Навіны на тэму: свабода слова
17.06.2020 Журналістаў «Белсату» затрымалі ў Салігорску
Журналісты «Белсату» Аляксандр Баразенка і Галіна Абакунчык затрыманыя пасля жывога эфіру ў Салігорску.
17.06.2020 Беларускі ўрад адказаў Камітэту ААН на скаргу мінскага музыкі
Беларускія ўлады адрэагавалі на індывідуальнае паведамленне мінскага музыкі Дзмітрыя ў Камітэт па правах чалавека ААН. Музыка паскардзіўся ў ААН на ўмяшальніцтва беларускіх уладаў у свабоду творчага выказвання меркавання.
16.06.2020 Пад Пухавічамі затрымалі блогера Сяргея Пятрухіна
Блогера, аўтара каналаў "Народны рэпарцёр" і "Youtube-дэпутаты" Сяргея Пятрухіна затрымалі днём 16 чэрвеня.
12.06.2020 Ганне Севярынец не працягнулі кантракт у гімназіі. Праз ідэалогію
Ганна Севярынец працуе ў Смалявіцкай раённай гімназіі. Кажа, што дачыненьні з кіраўніцтвам заўсёды былі добрыя.
11.06.2020 "Саюз беларускіх пісьменнікаў": Гэта неабгрунтаваныя рэпрэсіі ў дачыненні да ўдзельнікаў мірнага пратэсту
Рада "Саюза беларускіх пісьменнікаў" прыняла заяву ў сувязі з пагаршэннем сітуацыі са свабодай слова ў Беларусі. Яны гэта звязваюць з чарговымі кадравымі перастаноўкамі ў беларускім урадзе.
10.06.2020 Праваабаронца Аляксандр Буракоў патрабуе ўзбудзіць крымінальную справу супраць міліцыянтаў
Журналіст і праваабаронца з Магілёва Аляксандр Буракоў звярнуўся ў пракуратуру з заявай аб узбуджэнні крымінальнай справы ў адносінах да супрацоўнікаў міліцыі, якія праводзілі яго затрыманне і складалі на яго адміністрацыйныя пратаколы.
09.06.2020 За межамі сумлення і закона: Як гомельская міліцыя без дай прычыны “палюе” на журналістку
Журналістка-фрылансер, сябра ГА "БАЖ" Ларыса Шчыракова з Гомеля звярнулася з заявай у пракуратуру. Яна хоча высветліць, на якой падставе і з якой нагоды супрацоўнікі міліцыі дэманстратыўна дзяжураць каля яе прыватнага дома.
08.06.2020 СК пачаў выклікаць на допыт людзей, якія ахвяравалі на расследаванні Сяргея Сацука
Людзі, якія ахвяравалі свае сродкі на падтрымку журналісцкіх расследаванняў Сяргея Сацука, пачалі звяртацца па дапамогу, бо іх выклікаюць у СК для допыту. Аб гэтым паведамляе "Ежедневник".
28.05.2020 Убачыла свет кніга пра легендарнага Кіма Хадзеева. Запрашаем на прэзентацыю!
Маем цікавую падзею! Выдалі кнігу-дакумент «Бязродны касмапаліт» Кім Хадзееў ды іншыя»
26.05.2020 У Шаркаўшчыне за "апытанку" аштрафавалі журналіста Лупача
У Шаркаўшчыне суддзя Аксана Табола аштрафавала журналіста Змітра Лупача за супрацу з «Белсатам». Пратакол на Змітра Лупача паводле артыкула 22.9 КаАП (парушэнне заканадаўства аб СМІ) склалі 15 траўня за сюжэт 23 красавіка пра сітуацыю з каранавірусам у Шаркаўшчыне.
25.05.2020 Журналіст Аляксандр Буракоў-малодшы на волі!
Пасля адбыцця пакарання 10-ю суткамі арышту з ізалятара часовага ўтрымання УУС Магілёўскага аблвыканкама выйшаў на волю магілёўскі журналіст і праваабаронца Аляксандр Буракоў-малодшы.
20.05.2020 Блогера Сяргея Ціханоўскага нечакана адпусцілі з гомельскага ізалятара
Блогера Сяргея Ціханоўскага, які быў запар асуджаны на 45 сутак арышту, вызвалілі з ізалятара часовага ўтрымання ў Гомелі. Як паведамляе праваабаронца "Вясны" Леанід Судаленка, міліцыянты вывезлі блогера ў горад і проста адпусцілі на вуліцу.
20.05.2020 У Гомелі журналістаў-фрылансераў пакаралі буйнымі штрафамі за апытанне студэнтаў аб неабходнасці каранціну
Суд Цэнтральнага раёна Гомеля 19 траўня разгледзеў адміністрацыйныя справы журналістаў-фрылансераў Ларысу Шчыракову і Андрэя Толчына. Пратаколы былі складзеныя на іх міліцыяй па артыкулу 22.9 КаАП (незаконны выраб прадукцыі СМІ).
19.05.2020 Еўрасаюз патрабуе неадкладна вызваліць затрыманых у Беларусі журналістаў
У Еўрапейскім саюзе запатрабавалі "неадкладна вызваліць" пяць журналістаў, затрыманых і асуджаных у Беларусі да адміністрацыйнага арышту на мінулым тыдні.
12.05.2020 Магілёў і Бабруйск: суды над журналістамі і актывістамі. Усіх адправілі на суткі
"Вясне" стала вядома, што суд над журналістам БелаПАН Алесем Асіпцовым прызначаны ў судзе Кастрычніцкага раёна на 9:30. Аб'явілі, што на судзе можа прысутнічаць толькі тры чалавекі. Ад адваката Алесь Асіпцоў адмовіўся.