Навіны на тэму: апазіцыя
13.01.2012 За салідарнасць з Сяргеем Каваленкам будуць судзіць сябра "Адзінай Расіі"
Пётр Іваноў, грамадзянін Расійскай Федэрацыі, быў затрыманы за распаўсюд улётак з заклікам падтрымаць зняволенага віцебскага апазіцыянера ў судзе. Супрацоўнікі Кастрычніцкага РАУС спачатку склалі на яго пратакол за заклік да несанкцыянаванай акцыі, але потым перапісалі абвінавачанне на больш звыклае – "лаяўся матам".
13.01.2012 Брэст: абласны суд не задаволіў скаргу Віктара Чайкоўскага
Жыхар абласнога цэнтра, які падчас апошніх выбараў быў даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча, спрабаваў абскардзіць вырак суду Ленінскага раёна Брэста, які прыняў рашэнне спыніць справу аб адміністратыўным правапарушэнні ў адносінах да актывіста ў сувязі з заканчэннем тэрмінаў для накладання спагнання.
12.01.2012 У Гомелі затрыманы Васіль Палякоў і Уладзімір Няпомняшчых
Каля Цэнтральнага рынку Гомеля прыблізна ў 15.50 былі затрыманы старшыня абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў і актывіст партыі Уладзімір Няпомняшчых. Апазіцыянеры распаўсюджвалі партыйны бюлетэнь «Голас розуму». Раптам да іх падышлі супрацоўнікі спецназу, і нічога не тлумачачы, прапанавалі праехаць у Цэнтральны РАУС.
11.01.2012 Бабруйск: Анатоль Санаценка напісаў скаргу на дзеянні міліцыянтаў
Галоўны рэдактар газеты “Бабруйскі кур’ер” Анатоль Санаценка напісаў скаргу ў пракуратуру з просьбай патлумачыць яму, з якой мэтай супрацоўнікі міліцыі наведваюць яго і іншых мясцовых журналістаў і грамадскіх актывістаў дома.
11.01.2012 Дацкі Міністр па Eўрапейскіх Справах падтрымаў беларускі пікет
10 студзеня актывісты "Звязу на карысць дэмакратыі ў Беларусі" правялі інфармацыйны пікет каля прэс-цэнтра Фоксал, дзе ў той час адбывалася сустрэча з Дацкім Міністрам па Еўрапейскіх Справах Нікаласам Вамменам.
11.01.2012 Суд спыніў адміністрацыйную справу ў дачыненні Уладзіміра Няпомняшчых
Суддзя Цэнральнага раёна Гомеля Алена Цалкова 11 студзеня прыняла пастанову: спыніць адміністрацыйную справу ў дачыненні Уладзіміра Няпомняшчых за «брудную лаянку» (арт. 17.1 КаАП) у сувязі з недаказанасцю яго віны. Імаверна, гэта першы «палітычны» працэс у Гомелі, калі не «даказалі» у судзе факт бруднай лаянкі з боку апазіцыянера.
11.01.2012 Гомельскія міліцыянеры адмовіліся пацвярджаць словы калегі, што Уладзімір Няпомняшчых брудна лаяўся
Апазіцыянер, як былы супрацоўнік міліцыі, усцешаны, што яшчэ засталіся ў органах прыстойныя людзі. «Так, ёсць такія, што ілгуць у вочы. Але ёсць і прыстойныя людзі, такія, якія не сталі ілжэсведчыць, і казаць, што я брудна лаяўся. Хаця я думаю, што іх прасілі аб гэтым. Але трэба ўмець казаць «не».
09.01.2012 Машыну вярнулі, а друкаваныя выданні – не
Кіраўніку Гарадзенскай абласной рады Руху “За Свабоду” Сяргею Трафімчыку вярнулі тэхніку, забраную Мастоўскай раённай пракуратурай яшчэ ў кастрычніку мінулага году. Аднак вярнулі грамадскаму рэгіянальнаму лідару з гораду Бярозаўка толькі аўтамашыну і нэтбук. Усе ж друкаваныя выданні, якія былі ў машыне, і былі забраныя міліцыянтамі, вярнуць “забыліся”.
04.01.2012 Віктар Чайкоўскі дамагаецца адмены рашэння пра арышт
Віктара Чайкоўскага, які падчас выбараў быў даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча, супрацоўнікі міліцыі затрымалі днём 19 снежня 2010 года каля ягонага дома і адвезлі ў Ленінскі РАУС Брэста, дзе склалі адміністратыўны пратакол за нібыта здзейсненае ім дробнае хуліганства. Суд пакараў яго арыштам на трое сутак.
03.01.2012 Гомельскія апазіцыянеры просяць суд прызнаць неправамерным змяшчэнне іх у ІЧУ
Напярэдадні і ў дзень правядзення Народнага сходу Уладзімір Няпомняшчых і Уладзімір Кацора былі затрыманы па абвінавачванні ў парушэнні парадку правядзення масавага мерапрыемства, змешчаны ў ІЧУ, дзе ўтрымліваліся да суду, які адбыўся 10 кастрычніка. Судом яны былі пакараныя штрафамі.
03.01.2012 Брэст: партыйнай суполцы адмаўляюць у рэгістрацыі юрыдычнага адраса
Брэсцкая гарадская арганізацыя Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» у чарговы раз атрымала адмову з мясцовага гарвыканкаму наконт узгаднення новага месца для рэгістрацыі сваёй суполкі ў прыватным доме, які належыць старшыні арганізацыі.
03.01.2012 Рамана Пратасевіча дапыталі ў КДБ напярэдадні Новага году
Вечарам 30 сьнежня дахаты да маладафронтаўца Рамана Пратасевіча наведаліся чэкісты. Супрацоўнікі КДБ прыйшлі нечакана...
31.12.2011 Перад Новым годам бабруйская міліцыя праводзіць абыход актывістаў
Вечарам 30 снежня участковы наведаў дома Канстанціна Локцева, які быў старшынём аргкамітэта бабруйскага Народнага сходу, і быў за гэта пакараны трыма суткамі арышту. Таксама 31 снежня міліцыянт прыходзіў дахаты да бабруйскай журналісткі Алесі Скапінцавай.
29.12.2011 Баранавіцкі актывіст Мікола Чарнавус выкліканы ў міліцыю
Участковы наведаў грамадскага актывіста і прадпрымальніка Міколу Чарнавуса дома і паведаміў, што той павінен з’явіцца ў міліцыю з дакументамі Грамадскага аб’яднання ўкраінцаў “Кобзарь” нібыта ў сувязі са здзяйсненнем актывістам нейкага самаўпраўства адносна аб’яднання.
20.12.2011 Баранавіцкаму актывісту Віктару Цяпіну не працягнулі працоўны кантракт
20 снежня адміністрацыя Баранавіцкага завода аўтаматычных ліній не працягнула працоўны кантракт з Віктарам Цяпіным. Нягледзячы на тое, што на прадпрыемстве не хапае інжынераў-канструктараў, кіраўніцтва завода адмовілася ад працоўных паслугаў кваліфікаванага спецыяліста.