Навіны на тэму: сілавыя структуры
16.05.2017 Тактыка дыялогу замест разгону дэманстрацый. Шведскі досвед
«Мы спыняем дзеянні, а не меркаванні». «Даць магчымасць выказацца ўсім бакам - значыць прадаставіць абарону грамадству». На гэтыя пастулаты ў сваёй працы з вулічнымі дэманстрантамі абапіраюцца сілы правапарадку ў Швецыі. Там для забеспячэння канстытуцыйных правоў і абароны ўдзельнікаў публічных маніфэстацыяў працуюць адмыслова навучаныя супрацоўнікі Дыялогавай паліцыі, з якімі давялося сустрэцца беларускім праваабаронцам.
16.05.2017 МУС не ўбачыў доказаў пакутаў маці памёрлага ў СІЗА Ігара Пцічкіна
"У турме загубілі майго сына. Якія яшчэ доказы патрэбныя ад мяне, як можна вымераць маё гора і слёзы?" – з болем у голасе распавядае маці Жанна Пцічкіна.
10.05.2017 Пасля збіцця падчас акцыі 25 сакавіка здароўе Валерыя Шчукіна значна пагоршылася
Пасля выпіскі з ваеннага шпіталя вядомы беларускі праваабаронца Валерый Шчукін знаходзіцца дома, але з кватэры ўжо практычна не выходзіць.
21.04.2017 Аналітычны агляд па затрыманнях у Мінску ў сакавіку 2017 года (інфаграфіка)
З 27 сакавіка па 13 красавіка 2017 года Праваабарончым цэнтрам “Вясна” было сабрана і апрацавана 130 анкет ад асобаў, правы якіх былі парушаныя ў сувязі з выказваннямі імі меркавання і ажыццяўленнем права на мірны сход.
19.04.2017 #БезПраваНаРасправу: «Я разумеў, што магу застацца без рукі, проста стаць інвалідам»
У Праваабарончы цэнтр "Вясна" звярнуўся Павел Кірлік, якога двое сутак збівалі і катавалі ў ГАМ №1 Маскоўскага раёна г. Мінска.
12.04.2017 Раман Мішчанка: "Тройчы ўдарылі галавой аб сценку. Па гуках чуў, што шмат каго так”
Mspring.online публікуе маналог маладога магілёўца Ромы Мішчанкі, які прыехаў 25 сакавіка ў Менск на акцыю пратэсту, але замест гэтага атрымаў 15 сутак арышту, 6 гадзін са звязанымі рукамі і здзекі ад міліцыянтаў.
11.04.2017 Мінгарсуд пакідае ў сіле рашэнні па сфабрыкаваных "адміністратыўках", патураючы свавольству міліцыі
Студэнт Раман Юрэня, які ўзяўся абскардзіць у Мінгарсудзе пастанову па сфабрыкаванай міліцыяй справе ў выніку яго затрымання 26 сакавіка, абураны не столькі сумай штрафу, досыць вялікай для студэнта з рэгіёну, колькі адсутнасцю магчымасці знайсці абарону ў судзе ад міліцэйскага свавольства.
07.04.2017 Статуя паліцэйскага каштоўнасьцю не зьяўляецца. Касінерава за “хуліганства” прыцягваюць упершыню
Праваабаронца “Вясны” Наста Лойка пракамэнтавала «Свабодзе» заяву начальніка Менскай міліцыі Аляксандра Барсукова па справе Вячаслава Касінерава, указаўшы на фактычныя памылкі.
05.04.2017 Баранавічы: Ператрусы ў Чарнавусаў - канфіскаваная аргтэхніка
Супрацоўнікі міліцыі праводзяць ператрусы ў баранавіцкіх актывістаў Чарнавусаў. Што шукаюць – пакуль невядома. Пра гэта паведаміў праваабаронца Сяргей Гоўша.
31.03.2017 Прызначаная чарговая праверка дзеянняў АМАПа пры жорсткім затрыманні Дзмітрыя Серады
У дачыненні да дзеянняў супрацоўнікаў АМАПа, якія жорстка затрымалі мінскага ўрача Дзмітрыя Сераду ў жніўні мінулага года, прызначаная чарговая праверка. Пра гэта сказана ў адказе з пракуратуры Мінска на яго скаргу, датаваным 23 сакавіка. Копію адказу за подпісам начальніка аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства УСК па Мінску Алега Кандарэвіча Серада змясціў у "Фэйсбуку", паведамляе БелаПАН.
30.03.2017 Актывістаў выкрадаюць з ІЧУ пасля адбыцця арышту
Пасля адбыцця арышту за ўдзел у акцыях пратэсту незаконна асуджаных актывістаў выкрадаюць з ІЧУ, каб іх не змаглі сустрэць журналісты, сябры і блізкія.
26.03.2017 Міліцыя аказвае ціск на збітага ў “Вясне” назіральніка
26 сакавіка Аляксею Лойку, які знаходзіцца ў бальніцы хуткай дапамогі, патэлефанавалі з Першамайскага РУУСа і прапанавалі забраць заяву аб збіцці амапаўцамі падчас уварвання ў офіс “Вясны”.
24.03.2017 Полацк: Ператрус у офісе Свабоднага прафсаюза
Увечары 24 сакавіка ў офісе Свабоднага прафсаюза на "Полацкшкловалакно" адбываецца ператрус.
23.03.2017 Оршу "трасуць" таксама
У Оршы актывістаў выклікаюць позвамі на 25 сакавіка ў рэгіянальнае аддзяленне Следчага камітэту.
23.03.2017 Гродзенскіх журналістаў масава выклікаюць у міліцыю перад 25 сакавіка
Прадстаўнікі праваахоўных органаў Гродна запрашаюць незалежных журналістаў "на размову". Сярод выкліканых праз тэлефон — журналісты Віктар Парфёненка, Андрэй Мялешка, Аляксандр Саенка, Вольга Корсун, Руслан Кулевіч.