Навіны на тэму: апазіцыя

У Гародні міліцыя папярэджвае актывістаў АГП

19.12.2011 У Гародні міліцыя папярэджвае актывістаў АГП

У Гародні напярэдадні 19-га снежня ўчастковыя міліцыянты наведаліся ў кватэры мясцовых лідараў АГП Юрыя Істоміна і Дзмітрыя Бандарчука. Абодвух папярэдзіл пра недапушчальнасць несанкцыянаваных акцый і адказнасць паводле Адміністрацыйнага кодэксу.

У Слоніме прыгадалі Плошчу

19.12.2011 У Слоніме прыгадалі Плошчу

Сябры згуртавання дэмакратычных сіл Слоніма, куды ўваходзяць кіраўнікі слонімскіх дэмакратычных партый і арганізацый, сёння сабраліся на сваю чарговую сустрэчу. Мерапрыемства яны цалкам прысвяцілі аналізу падзеяў, звязаных з прэзідэнцкімі выбарамі 19 снежня 2010 года.

Гомельскія дэмакраты пра Андрэя Зайцава: «Памятаць, каб не паўтаралася»

19.12.2011 Гомельскія дэмакраты пра Андрэя Зайцава: «Памятаць, каб не паўтаралася»

18 снежня гомельскія дэмакраты, актывісты кааліцый АДС і «Наша альтэрнатыва» ўшанавалі памяць Андрэя Зайцава, сябра руху супраціву «Зубр», які трагічна загінуў — скончыў жыццё самагубствам 20 снежня 2001 года. Паплечнікі і сябры загінуўшага ўпэўнены, што маладога чалавека зацкавалі супрацоўнікі КДБ.

Гомельскія дэмакраты ўшануюць памяць Андрэя Зайцава, які быў зацкаваны спецслужбамі і загінуў 10 гадоў назад

16.12.2011 Гомельскія дэмакраты ўшануюць памяць Андрэя Зайцава, які быў зацкаваны спецслужбамі і загінуў 10 гадоў назад

18 снежня гомельскія дэмакраты ўшануюць памяць Андрэя Зайцава, сябра руху супраціву «Зубр», які трагічна загінуў — скончыў жыццё самагубствам 20 снежня 2001 года. Гомельскія апазіцыянеры наведаюць могілкі, дзе пахаваны актывіст, і ўскладуць кветкі, а таксама запаляць свечкі.

У Гародні міліцыя абзвоньвае бацькоў патэнцыйных удзельнікаў акцый пратэсту

16.12.2011 У Гародні міліцыя абзвоньвае бацькоў патэнцыйных удзельнікаў акцый пратэсту

Апошнія дні прадстаўнікі гарадзенскай міліцыі тэлефануюць бацькам студэнтаў, якія навучаюцца ў Мінску, і папярэджваюць пра мажлівую адказнасць, калі іх дзеці выйдуць на плошчу 19 снежня – ва ўгодкі падзей пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў.

13.12.2011 "Справядліваму свету" зноў адмовілі ў юрыдычным адрасе

Брэсцкай арганізацыі партыі левых "Справядлівы свет" чарговы раз адмовілі ў рэгістрацыі юрыдычнага адраса.

Следства па справе актывістаў БНФ пашырае геаграфію

08.12.2011 Следства па справе актывістаў БНФ пашырае геаграфію

8 снежня ў Оршы дадому да сябра Сойму Партыі БНФ А. Шутава з’явіўся супрацоўнік аддзела дазнання Аршанскага ГАУС. Як ён растлумачыў, у Аршанскую міліцыю прыйшло следчае даручэнне дапытаць Шутава ў якасці сведкі па справе Каліты, Семянюка, Губарэвіча.

