Навіны на тэму: свабода слова
18.05.2018 У Дуброўне прайшлі ператрусы ў кватэры актывіста АГП і ў доме яго маці
У кватэры актывіста Аб'яднанай грамадзянскай партыі Міхаіла Чамуракі 4 траўня прайшоў ператрус, у выніку якога канфіскаваны ноўтбук і сыстэмны блок кампутара. Адначасова супрацоўнікі міліцыі апісалі маёмасць у доме, дзе пражывае маці актывіста.
18.05.2018 Новы рэкорд Кастуся Жукоўскаўга: пятая за тыдзень позва
Гомельскі журналіст Кастусь Жукоўскі атрымаў ад праваахоўнікаў ужо пятую за тыдзень позву. Апошняя — выклік у якасці асобы, супраць якой вядзецца адміністрацыйны працэс па неназванай адміністрацыйнай справе.
14.05.2018 Аршанца затрымалі за адзіночны пікет і асудзілі ў той жа дзень
Каля помніка Леніна ў цэнтры Оршы прайшоў адзіночны пікет "Па 500 тут няма", паведамляе Аршанскі рэгіянальны партал.
14.05.2018 Паўла Мажэйку аштрафавалі за інтэрв'ю 25 сакавіка
Вядомага незалежнага журналіста, былога палітвязня Паўла Мажэйка аштрафавалі на 35 базавых велічыняў за супрацоўніцтва з тэлеканалам "Белсат".
08.05.2018 У Мінску за дзень журналістаў аштрафавалі адразу шэсць разоў
7 траўня суд Цэнтральнага раёна г. Мінска разглядзеў шэсць адміністрацыйных спраў супраць журналістаў "Белсат" па арт. 22.9 КаАП Рэспублікі Беларусь.
02.05.2018 Еўрапейская федэрацыя журналістаў выступіла з заявай салідарнасці з беларускімі калегамі
Напярэдадні Сусветнага дня свабоды прэсы Еўрапейская федэрацыя журналістаў (EFJ) апублікавала заяву салідарнасці з журналістамі ў Беларусі, якія церпяць пераслед.
27.04.2018 Салігорск: затрымалі журналістак, якія супрацоўнічаюць з "Белсатам"
27 красавіка каля будынка Салігорскага раённага суда супрацоўнікі міліцыі заўважылі журналістак з тэлекамерай, і вырашылі праверыць іх дакументы.
24.04.2018 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Падзея”: У Гомелі адкрылася фотавыстава “Лісты палітвязняў: ад 1996 году да нашых дзён”. “Каментар эксперта”: Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэй Палуда дзеліцца ўражаннямі ад круглага стала “Прававыя аспекты адмены смяротнага пакарання ў Рэспубліцы Беларусь”.
24.04.2018 Светлагорск: Ларысу Шчыракову судзяць за Якімаву Слабаду
Суд Светлагорскага раёна разглядае адміністрацыйную справу журналісткі-фрылансера Ларысы Шчыраковай, якую вінавацяць па арт 22.9 КаАП, за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ.
23.04.2018 Глыбокае: Фрылансер-журналіст у чацвёрты раз у гэтым годзе пакараны штрафам
Глыбоцкі раённы суд прысудзіў 35 базавых велічынь штрафу незалежнаму журналісту Змітру Лупачу.
21.04.2018 Заява з’езду БАЖ адносна зменаў заканадаўства аб СМІ
Беларуская асацыяцыя журналістаў выступіла з заявай адносна прынятага ў першым чытанні законапраекта, які нясе сур'ёзныя змены ў заканадаўства аб СМІ.
19.04.2018 "Рэпарцёры без межаў": Заклікаем беларускія ўлады перагледзець драконаўскія папраўкі
Міжнародная арганізацыя “Рэпарцёры без межаў” заклікала беларускія ўлады перагледзець драконаўскія папраўкі ў закон аб СМІ, якія выклікаюць глыбокую заклапочанасць, і ўзяць да ўвагі прапановы з боку медыйнай супольнасці.
19.04.2018 Палата прадстаўнікоў ухваліла зьмены ў закон аб СМІ, якія абмяжоўваюць свабоду слова ў інтэрнэце
Законапраект прыняты ў першым чытаньні, дакладчыкам выступіў міністар інфармацыі Беларусі Аляксандар Карлюкевіч.
18.04.2018 На тыя ж самыя граблі: на фрылансера склалі пратакол за стрым у Фэйсбуку
Журналіст-фрылансер з Гомеля Кастусь Жукоўскі, атрымаў па пошце пратакол за нібыта «незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ».
11.04.2018 Суд у Берасці задаволіў скаргу Кабанава і Пятрухіна, штраф адменены, а фэйсбук па-ранейшаму - не СМІ
Брэсцкі абласны суд разгледзеў 11 красавіка скаргі блогераў Аляксандра Кабанава і Сяргея Пятрухіна на пастанову суда Пінскага раёна, які вынес рашэнне пакараць іх штрафам у памеры 40 базавых велічыняў кожнага.