Навіны на тэму: апазіцыя
28.03.2011 Ірыну Логвін дапыталі ў менскім КДБ, заўтра і пасьлязаўтра допыты ў Каменевай і Чарнаморцавай
Ад сёньняшняга дня пачаліся штодзённыя допыты сябраў аргкамітэту БХД ў Менскім гарадскім упраўленьні КДБ у якасьці сьведак па справе аб "масавых беспарадках".
28.03.2011 Пакуль былі ў пастарунку, пакралі ноутбукі і дакументы
Як стала вядома, 25 сакавіка ў некалькіх мінскіх моладзевых актывістаў у іх адсутнасць прайшлі ператрусы, пасля якіх прапалі дакументы і ноутбукі. Ніякай копіі пастановы аб вынятку рэчаў на рукі маладым людзям не выдалі. Самі яны ў той час былі затрыманы і пра ператрусы не ведалі.
23.03.2011 Дашкевіч і Лобаў: другі дзень судовага працэсу (аднаўляецца)
У судзе Маскоўскага раёна Менска 23 сакавіка аднавіўся разгляд крымінальнай справы старшыні «Маладога фронту» Зміцера Дашкевіча і кіраўніка менскай структуры МФ Эдуарда Лобава, якіх вінавацяць у асабліва злосным хуліганстве (ч.3 арт.339 Крымінальнага кодэксу). Суддзя Алена Шылько. Адвакаты па справе Мар'яна Сямешка і Аўсяньнікава Алена. Дзяржаўны абвінаваўца - К. Мазоўка.
22.03.2011 Андрэя Бандарэнку апраўдалі і вызвалілі
22 сакавіка Менскі гарадзкі суд абвясьціў прысуд прадпрымальніку і сябру Аб’яднанай грамадзянскай партыі Андрэю Бандарэнку. Бандарэнку апраўдалі з фармуліроўкай "адсутнасьць складу злачынства" і вызвалілі з-пад варты ў залі суду.
15.02.2011 Дашкевіча знаёмяць з матэрыяламі крымінальнай справы
Ад сёньня лідэр “Маладога фронту” Зміцер Дашкевіч пачынае знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы, узбуджанай па ч.3 артыкула 339 Крымінальнага Кодэксу ( асабліва злоснае хуліганства), якое прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў. Абвінавачаньне Дзмітрыю Дашкевічу і актывісту “МФ” Эдуарду Лобаву было прад’яўлена 6 студзеня.
04.02.2011 На свабоду выйшаў Мікалай Разумаў з Оршы
Падчас выбарчай кампаніі ўвага назіральнікаў і журналістаў у большай ступені была сканцэнтравана на пікетах па зборы подпісаў за таго ці іншага патэнцыяльнага кандыдата, потым -- на сустрэчах кандыдатаў з выбаршчыкамі, на парушэннях падчас датэрміновага галасавання, заявах ЦВК і г.д. Тады, 9 лістапада, мала хто звярнуў увагу на затрыманне Мікалая Разумава ў Оршы, былога рабочага-актывіста, які на пачатку 90-х арганізаваў адну з першых забастовак, падчас якой рабочыя перакрылі рух цягнікоў у раёне Оршы.
02.02.2011 Генеральны сакратар ААН заклікаў беларускія ўлады вызваліць апазіцыянераў
Генеральны сакратар Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Пан Гі Мун зноў заклікаў улады Беларусі "паважаць дэмакратычныя прынцыпы" і "выконваць правы чалавека". Ён таксама выступіў за вызваленне апазіцыянераў і грамадскіх актывістаў, якія знаходзяцца за кратамі ў беларускіх турмах.
27.01.2011 У Магілёве затрыманы Сяргей Нягацін
Адміністратыўная справа Сяргея Нягаціна будзе разглядацца 28 студзеня ў судзе Ленінскага раёна Магілёва. Грамадскага актывітса будуць судзіць за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.
26.01.2011 Ціснуць на актывістку БХД з Мастоў
Спн. Давідовіч, маці двух малалетніх дзяцей, 28 студзеня выклікаюць на пасяджэнне камісіі па справах непаўнагадовых. Прычынай сталі нібыта ананімныя скаргі ад жыхароў дома, дзе жыве Алена, аб невыкананні ёй бацькоўскіх абавязкаў. Алена Давідовіч звязвае гэта са сваёй палітычнай дзейнасцю.
26.01.2011 Звольнілі настаўніцу Наталлю Ільініч з Талькі
Спадарыня Ільніч прычыну бачыць у леташніх прэтэнзіях да яе начальніка ўпраўлення адукацыяй Мінаблвыканкама Таісы Данілевіч. Год таму чыноўніца патрабавала ў шэрагу настаўнікаў, якія з’яўляюцца сябрамі апазіцыйных партый, выйсці з іх. І пагражала звальненнем.
15.01.2011 Віцебск: невядомыя затрымалі кіраўніка суполкі «Моладзі БНФ»
Аляксандра Кузьняцова, кіраўніка віцебскай суполкі «Моладзі БНФ», а ў часе выбарчай кампаніі — давераную асобу Рыгора Кастусёва, гвалтам зацягнулі ў машыну без нумароў. Пра гэта распавяла знаёмая актывіста, на вачох у якой усё адбылося.
12.01.2011 Скончыўся ператрус на офісе БНФ у Гродне
Забралі вінчэсцер з камп’ютара і тры ўлёткі.
10.01.2011 БНФ пазбаўляюць офісу
Падчас навагодніх сьвятаў на Управу Партыі БНФ дастаўлены ліст са ЖРЭА Савецкага р-ну г. Менску.
04.01.2011 “Еўрапейскія дэмакратычныя студэнты” патрабуюць вызваленьня лідэраў і актывістаў “Маладога фронту”
Партнерская арганізацыя Інстытута Дэмакратычнага “Еўрапейскія дэмакратычныя студэнты”, адно з самых уплывовых моладзевых аб’яднанняў у Еўропе, выступіла з адмысловымі заявамі адносна сітуацыі ў Беларусі.
03.01.2011 Зміцера Дашкевіча і Эдуарда Лобава перавялі ў Жодзіна
Зміцера Дашкевіча і Эдуарда Лобава перавялі ў Жодзінскую турму №8. Пра гэта стала вядома 1 студзеня.