Навіны на тэму: свабода слова
08.06.2016 Акцябрскі: актывіст задаў пытанне ідэолагу і атрымаў за гэта праз суд штраф
Суд Акцябрскага раёна аштрафаваў мясцовага актывіста, адміністратара суполкі «Рудабельская паказуха» Андрэя Павука на 2,1 мільёна рублёў (10 базавых велічынь) па абвінавчанні ў парушэнні артыкула 9.2 КаАП (паклёп).
06.06.2016 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
“Асоба”: Кіраўнік Віцебскай філіі праваабарончага цэнтра “Вясна” Леанід Свецік; “Падзея”: 2 чэрвеня ў Мінску адбылася прэзентацыя зборніка “Люстрацыя для Беларусі”, падрыхтаванага аднайменнай грамадскай ініцыятывай.
27.05.2016 Міністэрства інфармацыі блакуе сайт “Вясны”
Наведвальнікі сайта spring96.org, якія працуюць у дзяржаўных установах, ад сённяшняга дня не змогуць адчыніць інфармацыйны рэсурс Праваабарончага цэнтра “Вясна”.
20.05.2016 Баранавіцкі райвыканкам адмовіў незалежнай газеце «Intex-press» у акрэдытацыі
Рэдакцыя «Intex-press» звярнулася ў райвыканкам з просьбай акрэдытаваць карэспандэнта Юлію Івашка. Аднак райвыканкам у лісце за подпісам намесніка старшыні Аляксандра Грыцкевіча ад 16 мая адказаў адмовай.
20.05.2016 Шведа судзілі за раздачу газет
19 траўня адбыўся працяг суда па справе Аляксандра Шведа, фактычна за раздачу газет "Салідарнасць" каля прахадной завода ў Слоніме.
11.05.2016 Алег Груздзіловіч: Мы нагадвалі грамадству пра палітвязняў, пакуль іх не вызвалілі
Да Сусветнага дня свабоды прэсы сайт baj.by падрыхтаваў гісторыі калег пра тое, як іх праца дазволіла змяніць рэчаіснасць у лепшы бок – дапамагла заўважыць і вырашыць жыццёвую праблему, паўплываць на рашэнні ўладаў.
10.05.2016 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
"Каментар": Былы асуджаны Андрэй Князькоў пасля атрымання вытворчай траўмы ў калоніі звярнуўся па афармленне працоўнай пенсіі па інваліднасці. "Асоба": актывістка Катрын Ненашева, адна з арганізатараў выставы {НЕ МІР} ў межах міратворчага тыдня "Рухі да міру", распавяла пра сувязь акцыянізму ды правоў чалавека.
05.05.2016 Міністэрства інфармацыі: з супрацоўнікамі тэлеканала “АНТ” праведзена дадатковая тлумачальная гутарка
Праваабаронца Андрэй Палуда днямі атрымаў адказ з Міністэрства інфармацыі на свой зварот да Ліліі Ананіч.
03.05.2016 Да праверкі гомельскага журналіста Кастуся Жукоўскага падключыліся падатковыя інспектары
Гомельскі журналіст-фрылансер Кастусь Жукоўскі атрымаў патрабаванне ад Інспекцыі міністэрства па падатках і зборах па Цэнтральнаму раёну Гомеля даць тлумачэнні адносна крыніц даходу за пяць прайшоўшых год.
03.05.2016 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
"Падзея": З 1 па 9 траўня моладзевыя Праваабарончая Група-Беларусь праводзіць міратворчы тыдзень "Рухі да Міру". Фокус дзеянняў тыдня - розныя мірныя практыкі выражэння сваёй міратворчай пазіцыі. "Час выбараў": Праваабаронцы адзначаюць, што большасць рэкамендацый АБСЕ Цэнтрвыбаркам не былі ўлічаны наогул.
02.05.2016 Журналістку Александрыну Глаголеву будуць судзіць за фатаграфаванне пікета
Журналістку «Бобруйского курьера», якая фатаграфавала прафсаюзны пікет, вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі.
26.04.2016 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
"Каментар": Сёлета фрылансера Кастуся Жукоўскага ўжо сёмы раз пакаралі штрафам за супрацу з "Белсатам". Пасля суду на знак пратэсту Кастусь Жукоўскі зашыў сабе рот. "Асоба": Гарадзенскі праваабаронца, журналіст, пісьменнік Віктар Сазонаў.
25.04.2016 Cкончыўся чарговы тэрмін праверкі наконт збіцця Дабравольскага
Сёння ў чарговы раз скончыўся тэрмін, адведзены Следчаму камітэту на праверку з нагоды збіцця супрацоўнікамі міліцыі журналіста TUT.BY Паўла Дабравольскага.
22.04.2016 “Крычаўскае жыццё” так і не выбачылася перад сваімі падпісчыкамі
Рэдакцыя крычаўскай раённай газеты “Крычаўскае жыццё” да гэтага часу не надрукавала выбачэнняў перад сваімі падпісчыкамі і не змясціла інфармацыю, што яны могуць атрымаць кампенсацыю за нявыйшаўшыя нумары газеты, падаўшы адпаведныя заявы.
20.04.2016 Брэст: суд прызнаў дзве кнігі Зянона Пазняка экстрэмісцкай літаратурай
20 красавіка суддзя Маскоўскага раёна Брэста Таццяна Гаргадзе задаволіла заяву Брэсцкай мытні і прызнала кнігі “Добрая фатаграфія” і “Абарона Курапатаў. Народны мемарыял” экстрэмісцкай літаратурай.