаў па пытанні прыняцця тэрміновых мер па бягучай сітуацыі з правамі чалавека ў краіне.
12.08.2020 Мінск: Жорсткае затрыманне ўкраінскіх праваабаронцаў. У Таццяны Равякі - ператрус
На плошчы Перамогі ў Мiнску 12 жніўня супрацоўнікі амапу жорстка затрымалі украінскіх праваабаронцаў і валанцёраў дабрачыннай арганізацыі "Усход SOS" Канстанціна Рэуцкага і Яўгена Васільева.
12.08.2020 «Турму на Акрэсьціна ператварылі ў канцлягер». Праваабаронца Бяляцкі пра беспрэцэдэнтны гвалт
Старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі ў размове са Свабодай параўнаў дзеяньні сілавых органаў у дачыненьні да грамадзянаў Беларусі з генацыдам, а месцы ўтрыманьня арыштаваных — з канцлягерам.
11.08.2020 МТС блакуе тэлефон праваабаронцаў?
Напярэдадні заканчэння прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня, прадбачыўшы магчымую вялікую колькасць зваротаў ў грамадскую прыёмную ПЦ “Вясна”, сябра Рады арганізацыі, праваабронца Валянцін Стэфановіч зарэгістраваў на сваё імя абаненцкі нумар у аператара МТС.
11.08.2020 Міжнародная супольнасць аб фальсіфікацыі выбараў і маштабнае гвалт у дачыненні да ўдзельнікаў мірных пратэстаў у Беларусі
Зварот сябраў Платформы грамадзянскай салідарнасці
11.08.2020 У Барысаве затрымалі праваабаронцу "Вясны" Алега Мацкевіча
Яго затрымалі, калі ён хадзіў у выбарчую камісію атрымаць зварот па скарзе, якую раней падаваў. Супрацоўнікі міліцыі яго там і затрымалі. Цяпер ён знаходзіцца ў мясцовым РАУСе.
10.08.2020 Праваабаронцы заклікаюць спыніць затрымліваць, ужываць сілу і спецсродкі ў дачыненні да мірных грамадзян
Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі
09.08.2020 У Светлагорску затрыманая праваабаронца «Вясны» Алена Маслюкова
Светлагорскай праваабаронцы «Вясны» Алене Маслюковай 9 жніўня стала вядома, што ў мясцовым РУУС непаўнагадовы хлопец, якога затрымалі нібы за распаўсюд улётак.
08.08.2020 Заклікаем ўсе бакі да стрыманасці і непрымянення гвалту падчас мірных сходаў
Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі
07.08.2020 Праваабаронцы заклікалі супрацоўнікаў міліцыі не прымяняць гвалт і спецсродкі ў дачыненні да мірных дэманстрантаў
Старшыня Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі і віцэ-прэзідэнт FIDH, праваабаронца “Вясны” Валянцін Стэфановіч звярнуліся з відэазваротам да супрацоўнікаў унутраных органаў Беларусі з заклікам не прымяняць гвалт у дачыненні да ўдзельнікаў мірных сходаў.
07.08.2020 У Магілёве судзяць праваабаронцаў "Вясны": кожнаму Аляксандру Буракову - 10 сутак арышту
7 жніўня ў 10.30 распачаўся суд на нашым калегам, праваабаронцам і журналістам з Магілёва Аляксандрам Бураковым-старэйшым.