Навіны на тэму: апазіцыя
22.02.2012 Супрацоўнікі КДБ папярэдзілі рэдактара сайта «Свабодны рэгіён»
Супрацоўнікі КДБ запрасілі на неафіцыйную сустрэчу галоўнага рэдактарам сайта «Свабодны Рэгіён» Яўгена Парчынскага. Нагадалі актывісту пра існаванне ў Крымінальным кодэксе артыкулаў аб дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь у публікацыях, аўдыё, відэа матэрыялах.
20.02.2012 Польская салідарнасць з Іванам Шылам
Першым за маладзёна заступіўся польскі еўрадэпутат Марэк Мігальскі, які накіраваў міністру замежных спраў Польшчы Радаславу Сікорскаму і амбасадару Польшчы ў Беларусі Лешэку Шарэпку лісты з заклікам паўплываць на вызваленне маладафронтаўца.
15.02.2012 Уладзімір Няпомняшчых дабіваецца, каб суд прызнаў, што ён не лаяўся матам
Суд прыняў пастанову: спыніць адміністрацыйную справу ў дачыненні Уладзіміра Няпомняшчых за «брудную лаянку» ў сувязі з недаказанасцю яго віны. Разам з тым, актывіст даводзіць, што не здзяйдсняў правапарушэнне, і таму фармуліроўка суда павінна была гучаць як «з-за адсутнасці ў дзеяннях складу правапарушэння».
15.02.2012 Дэпутаты апраўдваюцца за папраўкі у Закон аб масавых мерапрыемствах
Ці не галоўнае пытанне, якое ставілася брэсцкімі актывістамі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” на сустрэчы з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Ганнай Анішчук і Ларысай Багдановіч, тычылася прынятых беларускім парламентам паправак у Закон аб масавых мерапрыемствах.
14.02.2012 У бабруйскай актывісткі супрацоўнік міліцыі ўзяў тлумачэнні
У другой палове дня 13 лютага да бабруйскай актывісткі кампаніі “Гавары праўду” Валянціны Глухавай завітаў капітан міліцыі. Супрацоўнік праваахоўных органаў спрабаваў даведацца, чаму яна збірала подпісы гараджан за абсталяванне прыпынку “Інфекцыйная бальніца” і перанос пешаходнага пераходу ў горадзе.
09.02.2012 Пракуратура абвяргае наяўнасць “чорных спісаў” (дакумент)
У мінулым месяцы галоўны рэдактар “Бабруйскага кур’ера” Анатоль Санаценка напісаў скаргу ў пракуратуру. Ён прасіў патлумачыць яму частыя візіты міліцыянтаў і наяўнасць “чорнага спіса”, у які ўваходзяць мясцовыя незалежныя журналісты і грамадскія актывісты.
08.02.2012 Раёнкі справе масавага шальмавання верныя
Мяркуючы па публікацыях, час ад часу якія з'яўляюцца ў раённых друкаваных СМІ, масавае друкаванае шальмаванне апазіцыі не з'яўляецца выпадковым. Упершыню гэтую тэндэнцыю можна было выявіць яшчэ ў красавіку мінулага года, калі рэгіянальныя вертыкальныя СМІ «ціснулі» Паўла Шарамета.
31.01.2012 “Чаго мы хочам дасягнуць?”
“Нас вядзе сьвятло ідэй, запаленае яшчэ ў далёкіх 1960-ых бясстрашным Андрэем Сахаравым: дэмакратычная выбарчая сістэма, плюралізм меркаваньняў, свабода слова, незалежная судовая ўлада, павага да правоў чалавека. Усё гэта падставовыя рэчы, скажаце вы, але на жаль, яны адсутнічаюць у сучаснай Беларусі”, - так Алесь Бяляцкі адказвае на пастаўленае пытаньне, распавядаючы пра свой шлях да праваабарончай дзейнасьці ў эсэ, надрукаваным па-швецку ў зборніку, што выйшаў у 2007 годзе ў Стакгольме. Прапануем гэтае эсэ ў перакладзе на беларускую мову.
27.01.2012 Гародня: міліцыя зноў турбуе грамадска-палітычных актывістаў
Апошнія дні міліцыя зноў турбуе мясцовых грамадска-палітычных актывістаў – на гэты раз прадстаўнікоў Партыі БНФ. У сераду невядомыя некалькі разоў званілі ў кватэру сябра рады мясцовай арганізацыі Валерыя Кісяля. Падобным чынам патурбавалі і старшыню гарадской арганізацыі Партыі БНФ Вадзіма Саранчукова.
25.01.2012 Беларускія актывісты Варшавы – чарговы аб’ект для шальмавання
Мастоўская раённая газета “Зара над Нёманам” адзначылася адыёзным артыкулам “Даже Польшу воротит от белорусской оппозиции”. Спярша артыкул пад прозвішчам Сергей Шевчук быў змешчаны на адным з адыёзных інтэрнэт-сайтаў, што сведчыць пра “заказны” характар матэрыялу.
23.01.2012 Барысаўскія партыйцы вырашылі назіраць за выбарамі
На прайшоўшым у мінулую нядзелю справаздачна-выбарным сходзе сябры Барысаўскай гарадской арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі вырашылі арганізаваць назіранне за парламенцкімі выбарамі і далучыцца да байкоту.
23.01.2012 Гомельскія апазіцыянеры звярнуліся ў Канстытуцыйны суд
Заяўнікі звяртаюць увагу, што норма закону адносна правапарушэння, «за якое ў якасці спагнання прадугледжаны адміністрацыйны арышт ці дэпартацыя», не можа прымяняцца ў некаторых канкрэтных выпадках, паколькі санкцыі артыкулу 23.34 КаАП прадугледжваюць альтэрнатыўныя спагнанні, у дадзеным выпадку – штраф.
17.01.2012 Вярхоўны суд не адмяніў арышт за “дробнае хуліганства”
Грамадскі актывіст, ініцыятар грамадзянскай кампаніі «Справаводства па-беларуску!» Ігар Случак атрымаў адказ на сваю скаргу ў Вярхоўны суд. Малады чалавек не быў згодны з пастановай суду Савецкага раёну Гомеля аб прыцягненні яго да арышту за «брудную лаянку» і абскарджваў дадзенае рашэнне ў вышэйстаячых інстанцыях.
17.01.2012 Мікалай Уласевіч нанёс прадпрымальніку “маральных стратаў” на мільён рублёў
Пастановай суду Ашмянскага раёну часткова задаволены пазоў індывідуальнага прадпрымальніка, дырэктара будаўнічай фірмы Андрэя Дзятко да грамадскага актывіста з мястэчка Варняны, каардынатара рэгіянальнай ініцыятывы “Астравецкая атамная станцыя – гэта злачынства” Мікалая Уласевіча.
16.01.2012 У Брэсце пададзены заяўкі на правядзенне трох пікетаў у адзін дзень
Ініцыятыва правядзення такіх акцый 28 студзеня ў розных месцах горада зыходзіць ад брэсцкіх актывістаў Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”, які ўжо перадалі ў мясцовы гарвыканкам адпаведныя заяўкі, каб атрымаць неабходны па цяперашняму закандаўству дазвол.