Навіны на тэму: свабода слова
19.04.2016 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
"Асоба": Ева Гукалава, кіраўніца і стваральніца арганізацыі дапамогі перасяленцам “Станцыя Харкаў”. Летась беларускія валанцёры цягам некалькіх месяцаў прымалі актыўны ўдзел у працы гэтай арганізацыі дапамогі ўцекачам . "Па-за межамі" : У Азербайджане выйшаў на свабоду праваабаронца Інтыгам Аліеў.
15.04.2016 Гомельскіх фрылансераў пакаралі буйнымі штрафамі, прычым Ларысу Шчыракову — за сюжэт, які яна не рабіла
У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 15 красавіка адбыўся разгляд адміністрацыйных пратаколаў, складзеных міліцыяй у дачыненні журналістаў-фрылансераў Кастуся Жукоўскага і Ларысы Шчыраковай. Іх абвінавацілі ў парушэнні артыкула 22.9 КаАП – незаконны выраб прадукцыі СМІ.
13.04.2016 У Светлагорску міліцыя з ужываннем фізічнай сілы затрымала журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага (фота)
У Светлагорску 13 красавіка прыкладна ў 14.00 быў затрыманы міліцыяй з ужываннем фізічнай сілы гомельскі журналіст-фрылансер Кастусь Жукоўскі. Пра гэта паведаміла відавочца падзеяў, жыхарка Светлагорску Алена Маслюкова.
13.04.2016 Міліцыянт склаў пратакол на журналістку за чужы матэрыял
Журналістку вінавацяць у тым, што яна, нібыта, вырабіла, матэрыял, які тычыўся візіта прадстаўніка ААН па справах уцекачоў Бушардзі ў Гомельскай абласной арганізацыі таварыства Чырвонага крыжа.
13.04.2016 Тэлеканал АНТ “вынес прысуд” у справе Юлі Балыкінай да суда. Што адкажа на гэта міністр інфармацыі?
Пасля прагляду сюжэта на АНТ, у якім вядучы назваў абвінавачанага забойцам да вынясення прысуду, праваабаронца Андрэй Палуда звярнуўся да міністра інфармацыі Беларусі Ліліі Ананіч.
12.04.2016 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
"Каментар эксперта": Юрыст Асамблеі дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў Беларусі Юры Чаусаваў распавёў пра становішча ў галіне рэгістрацыі некамерцыйных прыватных арганізацый. "Асоба": Таццяна Буланава першая жонка асуджанага да смяротнага пакарання Генадзя Якавіцкага.
06.04.2016 У Нароўлі міліцыя затрымала журналістаў
3 красавіка журналіста-фрылансера Алеся Залеўскага, відэааператара, кіроўцу і галоўнага героя рэпартажу Івана Віткоўскага затрымала міліцыя. Некалькі гадзінаў яны правялі ў Нараўлянскім РАУСе.
05.04.2016 Гомель: суд пакараў журналістку-фрылансера Ларысу Шчыракову штрафам у памеры 25 базавых велічынь
5 красавіка суддзя Тамара Застаўнецкая вынесла рашэнне аб пакаранні штрафам у памеры 25 базавых велічынь журналіста-фрылансера Ларысу Шчыракову. Яе абвінавацілі ў парушэнні артыкула 22.9 КаАП (незаконны выраб прадукцыі СМІ, праца без акрэдытацыі на замежнае СМІ).
05.04.2016 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
"Каментар эксперта": Зміцер Салаўёў пра новыя шляхі ўзаемадзеяння беларускіх ды ўкраінскіх праваабаронцаў у межах сумесных праектаў адвокасі. "Асоба": Праваабаронца Андрэй Палуда, які сачыў за ходам працэсу па справе Івана Куляша ў Вярхоўным судзе распавёў некаторыя акалічнасці гэтай справы.
04.04.2016 Журналіст-фрылансер Кастусь Жукоўскі можа пазбавіцца маёмасці, калі не сплоціць у час штрафы за прафесійную дзейнасць
Журналіст-фрылансер Кастусь Жукоўскі атрымаў па пошце пастанову аб узбуджэнні выканаўчай вытворчасці ад судовага выканаўцы аддзелу прымусовага выканання Цэнтральнага раёна Гомеля Тамары Лабезнікавай.
29.03.2016 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
"Каментар эксперта": Юрыст Асамблеі НДА Юры Чаўсаў распавёў пра становішча ў галіне рэгістрацыі некамерцыйных прыватных арганізацый у Беларусі. "Па-за межамі" : 28 сакавіка ў Азербайджане выйшаў на свабоду праваабаронца Інтыгам Аліеў - турэмны тэрмін у 7,5 гадоў яму заменены на ўмоўны.
28.03.2016 Праваабаронца з Гомеля патрабуе ад “Белорусской военной газеты” абвяржэння
Гомельскі праваабаронца, сябра ГА “БАЖ” Леанід Судаленка звярнуўся да галоўнага рэдактара “Белорусской военной газеты” з патрабаваннем абвергнуць звесткі, распаўсюджаныя пра яго 10 сакавіка ў артыкуле “Кому выгодно порочить белорусскую армию?”
24.03.2016 У Рэчыцы міліцыя затрымала журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага
У Рэчыцы 24 сакавіка каля 16.00 міліцыя затрымала гомельскага журналіста фрылансера Кастуся Жукоўскага. Па яго словах, каля мясцовага Дому быту ён праводзіў апытанку насельніцтва наконт іх адносін да выразу Кастуся Каліноўскага «Не народ для ўраду, а ўрад для народу».
24.03.2016 Вярхоўны не задаволіў скаргу журналісткі Таццяны Смоткінай
У ліпені мінулага года Таццяна Смоткіна была аштрафаваная на 4,5 мільёны рублёў паводле артыкула 22.9 КаАП: Глыбоцкі райсуд прызнаў яе вінаватай у незаконным вырабе прадукцыі СМІ і працу без акрэдытацыі на замежнае выданне.
22.03.2016 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
"Падзея": 12-21 сакавіка прайшоў агульна еўрапейскі Тыдзень супраць расізму. Беларускія праваабаронцы далучыліся да гэтай ініцыятывы шэрагам мерапрыемстваў, накіраваных на барацьбу з праявамі дыскрымінацыі. "Асоба": Праваабаронца з Магілёва, кіраўнік мясцовай філіі ПЦ "Вясна" Аляксей Колчын.