16.11.2011 Звальненне за Народны сход у Баранавічах

Звольнена з працы сябра аргкамітэту Народнага сходу ў Баранавічах Анжэла Камбалава. Пасля заканчэння кантракта дырэктарка прыватнай невялікай фірмы “Белаграбудпадшыпнік”, дзе Камбалава 6 гадоў прапрацавала бухгалтарам, прапанавала ёй звольніцца па згодзе бакоў.

Збор актыву БХД у Полацку прайшоў пад пільным вокам міліцыі

24.10.2011 Збор актыву БХД у Полацку прайшоў пад пільным вокам міліцыі

Каардынатар аргкамітэта па Віцебскай вобласці Таццяна Севярынец дамовілася сустрэцца са сваімі прыхільнікамі ў адным з полацкіх кафэ. Практычна адначасова з Таццянай у кафэ з'явіўся міліцыянт, які праяўляў павышаную цікавасць да размоў і дзеянняў наведвальнікаў, якія сядзелі за кавай.

Моладзевая актывістка Кацярына Рамашкевіч паведамляе пра ціск з боку КДБ

21.10.2011 Моладзевая актывістка Кацярына Рамашкевіч паведамляе пра ціск з боку КДБ

Дзяўчына, якая з'яўляецца сябрам “Моладзі БНФ” і Партыі БНФ, распавядае пра тэлефонныя атакі з боку спецслужбаў, якія распачаліся на гэтым тыдні. У выніку яе запрасілі з'явіцца на гутарку ў магілёўскае аддзяленне КДБ. Кацярына паведаміла, што без позвы нікуды не пойдзе. Яна называе нумары тэлефонаў, з якіх ішлі тэлефанаванні.

Актывіста Пратасевіча збілі невядомыя ў масках

19.10.2011 Актывіста Пратасевіча збілі невядомыя ў масках

Проста каля пад’езда дому ў Гомелі, ў якім пражываў актывіст “маўклівых акцый” Віталь Пратасевіч, яго збілі невядомыя ў масках.

У судзе актывіста Жукоўскага прыкавалі кайданкамі да батарэі

11.10.2011 У судзе актывіста Жукоўскага прыкавалі кайданкамі да батарэі

Непрыемным інцыдэнтам абярнулася спроба гомельскага дэмакратычнага актывіста Канстанціна Жукоўскага высветліць у судзе, калі будзе працягнуты разгляд справы яго паплечніка Валера Сляпухіна.

Гарадоцкі актывіст рыхтуе скаргу на дзеянні ДАІ

11.10.2011 Гарадоцкі актывіст рыхтуе скаргу на дзеянні ДАІ

Леаніда Аўтухова спыніла ДАІ, калі ён вяртаўся з віцебскага Народнага сходу. Супрацоўнікі інспекцыі заявілі, што ён парушыў правілы дарожнага руху, выязжаючы з месца сустрэчы. Спадар Аўтухоў лічыць, што прэтэнзіі да яго маюць палітычныя падставы.

Магілёўскую актывістку Крысціну Шацікаву дапыталі ў шпіталі

11.10.2011 Магілёўскую актывістку Крысціну Шацікаву дапыталі ў шпіталі

Нагодай для візіту ў шпіталь маёра Андрэя Цецярукова стала скарга актывісткі кампаніі “Наш дом” на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі падчас “маўклівай акцыі” 21 верасня.

Віцебскіх  арганізатарак  Народнага сходу да самага вечара шукалі супрацоўнікі міліцыі

10.10.2011 Віцебскіх арганізатарак Народнага сходу да самага вечара шукалі супрацоўнікі міліцыі

Ірыну Яскевіч і Тацяну Севярынец, якія праводзілі сход у двары дамоў № 2 і № 4 па вуліцы Багдана Хмяльніцкага, схавалі ў сваіх кватэрах мясцовыя жыхары. І ўжо позна ўвечары 8 кастрычніка, калі міліцыянты, якія пільнавалі ўсе падыходы і пад’езды, усё ж разышліся, арганізатаркі здолелі “выскачыць” з міліцэйскай аблогі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства