Навіны на тэму: свабода слова
12.05.2020 БАЖ патрабуе вызваліць калег і перагледзець адміністрацыйныя справы
Беларуская асацыяцыя журналістаў выступіла з заявай, у якой патрабуе вызваліць калег і перагледзець іх адміністрацыйныя справы.
11.05.2020 Суды над актывістамі праходзяць на Берасцейшчыне, у Лідзе, Мазыры і Жлобіне
11 траўня па ўсёй краіне праходзяць суды над удзельнікамі акцый па “кармленні галубоў” ці сустрэч з блогерам Сяргеем Ціханоўскім. У 12 гарадах краіны судзяць актывістаў, журналістаў, праваабаронцаў і простых удзельнікаў сустрэч каналу “Краіна для жыцця”.
08.05.2020 Затрыманы праваабаронца «Магілёўскай вясны» Аляксандр Буракоў
Міліцыя затрымала журналіста і праваабаронца «Магілёўскай вясны» Аляксандра Буракова. У дачыненні да яго складзены пратакол па артыкуле 23.34 КаАП за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі пратэсту.
07.05.2020 Чарговы штраф за супрацу з «Белсатам»
Аператара-фрылансера з Магілёва Міхаіла Аршынскага 7 траўня судзілі па ч.2 арт. 22.9 КаАП («Незаконны выраб прадукцыі СМІ») за чарговы сюжэт на тэлеканале «Белсат».
07.05.2020 Блогер Сяргей Пятрухін змешчаны ў берасцейскі ізалятар да суда
Youtube-блогер Сяргей Пятрухін (“Народны рэпарцёр”, “Youtube-дэпутаты”) затрыманы і знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Ленінскага раёна Брэста. Пра гэта дзяжурны ІЧУ паведаміў праваабаронцу “Вясны” Уладзіміру Вялічкіну. Максімальны тэрмін, які можа Пятрухін правесці да суда ў із
06.05.2020 Пераслед блогераў: Затрыманы Сяргей Ціханоўскі і Сяргей Пятрухін
Пасля двух дзён пераследу на дарогах Беларусі міліцыя затрымала youtube-блогера, аўтара канала “Страна для жизни” Сяргея Ціханоўскага. Гэта адбылося на кальцавой дарозе каля Магілёва.
05.05.2020 Блогера Сяргея Ціханоўскага на дарогах краіны пераследуе міліцыя
Youtube-блогера, аўтара канала “Страна для жизни” Сяргея Ціханоўскага пераследуе міліцыя. На аўтадоме Ціханоўскі разам з падпісантамі ездзіць па розных гарадах Беларусі і здымае сюжэты аб праблемах людзей. Чацвёртага траўня, падчас такой паездкі, ДАІ і міліцыянты на розных падставах некалькі разоў спынялі аўтадом і шукалі блогера.
05.05.2020 БНТУ напісаў заяву ў міліцыю на заснавальніка Telegram-канала «Отчислено»
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт падаў заяву ў міліцыю на заснавальніка папулярнага Telegram-канала «Отчислено» (66 тыс. падпісантаў).
04.05.2020 "Медыя ў Беларусі 2020": Усведамленне СМІ як медыябізнэсу — галоўнае дасягненне апошніх пяці гадоў
Журналісты ўсіх навінавых медыя павінны мець роўны і поўны доступ да грамадска значнай інфармацыі, а дзяржаве неабходна забяспечыць для СМІ розных формаў уласнасці роўныя ўмовы.
01.05.2020 На незалежнага журналіста Зміцера Лупача склалі чарговы пратакол
На журналіста-фрылансера з Глыбокага Зміцера Лупача 30 красавіка міліцыянты склалі чарговы адміністрацыйны пратакол за супрацу з тэлеканалам “Белсат”.
30.04.2020 Прапановы па канцэпцыі Закона аб доступе да інфармацыі аб дзейнасці судоў накіраваныя ўладам
Шэраг няўрадавых арганізацый Беларусі накіравалі ўладам сумесныя прапановы па канцэпцыі Закона Рэспублікі Беларусь “Аб доступе да інфармацыі аб дзейнасці судоў агульнай юрысдыкцыі”.
21.04.2020 "Рэпарцёры без межаў": Каранавірусны крызіс пагоршыў сітуацыю са свабодай слова
Існуе выразная карэляцыя паміж ціскам на свабоду сродкаў масавай інфармацыі ў адказ на пандэмію каранавірусу і рэйтынгам краіны ў штогадовым індэксе свабоды слова, апублікаваным на днях праваабарончай арганізацыяй "Рэпарцёры без межаў".
21.04.2020 Гомельскую журналістку Ларысу Шчыракову зноў хочуць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці
Журналістка-фрылансерка з Гомеля Ларыса Шчыракова атрымала па пошце новы пратакол за парушэнне артыкула 22.9 КаАП (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ). Аднак у ім не пазначана, якое менавіта супрацьпраўнае дзеянне яна зрабіла.
20.04.2020 Камітэт па абароне журналістаў заклікае падпісаць петыцыю, каб вызваліць усіх зняволеных журналістаў
У разгар пандэміі COVID-19 Камітэт па абароне журналістаў (CPJ) заклікае ўсе ўрады вызваліць усіх журналістаў з турмаў, піша Беларуская асацыяцыя журналістаў.
20.04.2020 Камітэт ААН разгледзіць скаргу беларускага музыкі
Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў індывідуальнае паведамленне вакаліста музычнай групы аб умяшальніцтве беларускіх уладаў у свабоду творчага выказвання меркавання.