Навіны на тэму: сілавыя структуры
10.08.2020 Праваабаронцы заклікаюць спыніць затрымліваць, ужываць сілу і спецсродкі ў дачыненні да мірных грамадзян
Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі
08.08.2020 Заклікаем ўсе бакі да стрыманасці і непрымянення гвалту падчас мірных сходаў
Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі
08.08.2020 СК: Па справе за падзеі 14 ліпеня ў Мінску праходзіць 17 чалавек
Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, па справе па падзеях 14 ліпеня аб парушэнні грамадскага парадку ў Мінску праходзіць 17 падазраваных.
07.08.2020 Праваабаронцы заклікалі супрацоўнікаў міліцыі не прымяняць гвалт і спецсродкі ў дачыненні да мірных дэманстрантаў
Старшыня Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі і віцэ-прэзідэнт FIDH, праваабаронца “Вясны” Валянцін Стэфановіч звярнуліся з відэазваротам да супрацоўнікаў унутраных органаў Беларусі з заклікам не прымяняць гвалт у дачыненні да ўдзельнікаў мірных сходаў.
07.08.2020 Amnesty перадала ў МУС Беларусі 11 500 подпісаў з патрабаваннем выконваць правы мірных пратэстоўцаў
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International сёння, 7 жніўня, накіравала ў Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі петыцыю з заклікам да ўладаў спыніць прымяненне сілы ў дачыненні да мірных дэманстрантаў.
04.08.2020 "Паспрабаваў завесці размову "не для пратаколу": ці паеду я ў Мінск 9 жніўня, ці будуць страйкаваць шахцёры"
Ютуб-блогера Аляксандра Канановіча з Салігорску затрымалі 14 ліпеня на мясцовай плошчы, пасля чаго асудзілі на пяць сутак адміністрацыйнага арышту па арт. 23.4 КаАП. Аднак пасля скаргі на пастанову суда зацікавіліся ім, а не супрацоўнікамі АМАПу.
02.08.2020 Затрыманні ў Светлагорску і Хойніках
Увечары 1 жніўня ў Светлагорску каля раённага аддзялення міліцыі амапаўцы затрымалі мясцовых жыхароў Юлію Дудко і Арцёма Данілава, якія прыйшлі ў РАУС даведацца пра лёс затрыманых тры дні таму іх сяброў.
31.07.2020 Стварыць атмасферу страху і ўзмацніць рэпрэсіі. Стэфановіч пра баевікоў і новую справу палітвязняў
Праваабарнца “Вясны” Валянцін Стэфановіч тлумачыць, чаму вельмі насцярожана ставіцца да гісторыі з расійскімі баевікамі, і дзеліцца меркаваннем, як насамрэч звязаныя гэты дзве справа – справа баевікоў і новая справа палітвязняў.
30.07.2020 "Захаваць вопратку і асабіста ісці ў СК". Куды скардзіцца, калі пры затрыманні незаконна ўжылі сілу
TUT.BY папрасіў юрыста Праваабарончага цэнтра "Вясна" Паўла Сапелку растлумачыць, каму можна скардзіцца на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі, ці могуць фатаграфіі ў тэлефоне стаць доказам па справе, на што трэба звярнуць увагу следчага і, калі пасадзяць на суткі, як потым даказваць, што была ўжытая сіла.
29.07.2020 Пагражалі збіць і адабраць дзіця, ціснулі на шыю і пазванкі. Алена Колікава распавяла пра свае два затрыманні
Пасля вызвалення жанчына распавяла “Вясне” падрабязнасці сваіх двух затрыманняў, у прыватнасці пра псіхалагічны і фізічны ціск, які супрацоўнікі ГУБАЗіК аказвалі на яе.
29.07.2020 Лідара “Маладога фронту” сілавікі заблакавалі ў доме бацькі разам з братамі. Тэлефоны недасяжныя
Лідара “Маладога фронту” Дзяніса Урбановіча спрабуюць апытаць па факце здзяйснення крымінальнага злачынства. Сам актывіст знаходзіцца ў доме бацькі ў Лагойскім раёне.
28.07.2020 Як міліцыя парушае законы пры затрыманні мірных дэманстрантаў?
Праваабаронца Павел Сапелка прааналізаваў адказы затрыманых і пракаментаваў законнасцяў дзеянняў супрацоўнікаў праваахоўных органаў у той ці іншай сітуацыі.
28.07.2020 Amnesty International запусціла петыцыю супраць гвалту ў дачыненні да мірных дэманстрантаў у Беларусі
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International пачала збор подпісаў пад пэтыцыяй да міністра ўнутраных спраў Беларусі, якая заклікае да спынення прымянення гвалту ў дачыненні да мірных дэманстрантаў.
27.07.2020 Затрыманаму за чаргу ў symbal.by адмовілі ва ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць міліцыянтаў
Следчы камітэт адмовіў Рафіку Кенгерлі ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да міліцыянтаў АМАП Рамана Пятровіча і Ігара Цярпіцкага, а таксама ў дачыненні да УІМ АГПП МГБ УУС адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска Я. Каралёва "ў сувязі з адсутнасцю ў дзеянні складу злачынства".
22.07.2020 За што пераследуюць падпісчыкаў тэлеграм-канала "Армія з народам"?
За што і якім чынам пераследуюць іх, ці могуць прыцягваць да адказнасці толькі за факт прыналежнасці да гэтай супольнасці — разбіраемся з юрыстам Праваабарончага цэнтра» Вясна" Аляксеем Лойка.