Навіны на тэму: апазіцыя

З “Нафтана” прымусова звольнены грамадзскі актывіст Яўген Канстанцінаў

11.07.2011 З “Нафтана” прымусова звольнены грамадзскі актывіст Яўген Канстанцінаў

У выніку перасьледу з боку праваахоўных органаў грамадзкі актывіст з Наваполацку Яўген Канстанцінаў быў звольнены з працы ў “Нафтане”.

07.07.2011 Партыі БНФ далі сем дзён на высяленьне

7 ліпеня Партыя БНФ атрымала 6 пастановаў пра абавязковае вызваленьне памяшканьня на праспэкце Машэрава, 8. У іх гаворыцца, што партыя і яе аддзяленьні мусяць вызваліць будынак у сямідзённы тэрмін. У іншым выпадку будуць прымененыя санкцыі.

05.07.2011 Андруся Кашэўскага трое сутак трымалі ў пастарунку Ленінскага раёну Менску

4 ліпеня Ленінскім судом Менска на 10 сутак адміністратыўнага арышту асуджаны сябра аргкамітэту БХД з Жодзіна і Смалявічаў Андрусь Кашэўскі.

У Гомелі затрыманы Андрусь Цянюта

02.07.2011 У Гомелі затрыманы Андрусь Цянюта

1 ліпеня ў двары ўласнага дома прэвентыўна быў затрыманы кіраўнік гомельскай структуры МФ Андрусь Цянюта. Зараз ён знаходзіцца ў ізалятары. Таксама былі затрыманыя Павал Прывалаў і Руслан Усьціменка.

28.06.2011 Пракурорская парука: ніхто не бярэ адказнасць за дазвол праслухоўваць тэлефоны

Маладафронтавец Юльян Місюкевіч тры месяцы спрабуе высветліць, хто дазволіў праслухоўваць яго тэлефон. Пакуль безвынікова.

20.06.2011 Пракуратура падала ў суд на 36 удзельнікаў пікету ў «Брузгах»

Пракуратура Гарадзенскай вобласьці падала ў суд пазоў да 36 актыўных удзельнікаў несанкцыянаванага пікету на памежным пункце пропуску «Брузгі».

Менгарсуд разглядае скаргі на прысуды Дашкевічу і Лобаву

17.06.2011 Менгарсуд разглядае скаргі на прысуды Дашкевічу і Лобаву

Прысуд Зміцеру Дашкевічу і Эдуарду Лобаву Менгарсуд пакінуў без зьменаў і скаргу без задавальнення.

23.05.2011 Звольненая настаўніца Наталья Ільініч адмовілася ад прапановы працаваць не па спецыяльнасці

Настаўніца Наталля Ільініч, звольненая з Талькаўскай сярэдняй школы Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці, адмовілася ад прапановы раённага аддзела адукацыі працаваць не па спецыяльнасці.

23.05.2011 БХД заклікае падтрымаць Тацьцяну Шамбалаву

Аргкамітэт па стварэньні партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" заклікае ў панядзелак, 23 траўня, прыйсьці Магілёўскі абласны суд, каб падтрымаць магілёўскую каардынатарку БХД Тацьцяну Шамбалаву.

19.05.2011 Юрыя Чавусава старанна абшукалі на літоўскай мяжы

Палітолаг, сябра Партыі БНФ Юрый Чавусаў быў падвергнуты на памежным пераходзе “Каменны Лог” на беларуска-літоўскай мяжы асабістаму дагляду. У яго адабрана некалькі кніг і часопісаў паліталагічнай і праваабарончай тэматыкі.

18.05.2011 Станіслава Шушкевіча дапыталі ў пракуратуры

Былога старшыню вярхоўнага савета Беларусі дапыталі ў пракуратуры па справе яго выказванняў для аднаго з расійскіх тэлеканалаў.

У Магілёве з дэмактывістамі спрабуюць сустрэцца міліцыянты і невядомыя ў гальштуках

20.04.2011 У Магілёве з дэмактывістамі спрабуюць сустрэцца міліцыянты і невядомыя ў гальштуках

19 красавіка невядомы чалавек, які назваўся супрацоўнікам міліцыі, спрабаваў сустрэцца з грамадскім актывістам Паўлам Варашылавым. А з Алесем Паплыкам спрабавалі сустрэцца невядомыя асобы ў строях з гальштукамі. Дэмакратычны актывіст лічыць, што зноўку патрапіў у поле зроку спецслужбаў у сувязі са сваёй грамадска-палітычнай актыўнасцю.

Магілёўскія дэмакраты прынялі заяву з асуджэннем тэрарыстычных дзеянняў

13.04.2011 Магілёўскія дэмакраты прынялі заяву з асуджэннем тэрарыстычных дзеянняў

“Нас хвалюе пытанне аб тым, што ўлады зноў могуць пачаць пад выглядам правядзення расследвання неабгрунтаваны пераслед актывістаў апазіцыі, як гэта ўжо было пасля выбуху 3 ліпеня 2008 года ў горадзе Мінску. Ну і, безумоўна, мы вельмі спачуваем усім пацярпелым, іх родным і блізкім”, - падкрэсліў Юрый Новікаў, сташыні Каардынацыйнай рады Магілёўскай абласной кааліцыі дэмсіл. 12 красавіка дэмакратычныя актывісты прынялі заяву ў сувязі з крывавым тэрактам 11 красавіка ў Мінску.

Рагачоўскага актывіста апазіцыі апыталі ў КДБ наконт тэракту ў Менску

12.04.2011 Рагачоўскага актывіста апазіцыі апыталі ў КДБ наконт тэракту ў Менску

12 красавіка актывіст апазіцыі з Рагачова Дзяніс Дашкевіч быў тэрмінова выкліканы ў мясцовы аддзел КДБ для апытання наконт тэракту, які адбыўся 11 красавіка ў Менску.

04.04.2011 Віктар Канцавенка папрасіў у Польшчы палітычнага прытулку

Жыхар Рэчыцы Віктар Канцавенка, які на мінулых выбарах быў актывістам перадвыбарнага штабу кандыдата ў прэзыдэнты Міколы Статкевіча, падаў дакумэнты на атрыманьне палітычнага прытулку ў Польшчы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства